ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 18:33
  2 Ліпеня 1944 года Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3  успамінаў І.С.Сямашкі, падпалкоўніка ў адстаўцы

31я танкавая брыгада пад камандаваннем В.С.Малчанава выйшла да р. Усяжа ў раёне в. Мгле, дзе завязала бой з танкам! і пяхотай праціўніка. Выкарыстаўшы абходны манеўр, нашы часці да 10 гадзін занялі Мглё. Частка сіл брыгады была накіравана на паўночназаходнюю ўскраіну Жодзіна і да 11 гадзін авалодала шашой, адрэзаўшы ворагу шлях да адступлення.

Танкісты 3га гвардзейскага корпуса генерала І.А.Воўчанкі з баямі да 10 гадзін падышлі да в. Жодзіна, занятай танкамі і пяхотай ворага. Завязаўся бой, але з ходу авалодань вёскай не ўдалося: надта моцна і ўпарта супраціўляўся праціўнік. Тады танкісты, зрабіўшы хуткі абходны манеўр, сумеснымі ўдарамі з усходу, паўночнага

ўсходу і паўночнага захаду да 13 гадзін вызвалілі Жодзіна.

Першымі ў вёску ўварваліся танкі 3й і 31й танкавых брыгад. Як і ўсюды, танкістаў чакаў хвалюючы і радасны момант сустрэчы з тымі, хто тры гады чакаў гэтай сустрэчы ў нямецкай акупацыі. У тыя дні ў Жодзіне яшчэ заставалася некалькі драўляных домікаў. У раёне чыгуначнай станцыі гарэлі склады з нарабаваным дабром: гітлераўцы не паспелі яго вывезці і падпалілі раніцай 2 ліпеня.

Для мяне дата 2 ліпеня асабліва памятная. Праз гады вайны франтавыя дарогі прывялі мяне да роднай хаты ў в. Судабоўка. Мне пашчасціла ўбачыць сваіх родных жывымі і здаровымі.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024