ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 27.04.2024, 00:33
  Маці патрыётка і яе сыны Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

   Настасся Фамінічна Купрыянава. Гэту жанчыну ў г. Жодзіна і Смалявіцкім раёне ведалі амаль усе. Пяць сваіх сыноў блаславіла яна на барацьбу з фашыстамі і ніводны з іх не вярнуўся з вайны. Яна стала пры жыцці сімвалам самаахвярных маці. У г. Жодзіна ўзведзены манумент маціпатрыётцы. Гэты помнік не толькі Н.Ф.Купрыянавай, хаця менавіта яна і яе сыны сталі правобразамі гэтай скульптурнай кампазіцыі. Гэты помнік усім маці, што не дачакал іся сваіх дзяцей з вайны.

Нарадзілася Настасся Фамінічна ў 1872 г. у в. Міхеды Лагойскага раёна ў беднай сялянскай сям'і. Калі падрасла, выйшла замуж у в. Жодзіна за Курсевіча. У іх было чатыры сыны і дачка. У 1924 г. Курсевіч памёр.

Адной Настассі Фамінічне гадаваць дзяцей было цяжка, і яна выйшла замуж за Івана Купрыянава. У 1926 г. у іх нарадзіўся хлопчык Пеця. У 1929 г., як вядома, пачалася калектывізацыя, Іван Купрыянаў не прыняў яе і пайшоў з дому. Увесь цяжар па выхаванні дзяцей зноў лёг на плечы Настассі Фамінічны працавітай, дасціпнай жанчыны.

Кволая, слабая здароўем, невысокая жанчына выхавала сыноўволатаў, патрыётаў, якія аддалі сваё жыццё, каб родная зямля і краіна наша былі свабоднымі. Відаць, за клопаты аб сынах, за любоў да іх Бог падараваў ёй даўгалецце. Яна пражыла больш за сто гадоў (памерла Н.Ф. Купрыянава ў 1979 г.).

Ёй вельмі часта даводзілася бываць у школах, калгасах, на заводах, у воінскіх часцях. Усюды яе прасілі расказачь пра сваіх сыноў. I яна ахвотна расказвала. I ўсякі раз дадавала якуюнебудзь новую дэталь да іх паводзін і жыцця. Расказвала з павагай, гонарам і боллю ў душы.

Калі пачалася вайна, з Настассяй Фамінічнай жылі сыны Валодзя і Пеця. Старэйшыя дзеці Міхаіл, Мікола, Сцяпан і дачка Ганна жылі асобна са сваімі сем'ямі. Мікола і Сцяпан пайшлі ў Чырвоную Армію. Міша і Валодзя сталі партызанскімі разведчыкамі. Пеця пакуль заставаўся ў Жодзіне для сувязной работы. Усе заданні ён выконваў дакладна і заўсёды даваў партызанам брыгады «Разгром» каштоўныя звесткі.

У 1943 г. Пеця быў арыштаваны і дастаўлены ў барысаўскую турму.

Аднойчы раніцай усіх вывелі на двор турмы і пастроілі. Хворых і старых аддзялілі і зноў вярнулі ў камеры. 3 наступлением прыцемак маладых людзей пад узмоцненым канвоем завялі на станцыю, дзе хутка пагрузілі ў таварныя вагоны. Цягнік пайшоў на захад...

Пеця і некаторыя іншыя маладыя людзі вырашылі ўцячы. Набліжалася станцыя Жодзіна. Для Пеці тут усё было добра знаёма. Лепшага месца для ўцёкаў не было. 3 хлопцамі ён выбіў запор, і дзверы вагона расчыніліся. Скачок у начную цемру быў удалы... Пеця, асцярожна ступаючы, адразу падаўся дадому. Але хата была пустая, і ён накіраваўся ў партызанскі атрад «Радзіма». У гэтым атрадзе былі яго старэйшыя браты Міхаіл і Уладзімір. Была тут таксама і маці.

Хутка хлопец стаў разведчыкам у аддзяленні Язэпа Язэпавіча Аўсянкіна. Разам з усімі хадзіў на адказныя заданні. Пранікаючы ў варожыя гарнізоны, Пеця разведваў сілы ворага, а ноччу сюды прыводзіў партызанскі атрад. Двойчы трапляў у рукі немцаў і кожны раз яму ўдавалася ўцячы.

Са сваімі сябрамі Купрыянавы хадзілі ў разведку, падрывалі варожыя эталоны, агнявыя кропкі, знішчалі гарнізоны.

У пачатку 1944 г. сям'ю Купрыянавых напаткала гора. Міхаіл, выконваючы баявое задание, натрапіў на засаду фашыстаў. Ён загадаў сваім разведчыкам адыходзіць, а сам з кулямётам застаўся іх прыкрываць. Многа акупантаў ён паклаў у лічаныя хвіліны. Страляў да апошняга патрона. А калі быў акружаны фашыстамі, кінуў пад ногі апошнюю гранату. Немцы яго, цяжка параненага, але жывога, схапілі і адвезлі ў барысаўскую турму. Вярнулі яму прытомнасць і катавалі, хацелі даведацца, хто ён, з якога атрада і дзе атрад знаходзіцца. Але Міша нічога ім не сказаў. Ён пакутаваў ад страшных ран на вачах зняволеных.

Праз некалькі дзён Уладзімір ішоў на сувязь з падполыпчыкамі і быў схоплены фашыстамі. Яго таксама адвезлі ў барысаўскую турму. Там ён убачыў ледзь жывога брата Мішу. А Міша яго. Але ніхто з іх і выгляду не падаў, што ведае адзін аднаго. Валодзя бачыў, як паміраў Міша, чуў, як той прасіў вады перад смерцю. У хуткім часе Валодзя ўцёк з турмы і вярнуўся ў свой атрад.

Пеця пакляўся адпомсціць ворагу за смерць Мішы, якога ён вельмі любіў. Ён рабіў смелыя вылазкі, два разы падрываў вузкакалейку, па якой немцы перакідвалі паліва і будматэрыялы. Асабліва любіў Пеця «паляваць» за паравозамі з ПТР. Баявы лік пашкоджаных ім цягнікоў рос. Страляў ён трапна. Рабіў некалькі прыцэльных выстралаў і паравоз спыняўся, затрымліваючы дастаўку варожых войскаў на фронт. Пеця ўдзельнічаў таксама у разгроме двух нямецкіх гарнізонаў.

Адвага, смеласць і вынаходлівасць хлопца спалучаліся з асцярожнасцю і умением арыентавацца ў самыя крытычныя і бязвыхадныя моманты баявога становішча. Суровае партызанскае жыццё, пастаянная рызыка, псіхалагічныя стрэсы выхавалі ў ім гэтыя якасці.

Калі вызвалілі Смалявіцкі раён ад фашысцкіх акупантаў, Валодзя пайшоў на фронт. Пеця быў яшчэ малады, але і ён падаў заяву ў райваенкамат, каб яму далі дазвол ісці ў армію дабіваць ворага. Просьба яго была задаволена.

Цяжка было Настассі Фамінічне развітвацца з малодшым сынам. У тую хвіліну наўрад ці думала яна, што бачыць свайго любага Пецю апошні раз. Тры пахавальныя лісты атрымала маці на сваіх сыноў (Уладзімір у 1949 г. памёр ад ран, атрыманых на вайне). Малодшы яе сын, Пётр Купрыянаў, здзейсніў подзвіг закрыў амбразуру дзота сваім целам. Яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У Жодзіне, у доме, дзе жыла Н.Ф.Купрыянава, зараз музей.

І.І.Сіняўскі

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024