ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 27.04.2024, 06:53
  Закрыў амбразуру дзота Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Уладзімір Васільевіч Мурашка родам са Смалявіччыны. У 1939 г. быў прызваны ў армію. Закончыў ваеннае вучылішча. У першыя дні вайны камандаваў кулямётным узводам. Часць, у якой служыў Мурашка, была разбіта. Уладзімір у пачатку ліпеня трапіў у пал он, з якога яму пашчасціла выбрацца. Вярнуўшыся на радзіму, ён амаль два гады жыў у бацькоў у в. Старына Забалоцкага сельсавета, залечваў раны.

У чэрвені 1943 г. ён становіцца байцом атрада імя Лазо брыгады «За Савецкую Беларусь», праз некалькі тыдняў яму даручаюць камандаваць аддзяленнем, а яшчэ праз тыдзень Уладзіміра прызначаюць камандзірам узвода ў атрадзе «Пераможца». 3 кастрычніка 1943 г. ён камандзір роты, а з 26 снежня начальнік штаба гэтага атрада. Яго вайсковы вопыт, баявыя навыкі, адвага дазволілі яму не толькі хутка прайсці па ступеньках службовай лесвіцы, але заваяваць сімпатыі і аўтарытэт у баявых сяброў. Камандаванне атрадаў двойчы прадстаўляла яго да ўзнагароды ордэнам Чырвонага Сцяга і ордэнам Леніна. 20 чэрвеня 1944 г. загадам па партызанскай брыгадзе «За Савецкую Беларусь» У.В.Мурашка быў прадстаўлены да вышэйшай баявой узнагароды. Вось што гаварылася ў загадзе: «18 чэрвеня 1944 г. пры разгроме варожага гарнізона ў в. Загор'е ў адкрытым баі ў час штурму дотаў гераічна загінуў начальнік штаба п/а

«Пераможца» Мурашка Уладзімір Васільевіч.

За выкананне баявога загаду камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі начальніка штаба п/а «Пераможца» Мурашку Уладзіміра Васільевіча прадставіць пасмяротна да звання Героя Савецкага Саюза...» На жаль, гэты загад застаўся без вынікаў, хаця герой заслугоўваў высокай узнагароды.

...Гэта адбылося каля в. Загор'е, непадалёку ад станцыі Смалявічы. Мясцовы гарнізон быў добра ўмацаваны і ўзброены. Ён істотна замінаў партызанам у іх дзеяннях на чыгунцы, таму і было прынята рашэнне знішчыць яго. Вораг адбіваўся шалёна. Фашысты палівалі агнём атакуючых партызан з дзотаў, з вокнаў і гарышчаў дамоў. Два дзоты ўдалося падавіць. I толькі адзін яшчэ працягваў агрызацца. Пад яго шквальным кулямётным агнём партызаны вымушаны былі прыціскацца да зямлі. Аперацыя магла сарвацца. Лік ішоў на хвіліны. Са Смалявіч у любы момант магла прыйсці дапамога ворагу. I тады да дзота кінуўся Мурашка. Яму удалося дабегчы, але і гранаты, і патроны ў аўтамаце скончыліся. I тады Уладзімір лёг на амбразуру дзота. Пад уздзеяннем такога гераічнага ўчынку партызаны ў адзіным парыве падняліся ў атаку. Вораг быў знішчаны.

Г. У. Разумаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024