ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 02:10
  Крутымі дарогамі вайны Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Нялёгкімі франтавымі дарогамі прайшлі праз ваеннае ліхалецце многія нашы землякі. Яны зведалі ўсе цяжкасці франтавога жыцця: горыч і крыўду адступлення, кровапралітныя баі, страту баявых сяброў, раненні, кантузіі... Але была і радасць перамог, незабыўныя дні наступления і шчаслівыя імгненні сустрэч у вызваленых гарадах і вёсках. А потым былі агульная перамога і вяртанне пераможцаў у родныя мясціны да доўгачаканай мірнай працы.

На жаль, памеры кнігі не дазваляюць сказаць пра кожнага з іх. Ніжэй прыведзены толькі асобныя фрагменты франтавых біяграфій некаторых нашых землякоў, названы дзесяткі прозвішчаў з тысяч. Але ўсім ім, названым і неназваным ў гэтай кнізе, дажыўшым да гэтых дзён ці пайшоўшым ужо з жыцця, наша глыбокая павага і пашана за іх вялікі подзвіг, які застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Ураджэнец в. Пекалін Яраслаў Яфімавіч Сёмчык прыйшоў у Смалявіцкі райваенкамат у першыя ж дні вайны. Але ўжо ішла эвакуацыя. Разам з эвакуіраванымі ён дабраўся да Чавусаў, дзе мясцовы ваенкамат накіраваў нашага земляка ў артылерыйскі батальён. 3 ім Я.Я.Сёмчык абараняў Маскву, потым былі іншыя часці, іншыя франты. За адвагу і гераізм Яраслаў Яфімавіч быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені i медалём «За абарону Ленінграда». У 1944 г. пад г. Луга наш зямляк быў паранены. Вайна ж для яго закончылася на Далёкім Усходзе.

Шмат франтавых дарог прайшоў гвардыі радавы Мікалай Арсенцьевіч Шарабок са Смалявіч. Ён абараняў Маскву, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваляў Адэсу, Беларусь, браў Берлін. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны, М.А.Шарабок быў адзначаны дзевяццю ўрадавымі ўзнагародамі. Доўгі час

ён працаваў дырэктарам смалявіцкай канторы «Нарыхтлён».

Аляксандр Васільевіч Малахоўскі з в.

Вялікі Лес свае баявое хрышчэнне прыняў пад Масквой. Той неймаверна цяжкі бой запомніўся салдату да дробязей. 1м прыйшлося адбіваць націск варожых танкаў. Фашысты вымушаны былі адступіць. Там жа пад Масквой Малахоўскі збіў з кулямёта «Юнкерс88», які ўпаў непадалёку ад размяшчэння роты. Сяржант Малахоўскі прайшоў праз усе цяжкасці і выпрабаванні вайны. Рэдка такое бывае, але салдату давялося вызваляць і сваю родную вёску. Далей франтавыя дарогі прывялі яго ў Берлін. На будынку рэйхстага ён пакінуў і свой аўтограф. Дадому франтавік вярнуўся з пяццю баявымі ордэнамі і многімі медалямі. Пас ля вайны А.В.Малахоўскі доўгі час служыў у Савецкай Арміі.

Вайна застала смалевічаніна Рыгора Міхайлавіча Кошаля з сям'ёй у Кобрыне, дзе ён працаваў у канторы «Белплода  агародніна». Наш зямляк стаў партызанам атрада імя Катоўскага, а яго жонка, Ефрасіння Апанасаўна, сувязной гэтага атрада. У 1943 г. Рыгор Міхайлавіч вымушаны быў тэрмінова забраць сям'ю з Кобрына, бо заставацца там было ўжо небяспечна. Непадалёку ад в. Рыбнае пасялілася некалькі партызанскіх сем'яў. Нечакана на гэта месца напалі гітлераўцы. Партызан было мала, і пас ля кароткага бою карнікі захапілі двух байцоў атрада і ўсіх цывільных, хто знаходзіўся там. Трапіла ў лапы фашыстаў і жонка Кошаля з трыма сынамі. Пасля здзекаў усе яны былі расстраляны. Мужна перанёс гэтую цяжкую страту Рыгор Міхайлавіч. Ен помсціў ворагу за смерць сваёй сям'і да апошніх дзён вайны: спачатку ў партызанах, а потым у складзе гвардзейскага стралковага палка. Пасля вайны Р.М.Кошаль вярнуўся ў родныя Смалявічы.

Ураджэнец в. Малое Залужжа Аляксандр Іванавіч Крыштановіч у вайну быў начальнікам штаба палка. Меў 18 узнагарод.

Аляксандр Іосіфавіч Ярашэвіч з в. Юхнаўка закончыў 7 класаў АзярыцкаСлабадской школы, калі пачалася вайна. Сталі партызанамі родныя браты Пётр і Фёдар, а таксама стрыечныя Іосіф і Уладзімір. Сам Алесь дапамагаў партызанам, быў іх сувязным. Трапляў у лапы акупантаў, але ўдавалася вырвацца. А калі родныя мясціны былі вызвалены, Аляксандр пайшоў на фронт. Стаў мінамётчыкам, ваяваў на 3м Беларускім фронце. Дайшоў да Кёнігсберга, дзе ў цяжкім баі быў паранены, страціў руку. А.І.Ярашэвіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, многімі медалямі. Былы воін доўгі час працаваў у саўгасе імя Калініна.

Надзея Адамаўна Кірыльчык жыла у в. Прысынак, закончыла 7 класаў Смалявіцкай школы, потым вучылася ў Мінскім педвучылішчы. Разам з іншымі студэнтамі эвакуіравалася на ўсход. У г. Калач Варонежскай вобл, яе прызвалі ў армію, накіравалі ў г. Арджанікідзе ў вучылішча сувязі. Потым у складзе 118га палка сувязі Н. А.Кірыльчык абслугоўвала штаб ПаўночнаКаўказкага фронту, 4ю танкавую армію. Удзельнічала ў баях на Курскай дузе, у вызваленні Украіны, Польшчы, штурме Берліна. Яе баявы шлях адзначаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу», «За абарону Каўказа», «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Берліна». Пасля вайны доўгі час працавала на Смалявіцкім раённым вузле сувязі.

Фёдар Мікітавіч Гарэлік са Смалявіч пачынаў вайну старшыной батарэі зенітнага артпалка ў г. Тула. Быў паранены ў руку. Са шпіталя ўцёк у родную часць. У 1941 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Потым удзельнічаў у вызваленні Арла, Бранска, Гомеля, Калінкавіч. Камандзір агнявога ўзвода Гарэлік дайшоў да Германіі. Пад г. Брэслаў быў моцна кантужаны, але ўрачы вырвалі яго з абдымкаў смерці. У снежні 1945 г. інвалідам 2й групы вярнуўся 31гадовы Фёдар Гарэлік да сваіх родных у Смалявічы.

Канстанцін Канстанцінавіч Альшэўскі з в. Падыгрушша закончыў перад вайной ваеннапалітычнае вучылішча ў Ленінградзе. На фронце з 1941 г. да 1945 г. Пасля вайны працаваў пэўны час старшынёй Смалявіцкага райвыканкома.

Ураджэнца Пскоўшчыны Уладзіміра Канстанцінавіча Горава вайна застала на торфапрадпрыемстве імя Арджанікідзе. У ліпені 1941 г. яго сям'я перабралася на радзіму ў Себежскі раён. У 1943 г. 16гадовы юнак становіцца партызанам 11й Калінінскай брыгады, удзельнічаў у многіх баявых аперацыях. 3 лістапада 1944 г. да 1951 г. служыў на флоце. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалям!. За мірную працу на Смалявіччыне адзначаны ордэнам «Знак Пашаны».

Рыгор Ягоравіч Гісаў родам з г. Дуброўна Віцебскай вобл. У 1940 г. быў прызваны ў армію. Служыў танкістам у Ленінградскай акрузе, дзе і сустрэў вайну. Пазней ваяваў у складзе 85га асобнага танкавага батальёна на ПаўночнаЗаходнім фронце. «У ліпені 1942 г., напісаў у сваіх успамінах былы танкіст, — наш баталъён вёў наступление на адным з участваў фронту. Бой разгарнуўся на балоцістай мясцовасці. Немцы паставілі шмат проштанкавых мін, на адной з якіх і падарваўся наш танк. Усе члены экіпажа былі паранены. Радысту адарвала нагу па калена. Мне прыйшлося выцягнуць яго з машымы і аднесці ў бяспечнае месца. У танка было пашкоджана днішча, разбіта гусеніца. верхні люк пры выбуху адкінула ў бок. Пашкоджана крыху была і гармата, але з яе можна было страляць, толькі гільзы прыходзілася выбіваць у ручную. На прааягу трох сутак знаходзіўся я ў танку і страляў па ворагу, налічыў я тады 11 варожых атак... За той бой мяне ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі».

У 1943 1944 гг. Р.Я.Псаў вучыўся ў Горкаўскім танкавым вучылішчы. 3 лютага 1944 г. ён зноў на фронце, камандуе танкавым узводам. 12 жніўня 1944 г. атрымаў цяжкае ранение і 8 месяцаў правёў у шпіталі. Пасля выздараўлення працягваў служыць у арміі. У 1957 г. дэмабілізаваўся, і з гэтага часу лес былога танкіста звязаны са Смалявічамі, дзе ён працаваў на розных пасадах. Р.Я.Псаў узнагароджаны чатырма ордэнамі і адзінаццаццю медалямі.

Іван Андрэевіч Патапчык родам з в. Журавічы, што ў суседнім Чэрвеньскім раёне. Прайшоў вайну ад першага да апошняга дня у складзе 14й гвардзейскай стралковай дывізіі. Вінніца, Харкаў, Кіраваград, Днепрапятроўск, Растоў, Сталінград вось няпоўны пералік гарадоў, якія давялося абараняць баявому афіцэру. Быў двойчы паранены. Вайну камандзір батарэі 76міліметровых гармат капітан Патапчык завяршыў И мая 1945 г. у Празе. А пасля былі працоўныя будні на Смалявіччыне: дырэктар Жажэлкаўскай МТС, старшыня калгаса «Перамога», намеснік старшыні райвыканкома, дырэктар Смалявіцкага райпрамкамбіната. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I i II (двойчы) ступеней, медалём «За адвагу» і інш. За доблесную працу ў пасляваенны час адзначаны ордэнам «Знак Пашаны».

Ураджэнец в. Плішчына Уладзімір Іванавіч Кірыльчык на пасадзе камандзіра роты сувязі ваяваў на Заходнім, Ленінградскім, Карэльскім і 3м Беларускім

франтах. Удзельнічаў у абароне Барысава, Оршы, Смаленска, Масквы, Ленінграда, вызваляў Выбарг, Ліепаю і іншыя гарады. У 1946 г. капітан Кірыльчык вярнуўся на радзіму з ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны, медалямі. На працягу многіх гадоў узначальваў Смалявіцкае аддзяленне сувязі.

Пётр Міхайлавіч Каспяровіч з в. Кальнікі ў 1938 г. дэмабілізаваўся з арміі малодшым лейтэнантам, некаторы час працаваў у родным раёне, потым зноў трапіў у армію: на курсы павышэння афіцэрскага саставу. У чэрвені 1940 г. ён зноў вяртаецца да цывільнай працы і яго накіроўваюць на торфазавод у в. Залужжа. 3 першых дзён вайны ён разам з чырвонаармейцамі адступаў на ўсход. У Смаленску атрымаў назначэнне ў 76ы артполк 3й брыгады на пасаду начальніка аўтапаркавай батарэі. Удзельнічаў у абароне Смаленска, Масквы. 30 кастрычніка 1942 г. пад г. Холм камандзір мінамётнага ўзвода Каспяровіч быў цяжка паранены. Пасля шпіталя ён кароткі час прабыў у родным падраздзяленні, потым яго адклікалі ў Маскву, дзе абмундзіравалі ў польскую вайсковую форму і накіравалі камандзірам мінамётнай роты ў толькі што сфарміраваную польскую дывізію. Вызваляў Смаленск, з лютага па ліпень 1944 г. вучыўся на афіцэрскіх курсах. Камандзір батальёна Каспяровіч удзельнічаў потым у вызваленні Варшавы, баях за Дрэздэн. Баявы шлях завяршыў на Эльбе. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, мае таксама польскія ўзнагароды.

Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Жодзіна.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024