ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 12:18
  Навечна ў памяці Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Вызваленне раёна адбывалася на працягу некалькіх дзён. Але гэта былі гарачыя дні, поўныя жорсткіх, кровапралітных баёў, асабліва ў час ліквідацыі варожай групоўкі, што трапіла ў так званы мінскі «кацёл».

Гераізм і адвага нашых воінаў, праяўленыя ў час гэтых баёў, былі высока ацэнены савецкім камандаваннем: сотні байцоў і камандзіраў былі ўзнагарод

жаны ордэнамі і медалямі. Асобныя з іх за подзвігі, што здзейснілі на зямлі смалявіцкай, былі удастоены вышэйшай узнагароды — звання Героя Савецкага Саюза. Іх імёны засталіся навечна у памяці ўдзячных смалевічан.

АВАКЯН Газарос Авецісавіч. Нарадзіўся 15.3.1918 г. у с. Чаўдар Дашкесанскага раёна, Азербайджан. Армянін. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Закончыў Калінкавіцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. 3 чэрвеня 1941 г. на фронце. Стралковы ўзвод 1264га стралковага палка 380й стралковай дывізіі пад камандаваннем лейтэнанта Авакяна займаў адну з важных вышынь, якая прыкрывала дарогу ў раёне в. Пяцігодка Смалявіцкага раёна. 6.7.1944 г. праціўнік 6 разоў беспаспяхова штурмаваў вышыню, якую ўтрымліваў Авакян і яго ўзвод. Загінуў 22.1.1945 г. у Польшчы. Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 24.3.1945 г. Імем Г.А.Авакяна названа вуліца ў Мінску.

АКПЕРАЎ Газанфар КелбалайГулам аглы. Нарадзіўся 4.4.1917 г. у с. Джагры Нахічэванскай АССР. Азербайджанец. Закончыў Нахічэванскі настаўніцкі інстытут (1941). На фронце з чэрвеня 1941 г. Удзельнік абароны Каўказа. Камандзір гарматы знішчальнага супрацьтанкавага артылерыйскага палка старшы сяржант Г.К.Акпераў вызначыўся пры разгроме праціўніка ў мінскім «катле». 5.7.1944 г. каля в. Волма Смалявіцкага раёна разам з разлікам сваёй гарматы знішчыў 4 нямецкія танкі «тыгр» і 60 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 26.10.1944 г.

АЛЫНЭЎСКІ Мікалай Міхайлавіч. Нарадзіўся 27.1.1919 г. у г. Сквіра Кіеўскай вобл. Украінец. 3 1941 г. на фронце. Камандзір танка гвардыі малодшы лейтэнант М.М.Альшэўскі вызначыўся пры вызваленні Віцебскай і Мінскай абласцей. 26.6.1944 г. у баі каля в. Кісялі Талачынскага раёна экіпаж пад яго камандаваннем знішчыў танк «тыгр», 4 гарматы і некалькі аўтамашын з пяхотай праціўніка, на станцыі Коханава вызваліў звыш 150 савецкіх

грамадзян, якіх гітлераўцы вывозілі ў Германію. У ліпені 1944 г. пры ліквідацыі варожай групоўкі у мінскім «катле» экіпаж М.М.Алыыэўскага знішчыў 2 танкі, 20 аўтамашын з ваенным грузам, 70 гітлераўцаў і ўзяў у палон звыш 200 салдат і афіцэраў праціўніка. М.М.Альшэўскі загінуў 22.8.1944 г. Пахаваны ў г. Вільнюс (Літва). Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 24.3.1945.

АЎДЗЕЕЎ Анатоль Канстанцінавіч. Нарадзіўся 1.11.1925 г. у в. Сыракарэнне Сычоўскага раёна Смаленскай вобласці. Рускі. 3 сакавіка 1943 г. на Заходнім, 1,2, 3м Беларускіх франтах. Наводчык гарматы радавы А.К.Аўдзееў вызначыўся ў баях пры ліквідацыі мінскага «катла». 5.7.1944 г. каля в. Роткаўшчына Смалявіцкага раёна батарэя за 13 гадзін бою адбіла 7 варожых контратак. Калі загінуў увесь разлік гарматы, А.К.Аўдзееў працягваў бой у адзіночку: ён знішчыў 3 танкі, 3 гарматы, каля 150 гітлераўцаў. Калі скончыліся патроны, герой схапіў сякеру і змагаўся ўрукапашную. Яму пашанцавала ўцалець у гэтым пекле. 24.3.1945 г. А.К.Аўдзееву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пас ля вайны закончыў Тамбоўскае артылерыйскатэхнічнае вучылішча. Да 1970 г. служыў у Савецкай Арміі, пайшоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

БАЖОРА Фёдар Максімавіч. Нарадзіўся 15.2.1911 г. нах. Елізаветаўка Мілераўскага раёна Растоўскай вобласці. Закончыў у 1943 г. Маскоўскае ваеннапалітычнае вучылішча. Са снежня 1943 г. на Крымскім, Беларускім, 2м Беларускім франтах. У чэрвені ліпені 1944 г. удзельнічаў у вызваленні беларускіх гарадоў Дуброўна, Орша, Барысаў, Мінск, Гродна. 2.7.1944 г. у баі каля ст. Жодзіна падняў у атаку байцоў дзвюх рот, знішчыў у рукапашным баі 11 варожых салдат. Пазней вызначыўся пры фарсіраванні р. Неман на поўнач ад Гродна, дзе ўзвод пад яго камандаваннем захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу асноўных сіл, а потым пры фарсіраванні р. Марыха і ў баі за в. Высокі Мост. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Памёр Ф.М.Бажора 5.7.1966 г. Яго імем названа вуліца ў г. Жодзіна.

БАРАМЗІНА Таццяна Мікалаеўна. Нарадзілася 19.12.1919 г. у г. Глазаў, Удмурція. Руская. На фронце з 1943 г. Тэлены помнік. Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 24.3.1945 г.

СУЛТАНАЎ Барый. Нарадзіўся 13.10.1907 г. у с. Халітава Кунашакскага раёна Чэлябінскай вобласці. Башкір. У Чьфвонай Арміі з 1941 г. На фронце з 1942 г. Камандзір кулямётнага аддзялення старшы сяржант Б.Султанаў вызначыўся ў Смалявіцкім раёне пры разгроме ворага ў мінскім «катле». 6 ліпеня 1944 г. знаходзіўся разам з разлікам станковага кулямёта наперадзе пяхоты, паспяхова адбіваў контратакі ворага. Калі застаўся каля кулямёта адзін, адбіў 8 контратак, знішчыў 150 гітлераўцаў. Загінуў 21.1.1945 г. Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 24.3.1945 г.

ЦЯПЛОЎ Міхаіл Фядотавіч. Нарадзіўся 2.11.1918 г. у с. Юрос Шнежскага раёна Архангельская вобласці. Рускі. У Чьфвонай Арміі з 1939 г. На фронце з 1941 г. Камандзір супрацьтанкавай гарматы старшы сяржант М.Ф.Цяплоў вызначыўся пры разгроме варожай групоўкі ў мінскім «катле». 5 ліпеня 1944 г. каля в. Роткаўшчына Смалявіцкага раёна разлік яго гарматы ўдзельнічаў у адбіцці б контратак праціўніка, знішчыў 2 самаходныя гарматы, 4 кулямёты, 2 аўтамашыны з пяхотай, каля 150 гітлераўцаў. М.Ф.Цяплоў быў паранены, але не пакінуў поля бою. Застаўся адзін, і калі яго акружылі гітлераўцы, падарваў гранатай сябе і ворагаў. Пахаваны ў в. Студзёнка Смалявіцкага раёна.

Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 24.3.1945 г.

ШОХІН Мікалай Міхайлавіч. Нарадзіўся 19.12.1913 г. у с. Лузіна Омскага раёна. Рускі. 3 1943 г. на 2м Беларускім фронце. Камандзір кулямётнага аддзялення радавы Шохін вызначыўся пры вызваленні Смалявіцкага раёна. б ліпеня 1944 г. на тэрыторыі саўгаса «Пяцігодка» уступіў у бой з групай праціўніка, якая вырывалася з акружэння. Агнём з кулямёта адбіў 6 контратак, падпаліў 13 аўтамашын, некалькі дзесяткаў матацыклаў, знішчыў 150 гітлераўцаў. Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 24.3.1945 г. Пасля вайны працаваў у леспрамгасе ў Курганскай вобласці.

 

   

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024