ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 21:04
  Паветранны стралок Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Яфім Максімілянавіч Малкін нарадзіўся 13 мая 1925 г. на х. Дубовы Лог. Закончыў 8 класаў Смалявіцкай школы. У пачатку вайны быў байцом знішчальнага батальёна. Эвакуіраваўся ў савецкі тыл, працаваў брыгадзірам слесараў на абаронным заводзе ў Татарыі, меў бронь ад прызыву ў армію.

Але юнак ірваўся на фронт. Яму пашчасціла папасці ў Чкалаўскае лётнае вучылішча, што пад Куйбышавам, дзе рыхтавалі стралкоўрадыстаў для штурмавікоў Іл2. Але пасля заканчэння вучобы прыйшлося лятаць на амерыканскім бамбардзіроўшчыку «Бастон». Удзельнічаў у вызваленні Крыма, за што быў адзначаны медалём «За адвагу». Потым іх 75ы гвардзейскі штурмавы авіяполк быў перакінуты на 3і Беларускі фронт у раён Смаленска.

За суткі да аперацыі «Баграціён» Яфім Малкін атрымаў назначэнне паветраным стралком на Іл2 к малодшаму лейтэнанту Віктару Молазеву. Старшы сяржант, нягледзячы на свой малады ўзрост, к гэтаму часу быў ужо вопытным паветраным байцом. У любой абстаноўцы Я.Малкін спраўляўся з даручанай справай. Ён заўсёды ўважліва сачыў за небам і, калі фашысцкія самалёты набліжаліся да штурмавікоў, адкрываў па іх прыцэльны кулямётны агонь. Разам са стралкамі другіх экіпажаў яму ўдалося збіць Me109.

Яшчэ адзін знішчальнік ворага Яфім збіў асабіста. Здарылася гэта ў той момант, калі на шасцёрку Ілаў накінуліся зза воблакаў дзесяць «месераў». У атаку яны пайшлі адначасова. I хто ведае, чым бы закончыўся гэты налёт, калі 6 паветраныя стралкі запазніліся з адкрыццём агню. Іх дружная стральба з буйнакаліберных кулямётаў ацвярэзіла фашыстаў. Строй распаўся, і знішчальнікі рассыпаліся па небе, так і не паспеўшы адкрыць агонь.

Адзін з гітлераўцаў, відаць самы вопытны, спікіраваў амаль да зямлі. Яго згубілі з віду, і ён, карыстаючыся тым, што ўвага штурмавікоў была прыкавана да тых «месераў», якія круціліся на вышыні, пачаў падкрадвацца знізу.

Нейкім цудам Яфім заўважыў фашыста, калі ён знаходзіўся ўсяго ў сотні метраў ад самалёта. 3 такой зручнай пазіцыі

яму не складала цяжкасці атакаваць Іл2. Я.Малкін адрэагаваў на гэту смяротную небяспеку ў адзін момант. Ён тут жа ўдарыў па ворагу. Кулямётная чарга была кароткай, але і яе было дастаткова, каб падпаліць Me109. Ён скальзануў на крыло і, палыхаючы агнём, упаў на зямлю.

Калі штурмавік вярнуўся з бою, першым павіншаваў Яфіма з перамогай яго камандзір.

Цяжкія баі разгарнуліся пры вызваленні Літвы. 9 жніўня 1944 г. каля 150 варожых танкаў і штурмавых гармат уклініліся ў нашы пазіцыі і, перарэзаўшы дарогу ў раёне Вілкавішкіса, стварылі сур'ёзную пагрозу прарыву ў тыл нашых войскаў. Паводле загаду камандуючага паветранай арміяй генерала Ц.Ц.Хрукіна ў паветра былі падняты ўсе боегатоўныя Ілы. Неабходна было адбіць контрудар фашыстаў.

Калі лётчыкі паспяхова выканалі бомбамятанне, абстралялі варожыя калоны кулямётнапушачным агнём і рэактыўнымі снарадамі і пачалі збірацца ў групу, каб узяць курс на свой аэрадром, на гарызонце з'явіліся 20 «месершмітаў». У небе пачалася такая завіруха, якой Яфіму не даводзілася бачыць яшчэ ніколі. Ілы манеўравалі па вышыні і курсу. Яны небяспечна зніжаліся, ішлі над самай зямлёй. Яфім Малкін, як і яго таварышы па зброі, з усіх сіл адбіваў шалёныя атакі насядаўшых «месераў». Упоцемках гітлераўцы не рызыкнулі зніжацца да той вышыні, на якой ішлі штурмавікі, і Ілы змаглі вярнуцца на свой аэрадром.

У адным з баёў самалёт В.Молазева быў падбіты. Але лётчык змог дацягнуць да аэрадрома і пасадзіць пашкоджаную машыну. Паку ль самалёт рамантавалі, старшы сяржант не лятаў. Здарылася, аднак, што ў экіпажы малодшага лейтэнанта Мікалая Белавусава выбыў са строю паветраны стралок. Яфім Малкін пайшоў у бой у складзе новага экіпажа.

У той дзень група Ілаў зноў наносіла ўдар па танкавай калоне ворага. Птлераўскія зенітчыкі спрабавалі абараніць свае танкі. Яны білі па штурмавіках з усіх бакоў. У момант чарговай атакі побач з Ілам разарваўся снарад. У фюзеляж, пасекшы абшыўку, урэзаліся асколкі. Месцамі яны прашылі абшыўку наскрозь, стралка не зачапілі цудам.

М. Белавусаў зноў перавёў штурмавік у піке, і Малкін адчуў, як нейкая невядомая сіла ўзняла яго над кабінай і ... кінула за борт. У Яфіма пахаладзела ў грудзях. Гэта ж немінучая смерць. Аказалася, што асколкі перабілі прывязны рамень.

На зямлю, аднак, Яфім не сарваўся. Патокі паветра раскачвалі стралка каля борта. Ён біўся аб яго грудзямі і плячом. Потым стукнуўся галавой, ды так моцна, што ледзь не страціў прытомнасць. Але ад самалёта не адарваўся, не ўпаў.

Здарылася неверагоднае: выкінуты з кабіны стралок нейкім цудам зачапіўся лямкай парашута за рукаятку перазарадкі кулямёта. Але ў любы момант гэта лямка магла саскочыць і тады Яфім сарваўся б на зямлю. Нават калі камандзір набярэ вышыню і выйдзе на сваю тэрыторыю, выкарыстаць парашут Яфім не зможа. Не выратавацца стралку і ў момант пасадкі, па меньшай меры ён застанецца без ног.

Малкін паспрабаваў дацягнуцца да борта, каб зачапіцца за яго і забрацца ў кабіну. Але гэта было вышэй яго сіл. Шалёныя патокі паветра то адрывалі стралка ад борта, то білі аб фюзеляж. Гойдаючыся, Яфім чапляўся за вострыя зазубрыны прабоін, і камбінезон на ім ірваўся на шматкі...

Штурмавікі выйшлі з бою і ўзялі курс на свой аэрадром. Лётчык з трывогай паглядаў на стралка, самалёт вёў без рыўкоў і крэнаў. Час ад часу ён абнадзейваюча паднімаў кулак: трымайся, старшы сяр

жант, да аэрадрома дойдзем, а там штонебудзь прыдумаем.

Ілы выйшлі к аэрадрому. Апошнім заходзіў на пасадку малодшы лейтэнант М.Белавусаў, ён стараўся сесці на тры кропкі ўшчыльную да паласы так, каб самалёт не зрабіў «казла».

Аднак невядома, якім бы было для Яфіма гэта прызямленне, калі б у апошнія секунды ён не сабраў разам усю сваю сілу і волю, не падцягнуўся, трымаючыся за лямку, на руках, не падцягнуў ногі. Калі лётчык пагасіў хуткасць і штурмавік застапарыу ход, лямка ўсё ж саслізнула з рукаяткі. Знясілены Малкін паваліўся на зямлю.

На другі дзень ён стаў у баявы строй. К гэтаму моманту рамонт штурмавіка В.Молазева закончылі і старшы сяржант зноў лятаў з ім на баявыя заданні. Удзельнічаў у вызваленні Полынчы, у баях ва Усходняй Прусіі. Перамогу Я.Малкін сустрэў у Курляндыі. У паветраных баях яму ў групе з таварышамі ўдалося збіць яшчэ два «месеры». Усяго за гады вайны паветраны стралок зрабіў 145 баявых вылетаў. Яго камандзіру В.Молазеву было присвоена званне Героя Савецкага Саюза. а Я.М.Малкін быў узнагароджаны ордэнамі Славы II і III ступеней, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, 12 медалям!.

Пасля вайны Я.М.Малкін па стане здароўя быў звольнены з арміі. Доўга лячыуся, а потым працаваў у гаспадарчых арганізацыях Мінска.

Падрыхтаваў I. П. Паўлаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024