ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 02.05.2024, 00:21
  Вызваляючы Смалявічы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў Івана Іванавіча Мяжуева, былога камандзіра мінамётнай роты

У чэрвені ліпені 1944 г. мне давя лося ў складзе 4й гвардзейскай мотастралковай брыгады 2га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса ўдзельнічаць у вызваленні беларускай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў.

Асабліва запомніўся бой на падыходзе да Смалявіч. Роце аўтаматчыкаў пры падтрымцы ўзвода мінамётчыкаў было загадана рухацца ў галаўным атрадзе, забяспечыўшы надзейны рух часцей і падраздзяленняў 4й гвардзейскай мотастралковай брыгады.

На подступе да Смалявіч галаўны атрад быў нечакана абстраляны кулямётным агнём і агнём аўтаматычнай малакалібернай гарматы. Адйодзячы атрад уніз, мы з камандзірам роты аўтаматчыкаў дамовіліся: ён пастараецца непрыкметна абысці вышыню і ўдарыць па немцах з тылу, папярэдзіўшы мяне аб гатоўнасці чырвонай ракетай. Калі ж аўтаматчыкаў выявяць і

адкрыюць па іх агонь, мінамётчыкі пад маім камандаваннем павінны будуць знішчыць фашыстаў на вышыні без усякага на тое сігнала.

Здарылася так, што фашысты заўважылі перамяшчэнне аўтаматчыкаў і адкрылі па іх агонь. У дзеянне ўступілі мінамётчыкі. Складанасць заключалася ў тым, што ўся вышыня, на якой акапаліся фашысты, была засеяна жытам. Адзінай магчымасцю для назірання і кіравання агнём была невялікая сасна, якая знаходзілася ззаду агнявой пазіцыі ў метрах 80100.

Забірацца на дрэва было небяспечна. Адлегласць да праціўніка — 600 700 метраў. Але іншага выйсця не было. Давялося залезці на дрэва і пачаць прыстрэлку. Немцы хутка заўважылі карэкціроўшчыка і адкрылі па дрэве агонь з малакалібернай гарматы. Але ўжо была зроблена «вілка», пачулася каманда: «3 мінамётаў беглы агонь!» Фашысцкі заслон з11 гітлераўцаў застаўся ляжаць на смалявіцкай зямлі. Шлях на Смалявічы быў адкрыты.

А надвячоркам таго ж дня ўвесь мінамётны батальён адбіваў атакі танкаў і пяхоты фашыстаў на ўскрайку Смалявіч.

За гэтыя баі камандзір мінамётнага батальёна гвардыі лейтэнант М.Я.Самародскі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Аўтар гэтых радкоў, многія сяржанты і салдаты былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024