ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 10:18
  Флот выбраў мяне Приветствую Вас Гость | RSS

 
 


Нарадзілася я 2 студзеня 1924 г. у в. ВерхВозера Смалявіцкага раёна ў сям'і служачых. У 1937 г. быў арыштаваны мой бацька і нам, траім дзецям і маці, прыйшлося перажыць нямала цяжкасцей. У 1954 г. бацька пасмяротна рэабілітаваны.

У 1940 г. я закончыла Пліскую школу. Гэта быў першы выпуск сярэдняй школы. У тым жа годзе паступіла ў Смаленскі педінстытут, а праз год пачалася вайна. Засталася ў Смаленску адна, дапамагала параненым, а калі нашы часці пакінулі горад, адступала разам з імі. Нічога не ведала аб родных, якія засталіся ў Беларусі, не мела работы, спецыяльнасці, блукала ў пошуках сродкаў да існавання. Жыццё закінула мяне ў г. Чэбаксары, дзе з верасня 1941 г. працавала сакратаром народнага суда. У маі 1942 г. пайшла дабравольна служыць у армію. Не я выбірала флот, флот выбраў мяне. Служба праходзіла на поўначы ў складзе Беламорскай ваеннай флатыліі з мая 1942 г. па лістапад 1945 г. Тры з палавінай гады вайны гэта частка жыцця. Мы былі першымі. Упершыню нас, дзяўчат, прызвалі на флот, а было нас толькі 200 на ўсёй флатыліі. Нават не веры лася, бо жанчына і флот гэта несумяшчальныя паняцці. Нас навучылі ваенным спецыяльнасцям, і мы павінны былі стаць маракамі, а дзе трэба, замяніць іх. Мы ўсе разумелі, якая гэта нялёгкая справа. Мы атрымалі ваенныя спецыяльнасці радыстаў, тэлеграфістаў, сігнальшчыкаў і былі накіраваны на замену маракоў, што пайшлі на абарону Сталінграда.

Я прайшла шлях ад радавога чырванафлотца да старшыны. Ужо ў 1943 г. я стала выдатнікам ваеннамарскога флота і была ўзнагароджана медалём «За баявыя заслугі». Карэспанденту газеты «Северная вахта» было даручана напісаць пра тых, каго'ўзнагародзілі. Прыбыўшы да нас у экіпаж, ён быў здзіўлены, што старшына Кулінковіч — гэта матрос жаночага полу.

Маракі навучылі нас пераадольваць любыя цяжкасці, дык мы і раўняліся на іх амаль чатыры гады, а потым усё жыццё трымалі гэта раўненне. А камандзір наш, Аляксандр Цітавіч Ільін, — наш «баця», быў як сапраўдны бацька. Пасля вайны ён пражыў яшчэ 25 гадоў. Маракі падтрымлівалі з ім су вязь, па яго просьбе, усе, хто мог, збіраліся і сустракаліся ў Ізмаіле, дзе ён жыў апошнія свае гады. Гэта былі незабыўныя сустрэчы.

3 1944 г. і да канца вайны я праходзіла службу ў якасці інструктара палітаддзела Беламорскай ваеннай флатыліі, узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём «За абарону Савецкага Запаляр'я».

Дэмабілізавалася ў лістападзе 1945 г. і тады ж паступіла ў Мінскі юрыдычны інстытут, які закончыла ў 1949 г. і была абрана народным суддзёй г. Барысава. 33 гады я прапрацавала суддзёй, з іх 18 была старшынёй суда г. Барысава. За гэты час 12 разоў выбіралася дэпутатам гарадскога Савета. За добрасумленную працу ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За працоўную доблесць». У 1971 г. мне было прысвоена званне «Заслужаны юрыст БССР». У 1999 г. напярэдадні Дня Перамогі мне прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін Барысава».

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024