ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 18:10
  Да дому забегчы не паспеў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў Аляксандра Канстанцінавіча Пятроўскага, жыхара Смалявіч, удзельніка вызвалення раёна

У час, калі вызвалялі Смалявічы і Смалявіцкі раён, я служыў камандзірам узвода сувязі 36га гвардзейскага стралковага корпуса, які ўваходзіў у склад 11й ударнай арміі. У гэтым корпусе тэлефаністкай

служыла і мая будучая жонка Марыя Андрыянаўна Савельева.

Баявыя дзеянні па вызваленні раёна праходзілі вельмі хутка. Паколькі наша часць лічылася ўдарнай, то наша задача складалася ў хуткім прарыве лініі абароны праціўніка і ў развіцці наступальных дзеянняў у зададзеным напрамку. Раніцай 1 ліпеня 1944 г. мы вялі баі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна, а ўжо да канца дня, працягваючы наступление ў напрамку Лагойск —Маладзечна, вызвалілі г. Лагойск.

Нашаму корпусу гітлераўцы не аказалі якоганебудзь сур'ёзнага супраціўлення, і ўжо 3 ліпеня нашы падраздзяленні злучыліся з часцямі 2га Беларускага фронту і пачалі праследаваць ворага ў напрамку Вільнюса.

У ліквідацыі акружаных гітлераўскіх войскаў у мінскім «катле» я ўдзелу не прымаў. Але што ўрэзалася ў памяць, дык гэта тое, што я, жыхар Смалявіч, нават не паспеў забегчы дадому, каб абняць сваю маці і братоў, сясцёр, якіх не бачыў усю вайну. Так хутка прасоўваліся наперад нашы войскі.

А пачыналася ўсё ад Масквы, у абароне якой я таксама прымаў удзел. Тады я ваяваў у асобным батальёне сувязі. Абарону трымалі ў раёне Новафамінска. 3 5 па 27 лістапада 1941 г. бесперапынна ішлі баі.

Немцы пастаянна атакавалі нашы перадавыя пазіцыі. У такіх умовах часта парушалася сувязь. Агонь быў такі масіраваны, што галаву з акопа нельга было высунуць, а сувязь павінна была дзейнічаць увесь час. Вось і паўзлі байцы кожны раз да месцаў абрываў сувязі і не заўсёды вярталіся назад. Мне і самому прыходзілася паўзці пад варожым агнём аднаўляць сувязь. У маім узводзе быў 21 чалавек, а ў жывых засталіся толькі я і Рыгор Бяляўскі.



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024