ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 22:43
  Гартаючы старонкі Жыцця Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

  3 успамінаў У.Д.Разумава

Ураджэнец Плісы Уладзімір Данілавіч Разумаў (19081994) шаснаццаць гадоў праслужыў у авіяцыі. Ён узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і інш.

... 1930 год. Мяне прызываюць на службу ў Чырвоную Армію. Па стане здароўя меў выбар: авіяцыя ці флот. Выбраў авіяцыю. I адразу накіравалі ў школу малодшых авіяспецыялістаў. Пасля школы трапіў служыць у навуковавыпрабавальны інстытут Ваеннапаветраных сіл РСЧА. Гэта быў самы буйны ў краіне авіяцэнтр, дзе выпрабоўвалі розныя тыпы самалётаў канструкцыі Тупалева, Ільюшына, Петлякова, Вахмістрава, Лавачкіна і інш. Камандаваў нашай авіябрыгадай выдатны лётчык, валявы камандзір А.І.Залеўскі.

Знішчальную групу інстытута ўзначальваў А.Ф.Анісімаў. У яе ўваходзілі В.П.Чкалаў, М.М.Громаў і інш. Шматматорныя самалёты выпрабоўвалі лётчыкі А.Б.Юмашаў, П.М.Сцефаноўскі, Г.Ф.Байдукоў.

Як матарыст я абслугоўваў розныя самалёты, якія праходзілі лётныя выпрабаванні. Служыць у такім авіяцэнтры было

цікава, але патрабаваліся і новыя веды. Пры НВІ ВПС арганізавалася школа авіятэхнікаў, куды разам з многімі малодшымі авіяспецыялістамі накіравалі вучыцца і мяне. Пасля заканчэння школы ў 1937 г. мяне прызначылі на выпрабаванне чатырохматорнага самалёта ТБ3 памочнікам бортмеханіка, затым бортмеханікам. У сярэдзіне 1930х гадоў гэта быў самы магутны баявы самалёт. Ім меркавалася аснасціць бамбардзіровачную авіяцыю.

На трэніровачных налётах мы даследавалі лётныя і тэхнічныя якасці машыны, адпрацоўвалі самалётаваджэнне па прыборах, «хадзілі на вышыню». На адным з астравоў выконвалі выпрабавальную праграму па баявым бомбакіданні.

Мой камандзір А.М.Цягунін лічыўся лепшым у краіне майстрам сляпога самалётаваджэння. Ён, дарэчы, у 1930 г. прымаў удзел у вывазе экіпажа ледаколаў «Садко» і «Сядоў», заціснутых у льдах.

Хутка пасля арганізацыі серыйнай вытворчасці сярэдніх скарасных бамбардзіроўшчыкаў перад канструктарамі была пастаўлена задача: у замен цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ3, які знаходзіўся на ўзбраенні, стварыць не менш магутны, але больш скарасны і высотны самалёт. Лётныя выпрабаванні новага ТБ7 апраўдалі разлікі канструктараў. На вышыні 8 тысяч метраў самалёт паказаў скорасць больш як 400 кіламетраў у гадзіну амаль удвая большую, чым у любых самалётах свайго класа і нават большую, чым у некаторых знішчальнікаў таго часу. Самалёт браў да 4 тон бомбаў і быў здольны праляцець без пасадкі больш як 3 тысячы кіламетраў.

Забягаючы наперад, адзначу, што на адным з такіх самалётаў камандзір нашага палка Эндэль Карлавіч Пусеп здзейсніў у гады вайны бяспрыкладны пералёт праз Ісландыю ў Амерыку з важнай дыпламатычнай місіяй і паспяхова вярнуўся назад.

Вайна парушыла планамерную работу авіяпрамысловасці. На базе НВІ ВПС было створана некалькі авіяпалкоў знішчальных, штурмавых, бамбардзіровачных і далёкабамбардзіровачных. Да канца ліпеня 1941 г. наш авіяполк закончыў фарміраванне і падрыхтоўку 15 экіпажаў. Пара вылятаць на фронт. Але тут атрыманы бая вы загад: нанесці ўдар па Берліне. Пачалі старанна рыхтавацца да гэтага небяспечнага і важнага задания. Экіпажы ўзначальвалі лепшыя лётчыкі — камандзір дывізіі Вадап'янаў, камандзір эскадрыллі маёр Курбан, камандзір карабля лейтэнант Панфілаў і інш. Наш экіпаж

узначальваў камандзір эскадрыллі каштан Цягунін.

У ноч на 11 жніўня 1941 г. машыны ўзялі небывалы старт. Што чакала наперадзе адзінаццаць чатырохматорных ТБ7? Немцы ў той час знаходзіліся на блізкіх подступах да Масквы, намячалі тэрміны падзення нашай сталіцы. У іх нават і думкі не было аб магчымасці бамбёжкі нашымі самалётамі Берліна. Нам прадстаяла пераадолець адлегласць каля 2700 кіламетраў над варожай тэрыторыяй, якая была насычана знішчальнікамі і зенітнай артылерыяй. I вось мы накіраваліся на захад. Вышыня — 6500 метраў. Члены экіпажа надзелі кіслародныя маскі. У складзе экіпажа — 2 пілоты, штурман, борттэхнік, бортрадыст, насавы стралок, кармавы стралок, тры стралкі. Зусім зразу мела, што з такой колькасцю стралкоў добра ўзброены бамбардзіроўшчык практычна быў недаступны для знішчальнікаў.

Размоў на борце не было ніякіх. Маторы цягнулі роўна. Мой клопат як борттэхніка тэхнічны стан самалёта ў палёце, паліва, ціск масла, маторы. Усе ішло спакойна. I тут мы трапілі пад пражэктары і агонь зенітак (як потым высветлілася, сваіх). Вакол машыны з'явіліся вогненныя шапкі разрываў зенітных снарадаў. Раптам самалёт рэзка нахіліўся. Машынальна гляджу ўправа. Снарад зеніткі разарваўся ў крыле, самалёт загарэўся. Камандзір загадаў: «Скакаць!» Выкінуцца з парашутам паспелі толькі некалькі чалавек, застаўся жывым і Цягунін. Прызямліліся на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. На шчасце, нас своечасова падабралі маракі нашай берагавой аховы. Пасля вяртання ў часць выконвалі новыя заданні. Да начных палётаў у глыбокі тыл праціўніка рыхтаваліся старанна, вывучалі вопыт таварышаў. Каб знізіць эфектыўнасць агню зенітнай артылерыі, распрацавалі парадак заходаў на цэль з розных напрамкаў і вышынь, прадугледзелі і падаўленне зенітак ворага ўдарам спецыяльна выдзеленых для гэтай мэты бамбардзіроўшчыкаў.

Наш экіпаж пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза А.В.Віхарава, а таксама экіпажы іншых самалётаў наносілі бомбавыя ўдары па ваеннапрамысловых аб'ектах Берліна, Данцыга, Кёнігсберга. На выкананне баявых заданняў ляталі толькі ноччу.

Пасля пераможнага 1945 г. мая служба працягвалася яшчэ год. Затым дэмабілізаваўся, паехаў у родныя мясціны, працаваў старшынёй калгаса, на іншых пасадах. I заўсёды цягнула ў авіяцыю. Амаль 10 гадоў прысвяціў яшчэ ёй, працуючы авіятэхнікам у Цэнтральным мінскім аэраклубе.



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024