Канстанцін
Ванькевіч нарадзіўся на
Чэрвеныпчыне
ў в. Горкі. У
дваццаць гадоў
(ішла першая
пяцігодка)
працаваў запраўшчыкам у
аўтадарожным
атрадзе, які будаваў шашу Віцебск —
Полацк.
Зімой 1931 г.
аўтадарожны атрад перавялі ў г.
Полацк. Тут неўзабаве
адкрыліся курсы
шафёраў.
Канстанцін Ванькевіч паспяхова закончыў іх.
У
1932 г. Ванькевіча
перавялі ў Смалявічы шафёрам асобага прарабскага участка.
Працаваў
старанна. Гэта хутка прыкмецілі і яго ўзялі шафёрам
у райвыканком.
У
1939 г.
Канстанціна
Ванькевіча прызываюць на
службу ў
армію. Службу
нёс у асобым
танкавым батальёне, удзельнічаў у
савецкафінляндскай
вайне.
Пасля
яе заканчэння вярнуўся ў родныя мясціны і зноў працаваў у
райвыканкоме
шафёрам.
У
першыя дні
Вялікай Айчыннай вайны
на легкавой
машыне М1 Смалявіцкага райвыканкома дабраўся да
Магілёва.
Там
фарміравалася
баявая часць, куды і быў залічаны Ванькевіч. Потым
было адступленне,
вучыў на
Урале маладых шафёраў,
і зноў перадавая, зноў баі. Ваяваў у
раёне Волхава,
пасля
трапіў
на
Арлоўскую
дугу.
Далей было вызваленне Лоева, Хойнікаў,
Калінкавіч, фарсіраванне Прыпяці ў раёне
Мазыра, штурм Шнека. За ўдзел
у
вызваленні
Брэста (старшына Ванькевіч праехаў на
машыне па мінным
полі) воін быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Загадамі Вярхоўнага
Галоўнакамандуючага яму
было аб'яўлена
14 падзяк,
у
тым
ліку і за
вызвал енне Брэста, за штурм Рыгі,
за
баявыя дзеянні
на
нямецкай зямлі.
—
У горадзе Альтдаме, —
успамінаў
Канстанцін Паўлавіч, —
на кантрольным пункце
мне
далі
загад: падчапіць да
легкавой
машыны «віліс»
45міліметровую гармату са скрынкай снарадаў. Гэта была
складаная
задача.
Побач са мной сеў
камандзір гарматы. Праёхалі мы
цэнтр Альтдама.
3 вакон
абстрэльваюць. Завярнулі за
невялікі
дом,
устанавілі
гармату і пачалі біць па
варожых пунктах. Вельмі
гэта
было своечасова, адразу поспех бою пачаў
вырашацца на
нашу карысць.
За
ўдзел
у
гэтай аперацыі
К.П.Ванькевіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II
ступені.
А
яшчэ ў
яго 12 медалёў,
у
тым
ліку і «За
ўзяцце
Берліна»...
Дарэчы, 4 мая
1945 г. на сцяне
другога паверха рэйхстага Канстанцін Паўлавіч зрабіў надпіс: «Тут
быў
беларус Ванькевіч».