ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 15:37
  Яны вярнуліся пераможцамі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

На франтах вайны, у партызанах, падполлі мужна змагаліся з фашыстамі тысячы ўраджэнцаў і жыхароў Смалявіцкага раёна. I куды б ні кідалі іх франтавыя дарогі і партызанскія сцежкі, яны ваявалі самааддана, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця. Кожны з іх, хто дажыў і не дажыў да доўгачаканай Перамогі, унёс свой уклад у агульную справу.

Раённая камісія па падрыхтоўцы кнігі «Памяць» імкнулася сабраць найбольш поўныя і дакладныя звесткі не толькі пра загінуўшых, але і пра тых, хто прайшоў ваеннымі дарогамі і вярнуўся дамоў пераможцам, хто за доблесць і адвагу быў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

На жаль, занадта позна сталі складацца гэтыя спісы. Аб іх паўнаце і дакладнасці сёння гаварыць не выпадае: адны ветэраны памерлі ад ран і хвароб у першыя пасляваенныя і наступныя гады, другія выехалі з раёна ў іншыя рэгіёны, і далека не заўсёды маглі іх успомніць, калі вялася работа па зборы матэрыялаў для гэтай кнігі. Тым не менш стваральнікі хронікі «Памяць» палічылі мэтазгодным змясціць на яе старонках усе тыя звесткі пра ўдзельнікаў вайны, што ўдалося сабраць прадстаўнікам райваенкамата, сельскіх Саветаў, раённага, Смалявіцкага і Жодзінскага гарадскіх саветаў ветэранаў вайны і працы.

АЗЯРЫЦКАСЛАБАДСКІ СЕЛЬСАВЕТ

ВЕСКА БАТУРЫНКА

Букаціч Васіль Іванавіч, радавы, медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».

Букаціч Васіль Сцяпанавіч, радавы, медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».

ВЕСКА ДАМАШАНЫ

Кашэль Васіль Міканоравіч, радавы, медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».

Кашэль Уладзімір Міканоравіч, сяржант, ордэн Славы III ступені, медаль «За адвагу».

Кузняцоў Дзмітрый Якаўлевіч, маёр, ордэн Чырвонай Зоркі, медаль «За баявыя заслугі» і інш.

Пазняк Павел Усцінавіч, старшы сяржант, ордэны Славы III ступені, Чырвонага Сцяга.

ВЕСКА ДЫНАРАЎКА

Лемяшко Рыгор Аляксеевіч, радавы, медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».

ВЕСКА ЗАДОМЛЯ

Абмётка Іван Цітавіч, радавы, медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».

ВЕСКА ЛІПНІКІ

Яскевіч Аркадзій Паўлавіч, радавы, медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024