ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 14:46
  Землякі – героі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Многія ўраджэнцы і жыхары Смалявіччыны вызначыліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Іх ратны подзвіг адзначаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра нашых землякоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза і адзін стаў поўным кавалерам ордэна Славы. Іх прозвішчы і іх подзвігі назаўсёды застануцца ў памяці землякоў.

АЛЯХНОВІЧ Антон Адамавіч. Герой Савецкага Саюза (19.8.1944). Нарадзіўся 2.4.1914 г. у в. Дабраводка Смалявіцкага раёна. Беларус. Пасля заканчэння школы фабрычназаводскага навучання працаваў на заводзе «Канструктар» у Ленінградзе. Закончыў ваенналётнае вучылішча (1938), выкладаў у Новасібірскай школе ваенных лётчыкаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з верасня 1942 г. Служыў у авіяцыі далёкага дзеяння. Намеснік камандзі

ра гвардзейскага авіяпалка маёр А.А.Аляхновіч здзейсніў 260 баявых вылетаў, 25 вылетаў па дастаўцы грузаў беларускім партызанам. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны, Полыычы, Чэхаславакіі, Венгрыі. Лятаў у глыбокі тыл праціўніка з мэтай знішчэння яго ваенных аб'ектаў. У маі 1943 г. група бамбардзіроўшчыкаў пад яго камандаваннем бамбіла ў Мінску варожыя аб'екты. Пасля вайны прымаў удзел у ажыццяўленні палётаў у Арктыку, гв. палкоўнік. У 19581971 гг. працаваў у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. Жыў у Мінску. Памёр 29.12.1979 г.

ЗЬІЛЬ Васіль Канстанцінавіч. Герой Савецкага Саюза (10.4.1945). Нарадзіўся маляўнічым месцы. Невялічкі пагорачак, зпад якога цякла крынічка, вакол палянка, а за ёй сасоннік. Пасярод палянкі — хата, а каля яе сад. А лес, што сцяной стаяў вакол хутара, і сёння называюць Зылеў лес. Тут Васіль пачуў ад свайго дзеда, які, між іншым, пражыў сто восем гадоў, шмат цікавых гісторый пра жыхароў лесу. Вучыў стары ўнука вынос лівасці, стойкасці, праўдзе жыцця.

У канцы таго ж васемнаццатага года Васіль сустракаецца з чырвонымі партызанамі, якія змагаліся з белапольскімі акупантамі, і становіцца партызанскім сувязным. Потым добраахвотнікам ідзе ў Чырвоную Армію. Служыў у часцях асобага назначэння, вучыўся ў Маскоўскай артылерыйскай школе імя Красіна. Пасля застаўся на службе ў войсках Маскоўскага гарнізона, вучыўся ў Ваеннай артылерыйскай акадэміі. Служба загартавала В.К.Зыля фізічна і духоўна, дала магчымасць авалодаць майстэрствам савецкага камандзіра.

3 25 чэрвеня 1941 г. маёр В.К.Зыль на фронце. Хутка ён быў прызначаны камандзірам 54га асобнага знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна. У баях за Маскву дывізіён атрымаў званне гвардзейскага, а яго камандзір ордэн Леніна.

У баях пад Сталінградам В.К.Зыль быў цяжка паранены. Таварышы лічылі, што ён загінуў. Цэлыя тры месяцы медыкі залечвалі яго раны. Пасля шпіталя ён удзельнічаў у фарміраванні Уральскага добраахвотніцкага корпуса. Неўзабаве падпалкоўнік В.К.Зыль быў прызначаны камандзірам спачатку 557га знішчальнага супрацьтанкавага палка, а потым камандзірам 299га мінамётнага. 3 гэтым палком і закончыў В.К.Зыль Вялікую Айчынную вайну. Пад яго камандаваннем полк стаў гвардзейскім. У час ваенных падзей на КурскаАрлоўскай дузе добраахвотнікі Урала атрымалі і першае баявое хрышчэнне. Але асабліва праславіўся 299ы гвардзейскі мінамётны полк пры фарсіраванні ракі Одэр. 25 студзеня 1945 г. ён у ліку першых пераправіўся цераз раку на поудзень ад горада Штэйнаў і агнём падтрымліваў пяхоту, якая вяла баі за расшырэнне плацдарма. Выключным быў уклад камандзіра палка ў выкананне гэтай баявой задачы, ён быў заслужана ацэнены камандаваннем корпуса, якое прадставіла В.К.Зыля да

20.4.1902 г. у в. Астраўкі Смалявіцкага раёна. Беларус. Закончыў Маскоўскую артылерыйскую школу імя Красіна (1929), вучыўся ў Ваеннай артылерыйскай акадэміі (19311933). У Чырвонай Арміі з 1923 г. 3 чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Калінінскім, ПаўночнаЗаходнім, Сталінградскім, Данскім, 1м Украінскім франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Одэра. 25.1.1945 г. гвардзейскі мінамётны полк пад камандаваннем падпалкоўніка В.К.Зыля ў ліку першых пераправіўся цераз р. Одэр на поўдзень ад г. Штэйнаў (цяпер Сьцінава, Полыпча) і агнём падтрымліваў пяхоту, якая вяла баі за расшырэнне плацдарма. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Памёр 4.12.1973 г. Яго імем названы школа і вуліца ў Цярнопалі, школа ў Калінінградзе. З'яўляўся ганаровым грамадзянінам г. Болхаў Арлоўскай вобл.

СЛЕД НА ЗЯМЛІ

Вёску Астраўкі цяпер не знойдзеш ні на адной карце. Яна злілася з вёскай Лаўля і такім чынам перастала існаваць. Жывёлагадоўчая ферма калгаса «Дружба» іх злучыла.

А гадоў 50 таму вёска Астраўкі налічвала хат 15. Знаходзілася яна на невялікім пагорку.

Праз вёску Астраўкі з незапамятных часоў пралягаў так званы Кацярынінскі тракт. За сто метраў ад вёскі невялічкае азярцо, а за ім — рукой падаць чыгунка.

Жылі Зылі ў Астраўках да 1918 г. Пасля пераехалі на хутар ВадаГара, што каля вёскі Ганчароўка. На гэтым хутары жыў Васілёў дзед Сямён. Хутар знаходзіўся ў

высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Полк, якім камандаваў В.К.Зыль, вызвал!}^ канцлагер у Лукенвальдзе, вызваляў Прагу.

Між іншым, у гэтым палку служыў і брат Васіля Канстанцінавіча Цімох Канстанцінавіч. Ён быў камандзірам узвода і загінуў у красавіку, у час фарсіравання Одэра.

Радзіма высока ацаніла баявыя заслугі В.К.Зыля, узнагародзіўшы яго двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I i II ступеней, ордэнам Аляксандра Неўскага і сямю медалямі: «За абарону Масквы», «За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Берліна», «За вызваленне Прагі» і інш.

У 1955 г. па стане здароўя (раненні давалі аб сабе знаць) Васіль Канстанцінавіч быў пераведзены ў запас. Але без справы не сядзеў. Да апошніх дзён жыцця працаваў у савеце ветэранаў. Актыўна перапісваўся са сваімі аднапалчанамі. Болыиасць з іх — уральцы, сібіракі. Аднак не забыўся ён і пра сваіх землякоў, смалевічан. Вёў сістэматычную перапіску з вучнямі 1й смалявіцкай школы. Кожны год наведваў родныя мясціны: вёску Астраўкі, хутар ВадаГара, што каля Ганчароўкі.

3 любоўю і пашанай успамінаюць свайго бацьку сын Сяргей і дачка Іна.

Быў ён вясёлы, жыццярадасны чалавек. Ведаў шмат беларускіх прымавак, займальных гісторый. Вакол яго заўсёды былі людзі. 3 ім лёгка і цікава было жыць. Ён пражыў суровае жыццё і пакінуў на зямлі глыбокі след.

КУПРЫЯНАЎ Пётр Іванавіч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся I 1926 г. у г. Жодзіна. Беларус. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанскім атрадзе «Радзіма» брыгады «Разгром», з 1944 г. у Чырвонай Арміі. Вызначыўся пры ліквідацыі акружанай варожай групоўкі ў Кул.іыгскім раёне, Латвія. 2 лістапада 1944 г. яфрэйтар П. I. Купрыянаў у баі за важную вышыню гранатамі знішчыў 2 кулямёты жраціўніка. Але агонь з варожага дзота не лаваў магчымасці батальёну ісці наперад. Пасля няўдалых спроб падавіць агнявую іропку гранатамі П.Купрыянаў закрыў амбразуру дзота сваім целам.

П.І.Купрыянаў навечна залічаны ў спісы стралковай роты палка, у роце ёсць музей героя. На радзіме героя пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Вілейцы, Жодзіне, Мінску, Полацку, Слуцку, Смалявічах, сярэдняя школа ў г. Жодзіна, саўгас у Смалявіцкім раёне.

3 успамінаў М.Р.Розума,

сябра дзяцінства П.І.Купрыянава

Спакойны, сціплы Пеця быў важаком на нашай вуліцы. Любімай гульнёй у нас тады была лапта. Летам, пад час школьных канікул, усіх нас вабілі маляўнічыя берагі Плісы. Тут часта мы цэлымі днямі сядзелі з вудачкамі. 3 выгляду Пеця нічым не адрозніваўся ад іншых жодзінскіх хлопцаў, але фізічна быў моцны і мог падужаць нават старэйшых за сябе.

Кнігі былі заўсёднымі спадарожнікамі Пеці і Валодзі Купрыянавых. Чытаў Пеця шмат. Кнігі дапамагалі Пецю добра вучыцца, і нашы настаўніцы А.С.Крывіцкая і В.І.Сідзельнікава заўсёды ставілі яго ў прыклад як лепшага вучня класа.

Калі ў Жодзіне размясціўся нямецкі гарнізон, пачаліся арышты, расстрэлы. Многія жодзінцы ішлі ў лясы. Пайшлі ў партызанскі атрад і браты Пятра Міхась і Уладзімір. Пятро астаўся ў Жодзіне і на першым часе быў сувязным партызанскага атрада, у якім змагаліся яго браты.

Пад час адной з аблаў Пятра разам з Ванем Лашуком схапілі ў двары Купрыянавых і даставілі ў Барысаў.

Гарадская турма была перапоўнена. На другім паверсе ў дзвюх суседніх камерах сядзелі арыштаваныя жодзінцы. Сярод іх быў і Пятро. Яго па некалькі разоў на дзень янава прысвоена цэнтральнай вуліцы пасёлка энергетыкаў і жодзінскай сярэдняй школе 1, у якой ён вучыўся. Паводле традыцыі першы ўрок на пачатку навучальнага года прысвячаецца памяці героя. Цесная дружба звязвае воінаў падраздзялення, у якім служыў Пятро, з вучнямі школы.

СЛОНСКІ Яўстафій Рыгоравіч. Герой Савецкага Саюза (10.1.1944). Нарадзіўся 5.5.1886 г. у в. Юр'ева Смалявіцкага раёна. Беларус. У Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны на Паўднёвым фронце. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Намеснік камандзіра стралковага палка гвардыі маёр Я.Р.Слонскі вызначыўся ў час бітвы за Днепр каля с. Вялікі Букрын Кіеўскай вобл. У ноч на 24 верасня 1943 г. з першымі падраздзяленнямі фарсіраваў раку і арганізаваў захоп плацдарма. Савецкія воіны пад камандаваннем Слонскага адбілі контратаку ворага, падтрыманую танкамі, і ўтрымлівалі плацдарм, забяспечыўшы тым самым пераправу ўсяго палка. У баі за в. Юшкі, таксама на Кіеўшчыне, Я.Р.Слонскі асабістым прыкладам натхняў байцоў на самаадданую барацьбу з ворагам. Паранены, ён не пакінуў баявых пазіцый. Загінуў у баі 28.9.1943 г. Пахаваны ў в. Юшкі. Імем Я.Р.Слонскага названа вуліца ў г.п. Леў Талстой Ліпецкай вобл.

ТУМАР Віктар Андрэевіч. Герой Савецкага Саюза (13.9.1944). Нарадзіўся ў 1919 г. у в. Пелека Смалявіцкага раёна. Беларус. Працаваў на торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг». У Чырвонай Арміі з 1940 г. На фронце з 1941 г. Удзельнік вызвалення Украіны і Румыніі. Стралок роты аўтаматчыкаў В.А.Тумар вызначыўся ў баях пад г. Ясы. Птлераўцы пачалі буйное наступление, спрабуючы прарваць нашу абарону. 30 мая 1944 г. рота аўтаматчыкаў, якой камандаваў старшы лейтэнант Сяргей Сцяпанаў, прыкрывала стык паміж суседнімі падраздзяленнямі. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на нашы акопы рынуліся фашысцкія танкі.

...Два танкі загарэліся адначасова. А з акопаў ляцелі новыя гранаты.

Варожая атака сарвалася.

Птлераўцы пайшлі ў абход. Шасці танкам удалося прарвацца на флангу. Бачачы небяспеку, старшы лейтэнант Сцяпанаў устаў ва ўвесь рост і з гранатамі ў руках

пабег насустрач танкам. За ім Тумар, Назараў і Куляшоў.

Гітлераўцы павярнулі машыны ў бок смельчакоў. Савецкія воіны сустрэлі іх гранатамі. Яшчэ два фашысцкія танкі запалалі, іншыя, ведучы агонь, набліжаліся да бясстрашных воінаў. Старшы лейтэнант з апошняй звязкай гранат кінуўся пад танк. Машына ўздрыганулася і спынілася. Паваліў чорны дым.

Салдаты паследавалі прыкладу афіцэра. Ахвяруючы сваім жыццём, яны падарвалі яшчэ тры танкі.                          ,

Адважныя воіны былі пасмяротна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. В.А.Тумар пахаваны ў  

 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024