ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 03:27
  Дзе гамоняць пліса і дунайчык Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Псторыя не пакінула нашаму гораду старажытных муроў і велічных палацаў. Людзі яго галоўная каштоўнасць. Людзі, якія абаранялі свой край ад ворагаў, буда вал! жыллё і вырошчвалі хлеб, гадавалі дзяцей, стваралі матэрыяльны дабрабыт, ладзілі жыццё ў гарадку, дзе гамоняць рачулкі Пліса і Дунайчык.

На смалявіцкай зямлі нарадзіліся людзі, якія справамі сваімі і творчасцю праславілі нашы мясціны. Сярод іх вя домы лінгвіст і географ Эдуард Пякарскі, вучонынатураліст Канстанцін Ельскі, ас траном Гаўрыла Ціхаў, батанік, былы прэ зідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Куп рэвіч, імя якога носіць адна са школ гора да. У ліку нашых знакамітых землякоў фізіёлаг раслін Міхаіл Ганчарык, археолаг Аляксандр Ляўданскі, дырэктар БелНДІЗ

акадэмік Віктар Шэмпель, пісьменнікі Ігнат Дуброўскі, Мікола Нікановіч, Уладзімір Юрэвіч, Іван Сіняўскі, Іван Панчанка, Мечыслаў Шаховіч, пераклад чык Язэп Семяжон. Па сцэнарыю нашага таленавітага земляка Алеся Кучара пастаў лены кінафільмы «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», на якіх выхоўвалася пасляваеннае пакаленне.

У нас ёсць кім ганарыцца. На здольных людзей смалявіцкая зямля заўсёды была багатая. Душу сваю ў аднаўленне роднага краю ўкладвалі былыя воіны і партызаны — дырэктар Жажэлкаўскай МТС, а потым дырэктар райпрамкамбіната Іван Андрэевіч Патапчык, дырэктар завода сілікатных вырабаў Яўгеній Дзмітрыевіч Ягораў, сакратар партыйнай арганізацыі завода ЖБВ Георгій Фёдаравіч Масолаў. Шмат гадоў узначальваў торфапрадпрыемства імя Арджанікідзе Павел Піліпавіч Міро наў чалавек таленавіты, суровы і вельмі адказны. Дзякуючы другому Мірона ву Васілю Сцяпанавічу, начальніку ДЭУ123, яго настойлівасці і руплі васці ёсць у раёне добрыя дарогі.

Галоўны ўрач райбальніцы Марыя Цімафееўна Зубакіна пачынала будаў ніцтва раённай бальніцы, днявала на гэ тай будоўлі...

Дакладнага захавання тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны патрабаваў ад падначаленых дырэктар малочнага заво да Аляксей Мікалаевіч Катовіч, і пры ім раён практычна ніколі не крытыкавалі за малаказавод.

У свята1 хочацца ўспомніць многіх бы лых кіраўнікоў раёна, якія ў розны час працавалі тут і якія сваім талентам, розу мам, нястомнасцю садзейнічалі яго развіццю і росквіту. Добрыя справы і добрую памяць аб сабе пакінулі многія з іх.

Пры Пятру Ягоравічу Чарнагузаве, бы лым старшыні райвыканкома, былі ўзве дзены цяперашнія будынкі райвыканкома і райкома партыі. Помняць яго і як добра га, руплівага гаспадара, калі працаваў стар шынёй калгаса «Ленінскі шлях».

Многа ўвагі надаваў пытанням добра ўпарадкавання старшыня райвыканкома Канстанцін Канстанцінавіч Алынэўскі. 3за руля выканкомаўскай «Пабеды» днямі не выходзіў Пётр Барысавіч Кацюшэнка, ведаў, што робіцца ў любым кутку раёна.

Каля дваццаці гадоў аддала ў раёне ідэалагічнай рабоце сакратар райкома партыі Раіса Цярэнцьеўна Шкіркова.

«Малако гэта палітыка», не стам ляўся гаварыць першы сакратар райкома партыі Пётр Пятровіч Кулеш і мэтанакі равана вёў раён на павышэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Шмат энергіі, здароўя, свайго арганіза тарскага таленту аддалі гораду і раёну першыя сакратары райкома Пётр Рыго равіч Мартысюк, Пётр Сямёнавіч Печку роў, Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч, Уладзімір Мітрафанавіч Стаўскі, Кан станцін Мікалаевіч Касінскі, Уладзімір Мікалаевіч Лемеш.

Многае рабілі для развіцця нашага го рада старшыні райвыканкома Іван Емяль янавіч Курбыка, Георгій Анісімавіч Шча мялёў, Васіль Васільевіч Сманцар, Віктар Сямёнавіч Чэчка.

Але, бадай, самая вялікая колькасць ганаровых сцягоў і дыпломаў за працоўныя дасягненні раёну выпала ў гады, калі на чале раёна знаходзіліся першы сакратар райкома партыі Сяргей Сцяпанавіч Лінг і старшыня райвыканкома Міхаіл Кіры лавіч Смольскі. Яшчэ і цяпер у працоўных калектывах раёна Сяргея Сцяпанавіча ўспамінаюць, як кіраўніка, які ніколі не павышаў голасу і не мітусіўся нават у складаных сітуацыях. «Быладысныпліна былі і вынікі», — так ацэньваюць той перыяд сучаснікі. Праз гады, калі адсеялася другараднае, лепш відаць пакінуты след. Менавіта С.С.Лінг, М.К.Смольскі, пазней Аляксей Еўдакімавіч Забалотны найбольш увагі ўдзялялі развіццю сацкультбыту ў горадзе і раёне. Дарогі, школы, сталовыя, дзіцячыя сады, лазні будаваліся ў вёсках. Сярэдняя школа 1, Дом быту, універмаг, гасцініца, жыллё ўзводзіліся ў Смалявічах.Тады ж, да 30годдзя вызвалення Бела русі, узнялася стэлапомнік загінуўшым смалевічанам і вызваліцелям горада на цэнтральнай плошчы.

I тады не хапала грошай, матэрыялаў, людскіх рэсурсаў, але арганізатарскія здольнасці, уменне бачыць перспектыву і настойліваць у яе набліжэнні дапамагалі рашаць многія надзённыя пытанні для горада, для ўсяго раёна.

Не можам не ўспомніць Міхаіла Міка лаевіча Надзеіна, які 20 гадоў (да 1988 г.) працаваў намеснікам старшыні райвыкан кома, а да таго быў інструктарам РК КПБ, старшынёй калгаса ў вёсках Пяцігодка і Вялікі Лес, старшынёй планавай камісіі райвыканкома. Дзякуючы яго нястомнай энергіі, высокай адказнасці за сваю спра ву, не спынялася ў раёне сацыяльнакуль ту рнае будаўніцтва. Яму належала ідэя і арганізацыя работ па стварэнні маляўні чага вадасховішча і месца адпачынку га раджан на ўскраіне Смалявіч, на месцы тарфянога балота. Ужо будучы на пенсіі, ён актыўна займаўся аднаўленнем возера, што прылягае да мікрараёна Арджанікідзе. За свой працоўны шлях Міхаіл Мікалае віч атрымаў ордэн «Знак Пашаны», 5 ме далёў, шмат іншых ганаровых адзнак.

На прадпрыемствах і ва ўстановах го рада працавала нямала людзей, чый талент, майстэрства, старание адзначаны ўрада вымі ўзнагародамі, ганаровымі званнямі, заслужанай павагай людзей. Сярод іх за служаная настаўніца рэспублікі Вера Яў стаф'еўна Раманава, заслужаны правізар Галіна Юльянаўна Баранчук, заслужаны

аграном Марыя Фёдараўна Глушаніна, заслужаны сувязіст Яўгенія Аляксандраў на Маркоўская, заслужаны работнік праф тэхадукацыі Ганна Іванаўна Бацяноўская, заслужаная настаўніца Пелагея Афанась еўна Мартыненка, заслужаны меліяратар Кліменцій Навумавіч Чыркоў, заслужаны будаўнік Рыгор Аляксандравіч Шпа коўскі.

Не толькі кіраўнікі вытворчасці, a i тысячы радавых працаўнікоў у нашы дні працай сваёй і майстэрствам памнажаюць здабыткі горада і ўсяго раёна. Дзякуючы ім, раён у 1970 1980я гады неаднаразо ва выходзіў у лік пераможцаў рэспублі канскага і саюзнага спаборніцтва за леп шыя паказчыкі ў вытворчасці сельгаспра дукцыі, звыш 10 разоў узнагароджваўся ганаровымі граматамі і пераходнымі Чыр вонымі сцягамі ўрада і краіны. У апошнія гады хлебаробы Смалявіччыны стабільна працуюць па вытворчасці зерня. Многія гаспадаркі атрымліваюць па 30, 40 і болей цэнтнераў збожжа з гектара. Усе ж добра разумеюць: будзе квітнець веска, дабівац ца высокіх вытворчых паказчыкаў — будзе і горад жыць лепей. А ў свята словы шчырай удзячнасці ўсім смалевічанам, хто працай і справамі сваімі нясе гонар і сла ву гораду і раёну. Дзякуй працаўнікам, што стаяць за станком і прылаўкам магазіна, хто вучыць нашых дзяцей, хто ратуе наша жыццё і вяртае здароўе, хто забяспечвае парадак і захаванне законнасці.

Мы ўсе ў сваім горадзе патрэбны адзін аднаму. I гэта павінна вызначаць нашы ад носіны да спраў сваіх і абавязкаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024