ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 20:34
  Трое з аднаго аэраклуба Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

  I СТАЎ БЫЛЫ ЛЁТЧЫК ТАНКІСТАМ...

Іван Яфімавіч Луферчык не закончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу.

Хаця пасля вучобы ў аэраклубе меў званне пілота. Па абставінах ваеннага часу ён быў разам з групай курсантаў накіраваны ў Маскву, у парашутнадэсантныя войскі. Наша камандаванне рыхтавала буйныя дэсантныя злучэнні, якія павінны былі дзейнічаць у тыле ворага, а таксама на адказных участках франтоў. Трэба было вучыць людзей скакаць з парашутам.

Іван Яфімавіч быў інструктарампарашутыстам да жніўня 1942 г. Потым іх 7ы паветранадэсантны корпус быў накіраваны на Сталінградскі фронт.

Набліжалася небывалая аперацыя другой сусветнай вайны   Сталінград ская бітва. Дэсантнікі ноччу 20 лістапада 1942 г. зайшлі ў тыл групоўкі немцаў, якая стаяла перад імі.

— Бой быў цяжкі і крывавы, успамінаў Іван Яфімавіч. — Мы ўварваліся ў нямецкія акопы, захапілі іх. Нярэдка бой пераходзіў у рукапашныя сутычкі. У акопах і хадах злучэння пераблыталіся свае і немцы. У адзін з такіх момантаў каля мяне ўпала нямецкая граната. Хацеў схапіць яе і адкінуць, але не паспеў. Граната ўзарвалася.

Тры з палавінай месяцы ляжаў Іван Яфімавіч у шпіталі. Урачы рабілі ўсё магчымае, каб застаўся жыць. Тры асколкі засталіся ў лёгкіх назаўсёды.

Пасля выздараўлення Луферчык трапіў у свой корпус, які быў перайменаваны ў 34ю гвардзейскую стралковую дывізію. Цяпер Луферчыка прызначылі камандзірам супрацьтанкавай 45міліметровай гарматы ў асобны знішчальны батальён.

Ішоў 1943 год. Абстаноўка на фронце пасля Сталінградскай бітвы была іншай. Цяпер нашы войскі наступалі, а немцы здавалі адну пазіцыю за другой. Аднак баі былі цяжкімі. Разлік Івана Луферчыка увесь час знаходзіўся на перадавой. Што значыць 45міліметровая гармата? Гэта невялікая гармата прызначана для дапамогі пяхоце. Яна б'е прамой наводкай па жывой сіле ворага, мінамётных разліках, аўтамашынах, матацыклах. Адным словам, яна ўвесь час у дзеянні.

У час баёў за горад Таганрог асколкам быў паранены зноў. Гэта было ў красавіку 1943 г. На гэты раз Іван Яфімавіч ляжаў у шпіталі паўтара месяца. Калі выпісаўся, яго накіравалі ў 18ы франтавы вучэбнатанкавы полк. Луферчык ведаў маторы, а гэта і патрабавалася для будучага танкіста.

Вучыўся 7 месяцаў. I стаў былы лётчык камандзірам танка Т34. У складзе 4га Украінскага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Крыма.

Люты бой разгарэуся на подступах да нямецкага аэрадрома каля горада Балаклава. 3 гармат розных калібраў і закапаных у зямлю танкаў фашысты вялі шквальны агонь. Некалькі разоў нашы ішлі ў атаку на аэрадром.

У адной з такіх атак у танк Луферчыка трапіў снарад. Камандзір быў цяжка кантужаны, яму перабіла пазваночнік. Без

прытомнасці выцягнулі Івана Яфімавіча з танка.

Зноў шпітальны ложак. Кантузія і раненне былі цяжкімі: знаходзіўся ў шпіталі амаль чатыры месяцы. У далейшым для ваеннай службы ён быў прызнаны непрыгодным. Аднак вайсковая служба Луферчыка не закончылася. Ішоў жнівень 1944 г. Яго накіравалі ў 225ы асобны атрад па размініраванні. У Харкаўскай ваеннай акрузе яны размініравалі будынкі, дарогі, палі. Луферчык камандаваў узводам, у якім было 30 чалавек. Не абыходзілася і тут без ахвяр.

У кастрычніку 1945 г. па рашэнні медыцынскай камісіі І.Я.Луферчык быў дэмабілізаваны. Яго ратныя справы адзначаны ордэнамі Айчыннай вайны I i II ступеней, шасцю медалямі.

БІЛІ ВОРАГА 3 ПАВЕТРА

У адзін з летніх дзён 1945 г. над вёскай Высокая Горка з'явіўся самалёт. Зрабіўшы на невялікай вышыні круг, ён пачаў зніжацца яшчэ болып, трымаючы кірунак на дом Тараса Кулінковіча. I раптам з самалёта ўніз паляцеў нейкі прадмет. Ён трапіў на хлеў Кулінковічаў.

«Сынок, пісала пасля Аляксандру Кулінковічу маці, пасылка твая трапіла да нас. Толькі вельмі напалохалася наша суседка. Нават кінулася хавацца ў склеп, калі ты ляцеў над нашай хатай...»

Чытаў гэтыя радкі ваенны лётчык Аляксандр Кулінковіч і смяяўся. А ляцеў ён тады у сваю часць пасля ўдзелу ў Парадзе Перамогі ў Маскве. Гэтага гонару іх 7ы гвардзейскі Севастопальскі, ордэна Леніна, ордэна Ку ту зава 2й ступені штурмавы авіяцыйны полк быў удастоены за добрыя ратныя справы. Многае давялося вынесці, пакуль ён прайшоў на сваім штурмавіку Іл10 над Масквой у святочным пераможным страі і потым зрабіў круг над роднай вёскай.

Дарэчы, у бацькоўскай хаце яму давялося пабываць і ў час вайны. Малады афіцэрлётчык, атрымаўшы грозны баявы самалёт Іл2, ляцеў у дзеючую армію на 2і Беларускі фронт. У Мінску надвячоркам іх злучэнне зрабіла пасадку.

  Таварыш маёр, звярнуўся Кулінковіч да камандзіра эскадрыллі Сяргея Паўлавіча Папова, — мае бацькі жывуць тут недалёка. Дазвольце наведаць іх.

Каго такая просьба магла пакінуць абыякавым?

  Адпускаю на ноч. Раніцай каб былі на аэрадроме.

Рознымі шляхамі, дзе на спадарожнай машыне, дзе пешшу, дабіраўся Аляксандр Кулінковіч да роднай вёскі. Убачыла маці сына і заплакала. Замітусілася па хаце, стала збіраць, што магла, на стол. Дастаў са сваёй сумкі Аляксандр Тарасавіч кансервы, хлеб і сустрэча атрымалася як мае быць.

Пяць гадзін пабыў у роднай хаце сын. Праводзіла яго маці, наказвала ваяваць добра і сябе берагчы. А ў самой стаялі слёзы на вачах: «Што будзе з ім? Ідзе ў такое пекла».

Так, пекла было сапраўднае. Штурмавік — добрая мішэнь і для зенітак, і для варожых знішчальнікаў. Асабліва, калі лётчык яшчэ малады, без вопыту можа страціць арыенціроўку, захапіцца боем, адарвацца ад сваіх. Тут яго могуць адразу збіць.

  У адной з першых маіх аперацый мы бамбілі на ўскрайку лесу вялікую колькасць варожай тэхнікі, успамінаў Аляксандр Тарасавіч. Танкі, аўтамашыны... Бачу, ад лесу адарвалася легкавушка і па

мчалася па дарозе. «Во, думаю, не іначай як вялікае начальства там. I пагнаўся за гэтай машынай. Біў, пакуль яна не перакулілася. Потым хутка прыстроіўся да сваіх. Але на аэрадроме камандзір мне сказаў: «Нельга губляць галаву. Такіх, як ты, немцы заўсёды чакаюць. Бачыў, непадалёку ад нас кружыліся нямецкія «месершміты». Адляцеў бы ты яшчэ крыху, яны б цябе збілі».

Тэты урок Аляксандр Тарасавіч запомніў.

Сур'ёзным экзаменам былі для Кулінковіча баі пад Нарвай. У адзін з вылетаў ён адчуў, як па самалёце забарабанілі кулі. Машына траціла манеўранасць. Быў паранены стралокрадыст. Але ўдалося выратавацца і пасадзіць самалёт на аэрадром. За баявыя заслугі Аляксандр Кулінковіч узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, дзевяццю медалямі. Пасля вайны ён яшчэ працяглы час заставаўся ў арміі. У 1953 г. перасеў на рэактыўны самалёт МіГ15, добра асвоіў яго, а праз некаторы час ужо ў якасці інструктара вучыў маладых лётчыкаў.

Дэмабілізаваўся Аляксандр Тарасавіч у 1957 г. у званні капітана. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга» і інш.

МАЦНЕЛА БАЯВАЯ ЗАГАРТОЎКА

Першы баявы вылет асабліва запамінаецца. Запомніўся ён і Івану Рыгоравічу Тарану, які пасля вучобы ў авіяцыйнай школе быў накіраваны ў першы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны корпус 2га Украінскага фронту. Задание было такое: бамбіць варожыя абарончыя рубяжы на правым беразе Дняпра ў раёне Крамянчуга.

Васемнаццаць вылетаў здзейсніў Іван Рыгоравіч Таран у раёне Дняпра. У адным з іх зенітныя снарады пашкодзілі самалёт. 3 цяжкасцю давёў яго Іван Рыгоравіч да аэрадрома.

А вось у раёне станцыі Знаменка здарылася горшае: на іх напалі нямецкія знішчальнікі. Была разбіта кабіна Іл2, пашкоджана кіраванне. Каб адарвацца ад нямецкага знішчальніка, Іван Рыгоравіч вырашыў ляцець у некалькіх метрах ад зямлі. Немец, баючыся ўрэзацца ў зямлю, адстаў. Але Таран адчуваў, што да аэрадрома не дацягнуць, і прымае рашэнне: садзіцца. Яму ўдалося пасадзіць самалёт «на жывот». Стралокрадыст быў паранены, але легка. На іх шчасце, непадалёку была наша вайсковая часць.

На другі дзень яны атрымалі новую машыну і зноў пачаліся баявыя вылеты. Іван Рыгоравіч вызваляў Украіну, Малда

вію. За баі ў раёне Віслы быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Вайну закончыў у Вене.

У 1945 г. па стане здароўя Іван Рыгоравіч Таран дэмабілізаваўся з арміі і вярнуўся ў Смалявіцкі раён.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024