3 успамінаў
Леаніда Яфімавіча Казырыцкага, бы
лога партызан а атрада
«Сцяг»
брыгады «Разгром»
У
1934 г. наша сям'я пераехала ў
пасёлак
торфапрадпрыемства імя
Арджанікідзе,
дзе бацька працаваў
трактарыстам. У
1939 г.
ён пайшоў
служыць у
армію,
удзельнічаў у
фінскай
кампаніі, быў узнагароджаны
ордэнам Чырвонай Зоркі.
3 першых
дзён нямецкафашысцкай акупацыі
бацька
шукаў
сувязі з патрыётамі, каб
весці
барацьбу
з ворагам. Ён удзельнічаў
у
дыверсіях
на
чыгунцы разам з Аркадзем Марчанкам і
Якавам Васіленкам.
Бацька
падтрымліваў
сувязь з партызанам!
да таго часу, паку ль гэта было маг
чыма.
Пасля таго як з дапамогай бацькі
партызаны
ўзарвалі
электрастанцыю на
торфапрадпрыемстве, заставацца ў
пасёлку
было небяспечна. I
вось
аднойчы (гэта было ў
1943 г.)
бацька загадаў
нам
па чарзе пакінуць
дом
і
цераз торфараспрацоўкі ісці ў лес.
Першым, як самы меншы, пайшоу я, потым наша маці
Хоўра Мікітаўна, за
ей —
дачка Настасся. Бацька ішоў
апошні. Ён,
мусіць,
ведаў, што
ў
гэты
дзень нас павінны
былі арыштаваць, бо ў хуткасці, пасля
таго як бацька пайшоў,
дом
быў
ацэплены.
У
атрадзе «Сцяг»
бацька стаў
камандзірам
падрыўной групы. Здзейсніў шмат
дыверсій.
У
маі
1944 г.
у час разгрому варожага гарнізона
ў адной
з вёсак Барысаўскага
раёна
бацька бьту парансны, у яго была перабіта
сцегнавля
косць. За праяўленую
ў гэтым
баі
адваг\ бацька
быў
прадстаўлены
да медаля «За
баявыя заслугі».
Бацька
папрасіў
камандзіра атрада Веера,
каб у атрад замест яго залічылі
мяне. Камандзір
згадзіўся, і вось ў в.
Заброддзе за мной прыйшла партызанка Галіна
Чупрыс
і
прыняла
мяне ў
атрад.
Мяне залічылі
байцом,
выдалі
карабін. Я
выконваў
розныя
заданні
і ахоўваў лагер, даглядаў параненых,
насіў
данясенні ў штаб
брыгады. удзельнічаў
у
ліквідацыі
фашысцкай групоўкі ў мінскім «катле».
У
ліпені
1944 г.
параненых на
самалёце адправілі
ў тыл.
Што
потым стала
з маім
бацькам, я
не ведаю. Усе мае спробы знайсці
яго
сляды, былі
безвыніковыя. Адказ з архіва быў кароткі: знаходзіўся ў атрадзе,
адпраўлены
ў шпіталь. I
ўсё.