ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 08:30
  Ішлі баі ў Смалявіцкім раёне Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў палкоўніка І.Лебедзева, былога рэдактара газеты «На врага» 31й арміі

Наша 31я армія пад камандаваннем генераллейтэнанта В.В.Глаголева ў цяжкіх баях прарвала абарончую лінію праціўніка пад Дуброўнай і Оршай, фарсіравала Бярэзіну, прыняла ўдзел у вызваленні Барысава і рушыла перадавыя атрады дывізій да Смалявіч, каб у кароткі тэрмін вызваліць Мінск. У паласе дзеяння арміі 30 чэрвеня камандуючы фронтам увёў 2і гвардзейскі Тацынскі танкавы корпус. Фарсіраваўшы Бярэзіну, корпус рухаўся наперад, 25я танкавая брыгада з зыходнага рубяжа каля в. Струпень Барысаўскага раёна хутка выйшла на аўтастраду, збіла прыкрыццё каля Жодзіна і пайшла на Смалявічы. Яна сустрэла моцнае супраціўленне ворага ў раёне вёсак Калюга, Крывая Бяроза, Крыніца. Знішчыўшы 8 варожых танкаў і групы прыкрыцця ворага, нашы часці выйшлі да паўночнай ускраіны Смалявіч.

Праследуючы праціўніка, байцам часта даводзілася ўступаць у гарачыя сутычкі з рэшткамі разбітых гітлераўскіх часцей, якія імкнуліся арганізаваць контрудары, каб выратаваць ад разгрому свае апошнія сілы. Вось на такі заслон і наскочыў у раёне в. Ялоўка перадавы атрад старшага лейтэнанта Зіновія Дудзіна.

У невялікай заметцы, надрукаванай у армейскай газеце «На врага», гаварылася:

«Некалькі дзён і начэй, без сну і адпачынку ішлі байцы на Захад, праследуючы і знішчаючы рэшткі разгромленага ворага. Да Мінска было недалёка, калі гітлераўцы, заняўшы выгадны рубеж, аказалі жорсткае супраціўленне. Яны сустрэлі наша падраздзяленне моцным ружэйнакулямётным агнём. Камсамолец Бурдзюк з ручным кулямётам па густому жыту прапоўз у тыл фашыстаў. Як толькі нашы стралкі падня

ліся ў атаку, ён адкрыў па фашыстах агонь з тылу. Немцы пабеглі. Іх касіў трапны агонь адважнага камсамольца». I подпіс малодшы лейтэнант В.Рагулін.

Васіль Іванавіч Рагулін ветэран 220й Чырванасцяжнай дывізіі, з якой прайшоў у весь шлях ад Ржэва да Прагі, быў салдатам, перад баямі ў Беларусі стаў афіцэрам, камсоргам. Не раз сваім прыкладам ён натхняў байцоў на ратныя справы. Яго ўсе любілі і паважалі ў дывізіі, ён часта пісаў у нашу газету, быў актыўным ваенкорам. У баявой абстаноўцы вырас да камсорга палка. Пас ля вайны доўгі час служыў у якасці ваенкома.

У 1960я гады, пас ля 20 з лішнім гадоў, мы зноў сустрэліся: ён прыехаў да мяне ў госці. Мы некалькі дзён і вечароў правялі ў гутарках, успамінаючы пройдзены шлях у Беларусі.

Я разгортваю карту і гавару:

  Васіль Іванавіч, а вось у тым месцы, дзе вы вялі баі, размяшчалася рэдакцыя нашай армейскай газеты.

На карце чырвоным кружком абведзена месца стаянкі рэдакцыі ў раёне вёсак Высокія Ляды, Верхняя Бярозавіца.

Гартаем падшыўку газеты. Васіль Іванавіч усхвалявана заўважае:

   Вось яшчэ мая заметка пра баі ў Смалявіцкім раёне. Гэты бой праходзіў каля адной вёскі. Пасля Ялоўкі, калі мы прасунуліся наперад, тут сустрэлі варожы заслон.

Васіль Іванавіч у заметцы «Чым зручней, тым і бі» пісаў:

«У нашым падраздзяленні прагрымела слава пра камсамольца кулямётчыка Нэлепа. Быў ён другім нумарам ручнога кулямёта. Але цікавіўся і іншымі ваеннымі спецыяльнасцямі, сябраваў з артылерыстамі і, прыглядваючыся да іх работы, вывучаў супрацьтанкавую гармату,

Пехацінцы гналі фашыстаў на Захад. Птлераўцы агрызаліся, часта пераходзілі ў контратакі. Кожны раз мы сустракалі іх дружным агнём: ва ўпор білі з кулямётаў і аўтаматаў. Саракапяціміліметровая гармата, якая суправаджала нас, граміла гітлераўцаў з адкрытых пазіцій.

У адным з баёў выйшаў са строю гарматны разлік. Камсамолец Нэлеп першым заўважыў гэта. Ён падпоўз да гарматы і прыняўся за справу: хутка зараджаў, наводзіў і трапна біў па фашыстах. Адчуўшы добрую падтрымку, стралкі і кулямётчыкі ўзмацнілі напор. Вораг быў адкінуты, падраздзяленне зноў рушыла наперад, праследуючы гітлераўцаў».

За свой подзвіг камсамолец Нэлеп быў узнагароджаны.

У тыя дні сярод байцоў распаўсюджваліся лістоўкімаланкі. Яны натхнялі на хутчэйшы рух да Мінска, адзначалі подзвігі салдат.

«Старшына Масленікаў, гаварылася ў адной, падкаціў гармату на адлегласць 300 метраў ад варожага дзота і

знішчыў яго. Змагайцеся з ворагам так, як старшына Масленікаў!»

«Камандзір кулямётнага разліку сяржант Грыбаў, гаварылася ў другой лістоўцы, са сваім разлікам адбіў контратаку, першым кінуўся на ворага. Бярыце з яго прыклад!»

Гэтыя заклікі, напісаныя ва ўмовах бою, былі эфектыўнай зброяй у барацьбе з ворагам.

«Парторг узвода разведкі старшына Андрэй Ялгін забіў 10 і ўзяў у палон 6 фашыстаў, паведамлялася ў наступнай лістоўцы. Таварышы, біце фашыстаў так, як Андрэй Ялгін!» Высокімі подзвігамі адзначаны ў далейшым шлях гэтага воіна. У баях ва Усходняй Прусіі ён выратаваў сцяг. Загінуў, але сцяг не дастаўся ворагу. Андрэю Мікалаевічу Ялгіну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хутка са Смалявіч вораг быў выкінуты.

2 ліпеня перадавыя атрады выйшлі на рубеж Сарнацкае Шпакоўшчына, а галоўныя сілы сканцэнтраваліся ў раёне вёсак Прудзішча, Каменка і Жажэлка.

Пачаліся баі за Мінск.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024