3 успамінаў
Міхаіла
Сцяпанавіча Дразда,
былога
партызана атрада імя М.І.Кутузава брыгады
«Смерць
фашызму»
Вясной
1943 г.
немцы спалілі
жывымі ў в. Тадуліна маіх бацькоў —
Сцяпана
Пятровіча і Хрысціну Андрэеўну, брата
Сцяпана і
сясцёр Соню і Надзею. Уладкаваўшы ў адной
добрай жанчыны сваю сястру
Аню,
я з
тадулінскімі хлопцамі ў верасні 1943 г.
пайшоў у
партызаны. Было мне тады 18 гадоў.
Удзельнічаў у
разгроме гітлераўцаў
у
в. Трубічына,
у
баях пад Зембінам,
Жодзінам, дыверсіях на
чыгунцы
і аўтамагістралі, падрыве лініі сувязі і іншых аперацыях.
Летам
1944 г. у палікоўскіх
балотах мы
спрабавалі
вырвацца з блакады. 21 чэрвеня
нас,
тадулінцаў,
сабралася чалавек сем.
Меркавалі,
дзе знайсці патаемнае месца, каб крыху адпачыць, як раптам нечакана падышлі
немцы
і
абстралялі нас
з аўтаматаў
і кулямётаў. Мы
разбегліся.
Я
застаўся
адзін. Страляніна сціхла, немцы
спыніліся
на
начлег. Я апынуўся
ў балаціне: вакол вада і сярод яе адзіны куст.
Каля яго
і
вырашыў я
схавацца. Пагрузіўся
ў ваду, а галаву схаваў у
куст, каб можна было дыхаць.
А
тут, як на зло, у метрах 15 ад маёй схованкі
на
беразе немцы выставілі
пост.
Вартавыя змяняліся
праз
2 гадзіны,
а
я ўвесь
час
без руху вымушаны быў
ляжаць
да самай раніцы.
Мяне ўсю ноч калаціла ад
холаду (усё гэта потым, пасля вайны, адбілася
на
маім
здароўі). Раніца наступнага
дня выдалася сонечнай, а день цёплым. Немцы пайшлі
далей
прачэсваць балота. Я вылез на бераг, сеў
на
паваленае дрэва і
стаў сушыцца
на сонцы, і
амаль ужо
цалкам абсох, як раптам пачуў
трэск па
балоце і
голас:
«Партызаны
і
партызанкі, здавайцеся.
Ідзіце
нам
насустрач. Страляць не будзем».
Вырашыў
паспрабаваць шчасця ў другі раз:
палез зноў
пад
свой куст. Праз нейкі
час
бачу, ідзе
здаравенны паліцай з аўтаматам
на шыі,
а
ў
руках
доўгі
кол.
Ідзе
прама
на мой куст. Падышоў
і стаў гэтым
калом тыркаць вакол куста і,
зразу
мела, зачапіў
мяне.
I
як
закрычыць: «Чаго
ляжыш, я крычу на ўвесь
лес,
а ён усё роўна
ляжыць».
Я,
ўстаўшы,
адказваю,
што не чуў,
як
ён крычаў.
Дык ён агрэў гэтым
калом мяне па спіне,
я
ледзь не зваліўся.
А
ён штурхае мяне гэтым калом, гоніць
да
астатніх
палонных.
Пад вечар вывелі
нас
на бераг балота, а там ужо быў
арганізаваны часовы
лагер. На другі
дзень немцы
пачалі
допыт:
хто, пры якіх
абставінах трапіў у
партызаны. У час допыту адбіралі
тых. каго
не планавалі
браць у
палон: былых іцэйскіх,
партыйных і кіруючых работнікаў.
Некалькі
афіцэраў і перакладчык дапытвалі і мяне. Я
адказаў,
што пайшоў у
лес, бо быў
спалены
мой дом разам з сям'ёй.
Канешне,
я не гаварыў,
што
пайшоў
помсціць, устрымаўся ад
моцных выразаў,
бо бачыў, як
яны распраўляліся
з палоннымі.
Калі
допыт закончыўся, нямецкі афіцэр з ухмылкай запытаў: «Як
называлася ваша брыгада?
«Смерць
фашызму»?
А
цяпер як
назавём — «Смерць
бальшавікам»?
Пасля
такіх слоў не
вытрымаў
адзін з тадулінцаў, Ясь Гурэцкі. «Вось
тут
вы памыляецеся.
Дзе зараз
фронт знаходзіцца?
Вам
на пяткі
наступав,
ці
ўнясеце вы
свае ногі?»
Немец
як закрычыць ашалела: «Ах
ты
камісар!
Давайце
яго сюды».
Яся і
яшчэ чалавек
сорак пасадзілі
ў дзве машыныдушагубкі і павезлі туды, адкуль жывымі не
вяртаюцца.
Пасля
гэтага нас пагналі
ў Барысаў. А
праз некалькі
дзён пагрузілі ў таварныя вагоны
і
адправілі ў Германію, у
лагер Мокенвальд.
Тут
немцы чамусьці
сталі запісваць добраахвотнікаў у
сваю армію.
Мы
сталі
думаць, з чаго б
гэта, калі
Чырвоная Армія набліжаецца да
лагера, яны
сталі шукаць добраахвотнікаў і што яны спрабуюць зрабіць з астатнімі палоннымі.
Параіўшыся з сябрамі, мы
вырашылі
на
ўсякі
выпадак запісацца ў гэты спіс, можа лягчэй будзе вырвацца з палону. Запісалася
сотні тры. Нас
пагрузілі
ў вагоны
і
павезлі ў невядомым кірунку. Везлі марудна доўга, з вялікімі прыпынкамі. Потым
высадзілі і пагналі пешшу. У
адной вёсцы
спыніліся для
адпачынку. Знайшлі
кацёл, наварылі баланды.
А мы, трое сябрукоў,
дамовіліся, калі астатнія палонныя пасля першага чарпака выстраяцца ў чаргу
за
дабаўкай,
а канваіры будуць там
наводзіць
парадак, мы
ціхенька
паспрабуем уцячы. Так
і
адбылося. Мы
адышлі
за
вугал хлява
незаўважанымі, прайшлі праз могілкі на
другую вуліцу
і так
выйшлі
ў канец вёскі. А
там вартавы.
Убачыў нас,
кінуўся
наўздагон, лаецца панямецку, прыкладам вінтоўкі агрэў кожнага. Ну,
думаем, адвядзе зараз назад да канваіраў
і тыя нас
расстраляюць. А потым агледзеліся,
што
ён нас гоніць
з вёскі ў поле,
што нам і
трэба было.
Мы нават
і абрадаваліся. Хацелі ісці ў лес,
але там акапаліся
немцы.
Мы зноў
павярнулі ў поле,
дзе схаваліся
ў сцірце. Усю ноч грымела кананада, раніцай 6 красавіка
мы
ўбачылі,
як
немцы на машынах пакідалі
лес.
Мы прайшлі
праз
гэты лясок у наступную вёску.
Пайшоў дождж, і мы
папрасіліся
ў адной з гаспадынь адпачыць у
хляве.
А ў гадзін 12 прыбеглі
нямецкія падлеткі і крычаць: «Амерыканеш,
панцэр!»
Мы
выбеглі
на
дарогу, дзе
і сустрэлі саюзнікаў. Праз 2 месяцы
нас, савецкіх,
прывезлі эшалонам да
Эльбы і
цераз раку
па мосце пераправілі
ў размяшчэнне нашых войскаў. Нас
памылі
ў лазні, далі старое
салдацкае
абмундзіраванне. Потым прайшлі праз асобы аддзел і былі адпраўлены па
палках
8й гвардзейскай
дывізіі. Я
служыў
у
358м зенітнаартылерыйскім
палку
з 1945 па
1950 год,
потым быў
камісаваны па хваробе і вярнуўся на
радзіму.