ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 20:36
  Лёс братоў Чыбірай Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

  3 успамінаў Т.В. Стану ль, жыхаркі г. Смалявічы

Непадалёку ад в. Ліпкі была вёсачка Беразовіца. Жыла ў ёй шматдзетная сям'я Чыбірай. Трагічны быў лёс гэтай сям'і. Яе галава, Антон Іванавіч, працаваў конюхам у калгасе. Любіў коней, але здарылася непрадбачнае — конь стукнуў яго капытам у галаву, і чалавека не стала. Засталася Ева Міхайлаўна ўдавой з 8 дзецьмі, з якіх сямёра былі сыны.

Дзеці раслі працалюбівыя. Старэйшы, Міхаіл, працаваў у калгасе трактарыстам, закончыў тэхнікум, у Айчынную вайну служыў у інжынерных войсках, афіцэр.

Хлопцы падрасталі і адзін за другім ішлі служыць у армію. У 1938 г. Пайшоў Пятро, за ім Мікалай, а потым блізняты Адам і Валодзя.

I тут, як удар маланкі, — пахавальны ліст на Пятра. Загінуў на фінскай. А тут пачалася Айчынная вайна, і хлопцы, так і не пабываўшы дома, засталіся ў арміі. Прапаў без вестак Мікола. Адам і Валод

зя ваявалі ў Сталінградзе. Валодзя быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. Стаў інвалідам I групы. Пражыў нядоўга пасля вайны. Яго ордэны і медалі маці берагла да апошніх дзён сваіх, як дарагую памяць.

Хоць ваявалі на адным фронце браты, але адзін пра аднаго нічога не ведалі. Ужо пасля вызвалення Беларусі атрымала Ева Міхайлаўна франтавую лістоўку за подпісам камандуючага 62й арміяй В.І.Чуйкова: «Будь стойким, как Чибирай Адам Антонович! Отомстим за него, сталинградец!»

I далей у лістоўцы гаварылася: «Он был рядовым связистом и часто находился там, где вражеские мины и снаряды рвали провода, где бомбы беспрерывно выводили из строя связь. Сегодня на линии вражеской миной ему раздробило руку. Теряя сознание, он поднес концы проводов в рот и крепко зажал их зубами. Он обеспечил связь, он умер с проволокой в зубах. Вечная ему слава!»

Пасля вызвалення Беларусі пайшоў на вайну і не вярнуўся з фронту Сяргей Антонавіч, загінуў.

Самы малодшы, Аляксандр, 1927 года нараджэння, змагаўся з акупантамі ў партызанскім атрадзе «Разгром». Смелы, ініцыятыўны, ён шмат разоў хадзіў у размяшчэнне немцаў, дабываў каштоўныя звесткі. Загінуў у 1944 г. Яго імя выбіта на пліце брацкай магілы каля в. Стрыева. 3 сямі братоў толькі старэйшы, Міхаіл, яшчэ паглядзеў на белы свет пас ля вайны. Але і яму давя лося пажыць нядоўга. Раны, хваляванні, перажыванні — як яны скарачаюць жыццё! А колькі ён дома ваяваў з бюракратамі, каб хоць неяк дапамагчы састарэлай маці. І толькі калі напісаў ліст міністру абароны, маці ўзялі ў Лагойскі дом састарэлых. Там і была пахавана Ева Міхайлаўна, Святая Маці. Ніякае золата, ніякія багацці не могуць замяніць таго, што яна дала. Якая гэта была сям'я! Моцная, працалюбівая, прыгожая! Колькі яна магла зрабіць добрых спраў!

* * *

Ад аўтара запісу: Таццяна Вікенцьеўна Стану ль і сама змагалася з акупантамі, была сувязной партызанскага атрада «Сцяг» брыгады «Разгром». Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалям!.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024