ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 24.04.2024, 00:00
  На танках – да Смалявіч Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў былога партызана Р.Ф.Бацяноўскага

    

Партызаны выскачылі з ячэек. У многіх на вачах з'явіліся слёзы радасці. Некалькі танкаў спынілася. Адзін з камандзіраў запытаўся: «Колькі кіламетраў да Смалявіч?» Дэсантнікі і танкісты частавалі партызан махоркай. Пад'ехаў камандзір танкавага батальёна і звярнуўся да партызан з просьбай: хто добра ведае мясцовасць вакол Смалявіч, сесці на браню танкаў.

Варожыя гарматы былі ўстаноўлены на вышынях каля торфапрадпрыемства імя Арджанікідзе і на подступах да Смалявіч. На дарозе, уздоўж дарогі і на полі пачалі рвацца варожыя снарады і міны. Танкі разварочваліся ў баявы парадак, але агонь яшчэ не

адкрывалі. 3за Апутка паказаўся высокі слуп чорнага дыму. Гэта гарэў наш бронетранспарцёр, падбіты снарадам.

Прыняўшы баявы парадак, танкі набліжаліся да Смалявіч. Дэсант спешыўся. Танкі адкрылі агонь па агнявых кропках праціўніка. У гэты час з боку Плісы і Ліпак пачалі з'яўляцца групы варожых салдат, якія адкрылі агонь з правага фланга. Частка дэсанта была накіравана супраць варожых груп. Завязалася перастрэлка. У час гэтай перастрэлкі я узяў у палон варожага афіцэра. Мне было загадана даставіць палоннага ў штаб вайсковай часці, што знаходзіўся ў в. Студзёнка. Трымаючы палоннага на адлегласці не менш чатырох пяці метраў, я канваіраваў яго ў штаб...

Змораныя цяжкімі баямі, блакадай, значна зрэджаныя партызанскія атрады прыйшлі ў Смалявічы. Нядоўгай была перадышка. Ноччу яны былі падняты па трывозе. На Смалявічы з паўднёвага ўсходу рухаліся калоны немцаў. Партызанскія роты занялі рубяжы каля Рабога С лупа, Смалявіч, торфапрадпрыемства імя Арджанікідзе і на ўзгорках вёсак Уборкі і Крыніцы.

...У цемнаце паказаліся постаці варожых салдат. Пачуўся стрэл, узнялася ракета і асвяціла варожую калону. Шквал агню з аўтаматаў, кулямётаў ударыў па фашыстах. Немцы замітусіліся ў паніцы, адны пабеглі назад, другія паўзлі ў тарфяныя кар'еры і кусты, многія ўцякалі цераз чыгунку. Але ўсё было дарэмна: неўзабаве пачуліся партызанскія залпы каля вёсак Уборкі і Крыніцы. Вораг атрымліваў тое, што заслужыў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024