ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 05:25
  Тройчы ўваскрэслы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Мікалай Юхневіч службу ў Чырвонай Арміі праходзіў на граніцы пад Беластокам. 3 дня на дзень чакаў звальнення ў запас, як нечакана грымнула вайна. Варожыя калоны рваліся ў глыб краіны. 4ы матацыклетны полк 6га механізаванага корпуса, у якім служыў Мікалай, атрымаў загад: чаго 6 гэта ні каштавала, затрымаць наступление гітлераўцаў на баранавіцкім напрамку. Заняўшы вышыню, якая знаходзілася над мостам цераз p. Зальвянка, савецкія матацыклісты кожную складку мясцовасці яр, роў і нават варонкі ад авіябомбаў ператварылі ў агнявыя кропкі. Больш сутак утрымлівалі яны рубеж. Зусім мала байцоў засталося ў жывых пасля гэтага бою, але загад быў выкананы.

Начальнік штаба палка капітан І.І.Якубоўскі тут жа на полі бою прадставіў кулямётчыка старшыну Юхневіча да ўзнагароды ордэна Чырвонай Зоркі.

Гэта быў цяжкі бой. Вораг выклікаў на дапамогу авіяцыю. Дзесяткі самалётаў наляцелі на невялікую групу савецкіх байцоў. У адзін з чарговых налётаў асколак варожай бомбы параніў Мікалая ў галаву, ён страціў прытомнасць.

Выходзіць з акружэння з цяжкапараненым на руках было немагчыма. Давялося пакінуць М.Юхневіча ў в. Дзедаўка Мінскага раёна ў сям'і Іосіфа Міхайлавіча Рагачэўскага. У параненага быў прабіты чэрап. Становішча было больш чым цяжкім. Жонка Іосіфа Міхайлавіча Марыя Фамінічна і дачка Соф'я ўсё ж узяліся лячыць байца народнымі сродкамі.

Птлераўцы і паліцэйскія шнырылі па хатах, хапаючы кожнага падазронага. Мікалая хавалі ў кладоўцы, пад печчу, у старой закінутай лазні. Каля года Рагачэўскія выходжвалі параненага. Мікалай пакрыху пачаў папраўляцца. Ледзьве падняўшыся на ногі, ён стаў шукаць сустрэч з чырвонаармейцамі, якія засталіся ў тыле ворага, настойліва распытваў аб партызанах.

У чарговы раз гітлераўцы з'явіліся ў в. Дзедаўка нечакана. Пачалі рабіць павальны вобыск. Але Толя, самы малодшы ў сям'і Рагачэўскіх, тайным ходам, праз суседскі сад, вывеў Юхневіча ў лес. У хаце Рагачэўскіх фашысты перавярнулі ўсё ўверх дном: ім нешта было вядома пра сям'ю патрыётаў. Позна вечарам яны вярнуліся і зрабілі ў хаце Іосіфа Міхайлавіча засаду. Пагроза навісла сур'ёзная, таму што ў поўнач павінны былі зайсці партызаны, перагаварыць і забраць з сабой Мікалая. Як папярэдзіць іх?

Пачуўшы брэх сабакі ў суседнім двары, Іосіф Міхайлавіч, нечакана для гітлераўцаў, падскочыў к акну, адчыніў яго і крыкнуў:

Уцякайце! Немцы!

I тут жа зваліўся на падлогу, аглушаны ўдарам прыклада. На вуліцы грымела стральба. Адбіваючыся ад ворага, партызаны адышлі. Вымяшчаючы злосць за зрыў задуманай аперацыі, карнікі расстралялі Іосіфа Міхайлавіча і яго сына.

Лясамі і балотамі, абыходзячы населеныя пункты і дарогі, Мікалай Юхневіч прабіраецца ў Смалявіцкі раён, к роднаму дому. У в. Пекалін ён выпадкова сустракаецца з партызанамі брыгады «За Савецкую Беларусь». Восенню 1942 г. Юхневіч становіцца партызанамкулямётчыкам, а потым падрыўніком атрада «Ураган». Хутка ён быў назначаны камандзірам падрыўной групы.

У ноч з 5 на 6 чэрвеня 1943 г. дыверсійная група Мікалая Юхневіча падарвала ў раёне в. Арэшнікі вялікі чыгуначны састаў з баявой тэхнікай і боепрыпасамі. Але адысці партызаны не паспелі. Падышоў эшалон з жывой сілай ворага. 3 размешчаных непадалёку гарнізонаў Гарадзішча і Забалоцце па шашы, якая знаходзілася за падрыўнікамі, імчаліся паднятыя па трывозе гітлераўцы, імкнучыся адрэзаць партызан ад лесу і акружыць іх.

У спаленай в. Арэшнікі партызаны прынялі бой. Разрыўной куляй Мікалай Юхневіч быў паранены ў нагу. Ён зваліўся ў баразну. Да забітых партызан асцярожна падыходзілі гітлераўцы. I тут з баразны, дзе ляжаў Мікалай Юхневіч, прагучалі стрэлы. Адзін за другім зваліліся на зямлю 2 варожыя салдаты. Ворагі адкрылі па Мікалаю ураганны агонь. А ён не мог адказаць: у яго засталося толькі два патроны. Адысці немагчыма. Жывым у рукі фашыстаў партызану лепш не пападацца! Сабраўшы сілы, Мікалай прыўзнімаецца на локаць, закідвае галаву, нашчупвае курок і страляе сабе ў падбародак. Куля, разарваўшы гартань, язык, раздрабіла сківіцу і выйшла праз шчаку. Вораг анямеў. А Мікалай быў яшчэ жывы. У поўнай свядомасці, не спускаючы з немцаў залітых крывёй вачэй, Юхневіч дасылае ў ствол вінтоўкі апошні патрон. Немцы падаліся назад. Доўгі ствол вінтоўкі ўпёрся ў разарваную, анямелую шыю. Грымнуў стрэл. Партызан упаў на зямлю. Другая куля ўвайшла ў падбародак, выбіла зубы і выйшла праз рот, адарваўшы кончык носа. Сцякаючы крывёй Мікалай страціў прытомнасць. Падабраўшы зброю партызан і сваіх забітых, немцы паехалі.

3 зямлянак і сховішчаў выйшлі мясцовыя жыхары. Мікалай заварушыўся, спрабуючы падняць галаву. Акрываўленага, з ледзь трымаўшымся жыццём у змучаным целе, Юхневіча перавязалі і схавалі

ў лесе. А з наступлением цемнаты паклалі на коўдру і аднеслі на хутар, дзе стаялі партызаны. Адтуль яго даставілі ў атрад. Доктар Мікалай Аляксеевіч Чыгвінцаў прыклаў усе сілы і здольнасці, каб выратаваць Мікалаю жыццё, якое вісела на валаску. Адзіным выйсцем была яго тэрміновая адпраўка за лінію фронту.

Але і тут лес яшчэ раз выпрабаваў Мікалая. Пры пералёце лініі фронту самалёт быў падбіты агнём варожай зенітнай артылерыі. Лётчыкі зрабілі цяжкую пасадку непасрэдна на пярэднім краі нашых войскаў. Чырвонаармейцы на руках перанеслі параненых партызан у свой медсанбат.

У Маскве Мікалаю зрабілі пратэз ніжняй сківіцы, уставілі верхнія зубы, зрабілі некалькі пластычных аперацый. Больш года ён ляжаў у Пярмі ў ваенным шпіталі. Падлячыўшыся, прыязджае ў Маскву і настойліва дабіваецца адпраўкі ў тыл ворага. Але Беларусь ужо была вызвалена і яму адмовілі, спаслаўшыся на стан яго здароўя. На спадарожных машынах Мікалай дабіраецца да родных мясцін.

Рознымі сродкамі ён дабіваецца адпраўкі ў вайсковую часць, нават у тую, дзе служыў яго малодшы брат. Ішла падрыхтоўка да штурму Кёнігсберга.

Разам з тысячамі воінаў у чаканні артылерыйскага налёту замерлі і браты Юхневічы Мікалай і Анатоль. Разам браты пайшлі ў сваю апошнюю атаку. Разрывам цяжкага снарада Анатоль быў забіты, Мікалаю адарвала левую нагу, асколкамі перабіла рукі, паламала рэбры. Без прыкмет жыцця, з цяжкай кантузіяй Мікалая даставілі ў шпіталь.

Дактары былі азадачаны: як склеіць гэтага знявечанага чалавека? Ці вытрымае такі слабы чалавек аперацыю? Але салдат выжыў, аказаўся мацней і гэтай, трэцяй сваёй смерці.

Пасля лячэння Мікалай вярнуўся ў родную Беларусь, працаваў, выхоўваў дзяцей. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Нясвіжы. Памёр Мікалай Барысавіч Юхневіч 25 сакавіка 1969 г.

Падрыхтаваў У.П.Паўлаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024