ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 17:26
  Вызваленне Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

2 ліпеня 1944 г. дзень вызвалення Смалявіччыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Скупыя радкі журналаў баявых дзеянняў часцей і злучэнняў, што вызначыліся пры вызваленні раёна, дазваляюць скласці карціну падзей тых далёкіх дзён.

Пачатая 23 чэрвеня 1944 г. Беларуская аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён», вызначалася шырокамаштабным і імклівым наступлением савецкіх войскаў. На першым яе этапе (23.6 4.7.1944) была праведзена Мінская аперацыя (29 чэрвеня 4 ліпеня), у выніку якой і быў вызвалены Смалявіцкі раён.

У баявых дзеяннях на тэрыторыі Смалявіччыны ўдзельнічалі часці 31й (генераллейтэнант В.В.Глаголеў), 11й (генералпалкоўнік К.М.Галіцкі), 5й гвардзейскай танкавай (маршал бранятанкавых войскаў П.А.Ротмістраў) армій.

Асабліва вызначыліся пры вызваленні раёна часці 2га (камандзір генералмаёр А.С.Бурдзейны) і 3га гвардзейскіх (генералмаёр І.А.Воўчанка) танкавых карпусоў, 352й стралковай дывізіі (генералмаёр М.М.Стрыжэнка). Значную дапамогу нашым войскам аказвалі партызаны. Былы камандзір 2га танкавага корпуса А.С.Бурдзейны ўспамінаў: «В ночь на 2 июля корпус начал стремительное движе

ние на запад через лесистоболотистую местность партизанского района. После встречи с партизанскими руководителями не прошло и суток. Но какую огромную работу выполнили они за это время! Все дороги и просеки, по которым осуществлялось движение войск, были разминированы, завалы расчищены. Партизаны и местные жители умело орудовали лопатами, топорами, ремонтировали мостики, укрепляли болотистые места. И это на всем протяжении от Березины до Смолевичей! Расстояние в 50 60 километров мы прошли за несколько часов, и уже в середине дня завязали бои за Смолевичи, где нас никак не ожидал противник» (Освобождение Белоруссии. 1944. М., 1970. С. 600). Хроніка падзей гэтага дня зафіксавана ў журналах баявых дзеянняў, якія захоўваюцца на паліцах Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Як вынікае з журнала баявых дзеянняў 2га танкавага корпуса, 25я гвардзейская танкавая брыгада ў напрамку Жодзіна і Смалявіч к 13.30 2.7.1944 г. выйшла на рубеж в. Ліпкі, у 16.30 выйшла да в. Загор'е, 4я гвардзейская мотастралковая брыгада выйшла на рубеж в. Мікалаевічы. 4я гвардзейская танкавая брыгада на паўночны захад ад саўгаса імя Леніна. Часці на дасягнутым рубяжы сустрэлі супраціўленне праціўніка сіламі да палка пяхоты, узмоцненай танкамі і артылерыяй. Панесеныя страты: спалены тры адзінкі Т34. Праціўнік, не вытрымліваючы націску часцей корпуса, у ноч на 2.7.1944 г. адышоў да Мінска.

А вось апісанне баявых дзеянняў 352й стралковай дывізіі 2 ліпеня. Ёй ставілася задача авалодаць Смалявічамі. Дывізія працягвала праследаваць праціўніка па маршруце Заручча, Судабоўка. Авангард 1162і стралковы полк у 4.00 сустрэў арганізаванае супраціўленне праціўніка на рубяжы Жодзіна Судабоўка. Полк з ходу атакаваў праціўніка і збіў яго, авалодаў Судабоўкай. Працягваючы праследаванне, дывізія здзейсніла марш (1162і стралковы полк у авангардзе) па маршруце Судабоўка, Яловіца, Дзямідава Жэсць, Восава, Пліса, Апутак. У 16.00 полк сустрэў арганізаванае супраціўленне ў Смалявіцкім апорным пункце. Разгарнуліся

і бою 1160ы (1ы эшалон) і 1158ы эшалон) стралковыя палкі. Ва ўзаемадзеянні з 927м артпалком стралковыя палкі вялі бой за Смалявічы і к 4.00 іыйшлі на рубяжы: 1162і полк Смалявічы — 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Уборкі, 1160ы на паўночны ўсход.

У гэтых баях вызначыўся кулямётны і разлік Аляксандра Рашчупкіна (2і нумар Аляксей Смірноў).

ліксяцяна сумесна з танкамі Т34 блакіравалі дзот, уварваліся на ўскраіну Смалявіч і захапілі 2 вуліцы.

Страты праціўніка на гэтым участку баёў за райцэнтр былі наступныя: знішчаны 3 танкі, 6 бронетранспарцёраў, да батальёна пяхоты.

Сярод байцоў 1162га палка, хто вызначыўся ў гэтых баях, называюць і камандзіра кулямётнага ўзвода лейтэнанта Жураўлёва, які забяспечваў наступление пяхоты. Будучы параненым, Жураўлеў не пакінуў поля бою і працягваў кіраваць узводам. Шмат ворагаў знішчыў сяржант Белякоў, а калі вяліся баі па ліквідацыі акружанай нямецкай групоўкі, ён захапіў у палон 30 варожых салдат.

У баях за Смалявічы загінуў камандзір кулямётнай роты старшы лейтэнант Васільеў.

4я гвардзейская мотастралковая брыгада 1 ліпеня ў 24.00 атрымала дадатковы загад камандзіра корпуса рухацца па маршруце Забашэвічы, Шыпяны, Студзёнка. У 14.00 2 ліпеня яна пачала наступление на пазіцыі праціўніка, які абараняўся на лініі Смалявічы торфазавод в. Забалоцце. Праціўнік вёў артылерыйскі і мінамётны агонь па баявых парадках нашых падраздзяленняў, абстрэльваў дарогі.

1ы батальён (камандзір старшы лейтэнант Кукоеў) пачаў наступление. Батарэя лейтэнанта Паганяйчанкі знішчыла 1 бронемашыну і зенітную пушку. Роты, пераадольваючы супраціўленне, прасоўваліся наперад і да 15.00 авалодалі Чэрнікаўшчынай, Мікалаевічамі і працягвалі наступление на Забалоцце. У гэтай вёсцы немцы аказалі ўпартае супраціўленне, выставіўшы тут танкі. Да 20.00 батальён авалодаў і гэтым населеным пунктам, працягваючы праследаваць праціўніка каля чыгункі.

Рота старшага лейтэнанта Ганчарова мужна і рашуча дзейнічала на станцыі Смалявічы. Узвод лейтэнанта Ахвердыева першым выйшаў да чыгуначнага палатна і тым самым адрэзаў шляхі адыходу праціуніку.

2і батальён наступаў у напрамку Чэрнікаўшчына — вышыня 225,0, акружыў групу прашўшка і да 17.00 прымусіў яе

3і бал'ён, які наступаў правей 1га і .зэвду. у раёне в. Алутак выявіу вялікую калону праціўніка. Раптоўным ударам ён прыціснуў аўтакалону да балота і цалкам знішчыў яе.

Як запісана ў журнале баявых дзеянняў 4й мотастралковай брыгады, праціўнік у баях за Смалявічы страціў забітымі 220 салдат і афіцэраў, спаленых і разбітых аўтамашын — 40, танкаў — 2, самаходных гармат — 1, зенітных гармат — 1, фурманак з грузам 19, захоплена ў палон 70 варожых салдат і афіцэраў. У брыгадзе былі наступныя страты: 31 чалавек загінуў, 72 былі паранены, падбіты 2 бронетранспарцёры.

Днём 2 ліпеня былі вызвалены в. Жодзіна і аднайменная станцыя.

У баі за Жодзіна вызначыўся зампаліт 2га батальёна 376га стралковага палка 220й стралковай дывізіі малодшы лейтэнант Ф.М.Бажора. На падыходах да вёскі і станцыі гітлераўцы стварылі моцны заслон на выпадак прарыву савецкіх танкаў. Бажора, вывучыўшы сітуацыю, паспяшаўся да камандзіра батальёна з прапановай абысці вёску з правага фланга і ўдарыць з тылу. Камандзір адобрыў гэту прапанову і дадаў, што батальён ударыць з фронту, як толькі праціўніка атакуе Бажора са сваёй групай.

Усё атрымалася так, як задумвалі. Бажора сваімі дзеяннямі пасеяў паніку сярод ворага. Гэта паніка ўзмацнілася, калі ў атаку перайшлі асноўныя сілы батальёна. Пра доблесць зампаліта Фёдара Бажоры стала вялома v лывізіі. A прa выпалак

каля станцыі Жодзіна камандзір палка напісаў ва ўзнагародным лісце: «Тов. Бажора в бою под станцией Жодино 2 июля 1944 г. своим примером увлёк личный состав 4й и 5й стрелковых рот на отражение вражеской контратаки и в рукопашном бою уничтожил 11 фашистов». Фёдар Максімавіч Бажора вызначыўся потым і пры фарсіраванні Немана каля Гродна. 23.3.1945 г. Ф.М.Бажору было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пад Жодзінам вызначыліся і савецкія танкісты. У данясенні камандуючаму 3м Беларускім фронтам камандзір 3га танкавага корпуса дакладваў, што ў час наступальных баёў 3й гвардзейскай танкавай брыгады 2 ліпеня 1944 г. пад Жодзінам танкавы экіпаж пад камандаваннем старшыны Аляксандра Васільевіча Кулакова (механіквадзіцель Іван Лісаў, стралокрадыст Іван Скрыпкін) знішчыў варожую супрацьтанкаваю батарэю з шасці гармат. якая прыкрывала падыходы да Жодзіна з боку шашы Мінск —Масква.

У гэтым баі экіпаж А.В.Кулакова агнём танкавай гарматы знішчыў самаходную артылерыйскую ўстаноўку «фердынанд», а экіпаж яе ўзяў у палон. У данясенні адзначалася, што смелыя і рашучыя дзеянні Кулакова ў гэтым баі дазволілі развіць наступальны поспех 3й танкавай брыгады па вызваленні Жодзіна.

У выніку Мінскай аперацыі ў лясах на ўсход ад Мінска ў акружэнні апынулася 105тысячная групоўка ворага. Паступова кальцо сціскалася, і канчатковы разгром групоўкі праходзіў у асноўным на тэрыторыі Смалявіцкага раёна, дакладней, яго паўднёвай часткі. Цэнтрам мінскага «катла» стала в. Пекалін. Найболып жорсткія баі праходзілі ў раёне в. Волма. Тут былі сканцэнтраваны галоўныя сілы гітлераўцаў, якія ішлі ляснымі дарогамі ў напрамку Студзёнка Пекалін Волма, Пяцігодка Волма. На ўсход ад в. Волма размясціўся штаб нямецкага камандавання. Адсюль вораг з адчайнай лютасцю імкнуўся вырвацца з акружэння. Аднак воіны 157й і 342й стралковых дывізій надзейна перакрылі шляхі прарыву. 7 ліпеня байцы адной толькі 157й дывізіі знішчылі і ўзялі ў палон больш за 1500 варожых салдат і афіцэраў. Кровапралітныя баі разгарнуліся ў тыя дні на участку Волма Заямнае —Каліта, дзе размяшчаліся пазіцыі 342й стралковай дывізіі. За дзень вораг дзевяць разоў кідаўся ў атаку. 7800 гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 14 танкаў, 12 штурмавых і 85 палявых гармат, 16 бронемашын і 482 аўтамашыны знішчылі нашы воіны за тры дні жорсткіх баёў. 2700 гітлераўцаў былі ўзяты ў пал он.

Моцная варожая групоўка спрабавала прарвацца на участку Драчкава Пятровічы Каліта. Немцы ішлі батальённымі калонамі. Магутны артылерыйскі, мінамётны і кулямётнааўтаматны агонь літаральна касіў гітлераўцаў. Не вытрымаўшы такога ўдару, вораг адкаціўся назад, пакінуўшы на полі бою каля 7000 сваіх салдат.

Сярод тых, хто сарваў спробы ворага вырвацца з мінскага «катла», былі і артылерысты 873га знішчальнага супрацьтанкавага артпалка. Як сведчаць архіўныя матэрыялы, у ноч з 4 на 5 ліпеня 1944 г. полк, які ўваходзіў у склад 33й арміі, атрымаў загад камандуючага артылерыяй арміі генераллейтэнанта В.С.Бадрова скласці рухомы артылерыйскі дэсант з прыданым батальёнам 70й стралковай дывізіі і праз баявыя парадкі праціўніка па маршруце Шабуні, Роткаўшчына, Пекалін выйсці ў раён в. Волма, асядлаць скрыжаванне дарог і не прапусціць ворага ў бок Мінска.

Выконваючы гэты загад, полк у складзе 24 76міліметровых гармат у 21.00 5 ліпеня з паходнага рубяжа на паўночны ўсход ад в. Верхмень пераадолеў пярэдні край, паглыбіўся ў размяшчэнне праціўніка і апынуўся ў цэнтры «катла».

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024