ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 23:56
  Ў пекалінскіх лясах Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Пасля вызвалення Магілёва ваенныя дарогі прывялі 380ю Арлоўскую дывізію (камандзір генералмаёр А.Ф.Кустоў) у Смалявіцкі раён. Увайшоўшы ў склад 50й арміі, злучэнню давялося, як і ўсяму 121му стралковаму корпусу, удзельнічаць у ліквідацыі буйной, акружанай на ўсход ад Мінска, групоўкі ворага. Абстаноўка тады была такая: разбітыя часці 12га, 27га армейскіх і 39га танкавага карпусоў ворага згрупаваліся ў лясах на поўдзень і паўднёвы захад ад Рудні, у раёне вёсак Волма —Пекалін. Яны імкнуліся вырвацца з акружэння. Каб ажыццявіць гэты намер,

фашысты на працягу 4 ліпеня 1944 г. шэсць разоў атакавалі нашы часці.

У той дзень 380я стралковая дывізія знаходзілася ў другім эталоне корпуса. Паводле загаду камандзіра корпуса палкі дывізіі да 15 гадзін 4 ліпеня сканцэнтраваліся ў лясах на поўнач і паўночны ўсход ад населенага пункта Краўча. Падрыхтаваўшыся да бою, палкі занялі пазіцыі. 1260ы полк размясціўся на ўсходнім ускрайку лесу непадалёку ад пас. Пекалін фронтам на паўночны ўсход. Побач размясціўся 1264ы стралковы полк. Яго пазіцыя была ў раёне Краўчы. 1262і стралковы полк заставаўся ў рэзерве камандзіра дывізіі і займаў пазіцыі двума батальёнамі ў лесе на ўсход ад в. Пяцігодка, а адным — прыкрываў в. Драчкава.

Ноччу дывізія прыняла бой. За тую цяжкую ноч воіны дывізіі адбілі 19 варожых атак, нанеслі гітлераўцам значны ўрон. Бой быў да таго жорсткім, што некалькі разоў пераходзіў у рукапашныя схваткі. На асобных участках падраздзяленні неаднаразова пераходзілі ў контратак!. Пры гэтым варожыя салдаты здаваліся ў палон.

Упартыя баі працягваліся 5 і 6 ліпеня. Абстаноўка была складаная. Асобныя невялікія варожыя групы прабіраліся лясамі і пералескамі паміж нашымі часцямі. Трэба было адбіваць атакі з фронту і ліквідаваць тых, каму ўдалося прабіцца з акружэння. Але палкі і батальёны з гэтай нялёгкай задачай спраўляліся паспяхова.

У ноч на 6 ліпеня фашысты зрабілі яшчэ адну спробу вырвацца з акружэння на паўднёвазаходнім напрамку. Каля 10 15 тысяч салдат і афіцэраў ішлі некалькімі калонамі, бесперапынна вялі агонь, падымаючы як мага больш шуму. Гэта была сапраўдная «псіхічная атака». Але нашы часці добра арганізавалі «сустрэчу» агнём артылерыі, мінамётаў, стралковых падраздзяленняў. Дзве гадзіны ішоў бой. Намер ворага не ўдаўся. 5400 салдат і афіцэраў было забіта, 950 узята ў палон. Было знішчана 485 аўтамашын, 800 коней, шмат пяхотнага і артылерыйскага ўзбраення. Багатыя трафеі дасталіся нашым часцям: 270 аўтамашын, 83 гарматы, 64 мінамёты, 2800 аўтаматаў, шмат вінтовак, амаль тысяча коней.

Многа подзвігаў здзейснілі ў тых баях савецкія воіны. Адно толькі адбіццё «псіхічнай атакі» было праявай масавага гераізму нашых салдат і афіцэраў.

На ўсходняй ускраіне в. Пяцігодка агнявыя пазіцыі займала батарэя асобнага

знішчальнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна старшага лейтэнанта І.С.Аўраміча. За два дні баёў батарэя адбіла каля дваццаці атак гітлераўцаў, але з рубяжа артылерысты не адступілі ні на крок. На яе пазіцыі рухалася лавіна ворага каля сотні чалавек. Артылерысты стойка абаранялі свой рубеж, прамой наводкай знішчалі асколачнымі снарадамі атакуючых фашыстаў. Калі скончыліся снарады, у ход пайшлі аўтаматы, ручныя гранаты. Але скончыліся і патроны. Тады адважныя батарэйцы перайшлі ўрукапашную. На камандзіра батарэі І.С.Аўраміча накінуўся гітлераўскі афіцэр, схапіў яго за горла. Аўраміч не разгубіўся, застрэліў немца з пісталета.

Адбіўшы ўсе атакі, батарэйцы самі перайшлі ў контратаку і ачысцілі ад праціўніка заходнюю ўскраіну вёскі. Пасля гэтага падвялі вынікі двухдзённага бою. Аказалася, што воіны батарэі знішчылі каля 200 варожых салдат і афіцэраў, 18 узялі ў палон.

Разлік 76міліметровай гарматы камуніста І.І.Грычаннага займаў агнявую пазіцыю каля балыиака. На світанні каля сотні варожых салдат рынулася прама на артылерыстаў. Але тыя паспелі своечасова адкрыць агонь. Нямала гітлераўцаў палегла ў тым баі.

Узорам воінскай доблесці і адданасці свайму абавязку сталі воіны 1264га стралковага палка, якім камандаваў палкоўнік Сцяпан Герасімавіч Шнігін. Пяць воінаў палка былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях па ліквідацыі «катла». Чацвёра з іх удастоены звання Героя за баі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна. Гэта радавы, кулямётчык М.М.Шохін, старшы сяржант Б.Султанаў, артылерысты А.А.Ібраеў і П.С.Садакаў. Іх імёны добра вядомы жыхарам Смалявіччыны.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024