ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 27.04.2024, 04:13
  Мы ішлі на Берлін Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў Р.Ф.Бацяноўскага

Многія мае калегінастаўнікі з нашага раёна ўдзельнічалі ў штурме Берліна. Гэта І.Булва, П.Купрэйчык, М.Скуратовіч, У.Акуліч, І.Сіняўскі. Настаўнікі П.Сіняўскі і В.Аляхновіч былі паранены ў час ліквідацыі групоўкі немцаў у Памераніі.

Мы былі пасланы на папаўненне палка, які прайшоў з баямі шлях ад Сталінграда і стаяў на подступах да Варшавы. Скуратовіча і мяне прызначылі наводчыкамі 45міліметровых гармат, Булву 76міліметровай.

Успамінаецца такі выпадак.

Мы занялі абарону каля Балтыйскага мора. Ведалі, што ў гэтым раёне знаходзіцца вялікая групоўка немцаў, якая будзе прарывацца да мора, дзе чакалі параходы. Але немцаў не было бачна. Толькі пад вечар мы заўважылі вялікі статак кароў. Спачатку гэтаму ніхто не надаў значэння каровы вяртаюцца з поля. Але, калі прыгледзеліся праз аптычны прыцэл гарматы, то ўбачылі, што ў статку мільгаюць сілуэты фашыстаў. Мы зараз жа адкрылі агонь з усіх гармат. Ворагі павярнулі назад, нямала з іх было забіта.

Пасля знішчэння фашысцкай групоўкі

ў Памераніі нас накіравалі на Одэрскі плацдарм. Гэта было ў другой палавіне сакавіка 1945 г. Тут камандаванне сканцэнтравала каля дзвюх тысяч гармат розных калібраў. Залпам «кацюш» 6 красавіка ў 4 гадзіны раніцы пачалася артылерыйская падрыхтоўка. Суцэльны гул стаяў вакол. Ад дрыжэння асыпаліся сцены траншэй.

«Бог вайны» зрабіў сваю справу. Вораг быў выбіты з перадавых пазіцый. Мы ішлі на Берлін. Кожны населены пункт быў умацаваны, дарогі былі замініраваны, мясцовасць перакапана супрацьтанкавымі рвамі. Але нішто не змагло нас спыніць.

У Берліне наша падраздзяленне штурмавала ўчастак турмы Маабіт. Свае лёгкія «саракапяткі» мы ўкатвалі праз вітрыны ў памяшканні магазінаў і нечакана для ворага адкрывалі агонь.

Аднойчы мы ўбачылі вялікую калону немцаў, якія ішлі з узнятымі рукамі. Але гэта была чарговая хітрасць ворага. 3 узнятымі рукамі ішлі немцы толькі па краях. А ў сярэдзіне крочылі фашысты, узброеныя да зубоў. Яны разлічвалі прайсці ў глыбіню нашай абароны, а потым ва ўпор знішчыць нас. Толькі гэта хітрасць была разгадана, і фашысты былі разбіты.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024