3 успамінаў
Героя
Савецкага Саюза падпалкоўніка
В.П.Карповіча
Летам
1935 г. мы пазнаёміліся
ў Мінскім аэраклубе. Нас
абодвух прывяло сюды
жаданне стаць авіятарамі.
Мы,
гэта Мацвей Хмяльніцкі,
рабочы мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка»,
і аўтар гэтых радкоў, студэнт педагагічнага інстытута.
3 таго
часу мы былі
разам,
сталі
неразлучным!
сябрамі,
вучыліся ў аэраклубе,
у ваенным
авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў, служылі разам
у адных авіяцыйных
часцях на
Украіне,
у
адным авіяцыйным
звяне змагаліся з нямецкафашысцкімі захопнікамі ў гады
Вялікай
Айчыннай
вайны.
Нарадзіўся
Мацвей
Іванавіч
у
1918 г. у в. Выгода Смалявіцкага
раёна. У
канцы 1937 г.
яго з групай курсантаў
аэраклуба накіроўваюць у
Барысаглебскае ваеннае авіяцыйнае
вучылішча лётчыкаў. Ён
ганарыўся
тым, што
яму выпала вялікае
шчасце
вучыцца ў
праслаўленым вучылішчы, у
якім
вучыліся вядомыя лётчыкі В.П.Чкалаў, В.К.Какінакі, І.Т.Мазурук, А.Б.Юмашаў і
інш.
Восенню
1938 г.
пасля заканчэння вучы
лішча
Хмяльніцкага накіроўваюць на
службу ў
адну з авіяцыйных часцей на
Украіне.
Перад самай вайной ён асвоіў новы
хуткасны
знішчальнік МіГ3, на
якім
удзельнічаў у
баях супраць фашыстаў
пад Бельцамі і Кішынёвам.
Асабліва
памятным
і
ўрачыстым для
55га
знішчальнага авіяпалка быў дзень, калі група з 12 фашысцкіх
бамбардзіроўшчыкаў зрабіла спробу прарвацца на
Катоўск.
Але выдатна арганізаваным вылетам
на перахоп
восем фашысцкіх каршуноу знайшлі сабе магілу, не
дасягнуўшы
мэты.
У
другім
баявым вылеце Хмяльніцкі з групай МіГаў суправаджаў на
задание бамбардзіроўшчыкі
Су2 у
раён г. Бельцы. Калі
былі скінуты бомбы
на цэль і
самалёты ўзялі зваротны курс,
з'явіліся
«месершміты»
і зрабілі спробу напасці на
іх.
Мацвей
кінуўся
на
перахоп адной з пар «месераў»
і ў лабавой атацы трапным
агнём
падпаліў варожы знішчальнік. Іншыя лётчыкі адбілі атакі яшчэ
дзвюх пар «месераў»,
і нашы бамбардзіроўшчыкі без
страт вярнуліся
на
свой аэрадром.У нашым палку было нямала майстроў
паветранага
бою. Мацвей быў
адным
з іх.
£н
вылучаўся
дасканалым валоданнем
авіяцыйнай
зброяй і асаблівым умением
пілатаваць
самалёт, а
таксама храбрасцю, адвагай і
мужнасцю. Сарамлівы і сціплы на
зямлі,
ён рэзка пераўвасабляўся ў паветры:
увесь свой гнеў,
сілу і злосць абрушваў на
ворага. Асабістым
прыкладам ён
натхняў
лётчыкаў на
подзвігі.
Менш трох месяцаў праваяваў Хмяльніцкі. За
гэты час ён зрабіў
звыш 120 баявых
вылетаў,
удзельнічаў у
дзесятках паветраных баёу, у якіх
збіў чатыры варожыя
самалёты, нанёс праціўніку
вялікія страты
ў
баявой тэхніцы і жывой сіле.
Апошні
свой
паветраны бой Мацвей правёў
7 верасня
1941 г. на паўднёвы
ўсход ад
Кахоўкі,
у
раёне АсканіяНова.
У
гэты дзень ён атрымаў
задачу
ажыццявіць
паветраную
разведку войскаў
праціўніка ў нізоўях Дняпра ў раёне Любімаўка, МалаКахоўка, Чарнамораўка ў
складзе пары
МіГаў.
Задание
было выканана, і
разведчыкі вярталіся на
сваю базу. У раёне АсканіяНова
Хмяльніцкі, прыкрываючы вядучага,
быў
атакаваны двума «месерамі»,
але
своечасова энергічным
левым
баявым разваротам ухіліўся
ад
агню варожых самалётаў.
Спераду, крыху
вышэй Mi
Га,
аказалася другая пара «месераў»,
і Мацвей
знізу
атакаваў варожыя
знішчальнікі.
Вогненныя
трасы прашылі
адзін з іх, які тут
жа задыміўся,
потым загарэўся і пайшоў уніз.
Мацвей,
захапіўшыся
атакай, не
зауважыў,
як з боку
сонца першая пара «месераў»
развярнулася і напала
на яго самалёт. Чарга
варожага знішчальніка аказалася смяротнай. Самалёт,
ахутаны дымам і
полымем,
стаў
рэзка падаць, і лётчык нават не
зрабіў
спробы выкінуцца на
парашуце,
напэўна, быў адразу забіты. Мацвей
Хмяльніцкі
загінуў у
няроўным
баі, яго самалёт упаў у
раёне Асканія Нова.