ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 18:24
  Фізічная культура і спорт Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Арганізацыяй і развіццём фізкультур намасавай і спартыўнай работы ў раёне займаецца аддзел па фізічнай культуры, спорце і турызме раённага выканаўчага ка мітэта.

Для заняткаў фізічнай культурай і спортам у раёне маецца адпаведная спар тыўная база. Гэта фізкультурнааздараў ленчыя комплексы торфабрыкетнага заво да «Усяж» і Смалявіцкай бройлернай лтушкафабрыкі, гарадскі стадыён, 25 спар гыўных залаў, 13 стралковых ціраў, 3 міні басейны ў дзіцячых дашкольных устано вах, 2 дзіцячаюнацкія спартыўныя шко лы (аддзела адукацыі і калгаса імя Лені на), спартыўныя пляцоўкі ў школах раё В і дзіцячых дашкольных установах, ра ённы цэнтр дзіцячага турызму і экскурсій.

У раёне працуе (даныя на 1997 г.) 61 спецыяліст па фізічнай культуры і спор це, з іх 46 маюць вышэйшую і 15 сярэднюю спецыяльную адукацыю. 3 агульнай коль касці спецыялістаў у агульнаадукацыйных школах працуюць 33 настаўнікі фізічнага выхавання, з іх 28 з вышэйшай адукацы яй. У ПТВ № 204 2 выкладчыкі. У 2 дзіця чаюнацкіх спартыўных школах заняткі праводзяць 15 трэнераўвыкладчыкаў. У калектывах фізічнай культуры раёна 5 інстру ктараўметадыстаў.

У спартыўных школах працуюць сек цыі па вольнай барацьбе, мастацкай гімна

стыцы, футболе, хакею на траве, шахматах, веславанні на байдарках і каноэ. Усяго ў спартыўных школах займаюцца 723 чалавекі (1997). У калектывах фізкультуры працуюць спартыўныя секцыі па гульнявых відах спорту, па гарадошным і гіравым спорце, цяжкай атлетыцы, кулявой стральбе, турыз ме і інш.

3 году ў год у раёне пашыраецца геа графія культывуемых відаў спорту, ус тойлівае развіццё атрымліваюць гульня

выя віды спорту і спартыўныя адзінабор ствы.

У Смалявічах атрымалі шлях у вялікі спорт заслужаныя майстры спорту чэм піёнкі Алімпійскіх гульняў Антаніна Ко шаль і Марына Лобач.

Раённая фізкультурная арганізацыя на працягу многіх гадоў займае першыя і прызавыя месцы ў круглагадовай Спарта кіядзе Мінскай вобласці.

Зборная каманда раёна па футболе «Крышталь» (Смалявічы) уладальнік Кубка Мінскай вобласці 1994 г. і чэмпіён вобласці 1995 г. Жаночая каманда па ха кею на траве «Вікторыя» прызёр міжна роднага турніру 1996 г. у г. Познань (Польшча) і пераможца міжнароднага турніру 1995 г. у г. Баранавічы. У чэмпія наце Беларусі смалявіцкія хакеісткі занялі ў 1998 г. і 1999 г. трэцяе месца, былі пер шымі (1998) і другімі (1999) на першын

стве Беларусі сярод ДЮСШ. Вялікая за слуга ў гэтым поспеху трэнера каманды С. Г. Каграманяна.

Зборныя каманды раёна па валейболе, вольнай барацьбе, шахматах, цяжкай атлеты цы, гіравым і іншых відах спорту неадна разовыя чэмпіёны і прызёры рэспублі канскіх і абласных спаборніцтваў.

На працягу многіх гадоў зборныя ка манды раёна па хакею на траве і футболе з годнасцю прадстаўляюць Мінскую вобласць на нацыянальных чэмпіянатах краіны.

У.Л.Лютко.

На старонках летапіс раёна 3 гісторыі раённай газеты

Як вядома, у 1930 г. у нашай краіне былі ліквідаваны акругі. Гэта прывяло да змен і ў выданні мясцовых газет. На базе акруговых, а таксама калгаснасаўгасных, фабрычных друкаваных выданняў была разгорнута сетка раённых газет. Так з'яві лася і смалявіцкая раённая газета «Шлях калектывізацыі». Выходзіла яна раз у пяць дзён (друкавалася ў Мінску). Пер шы нумар выйшаў 16 мая 1931 г.

Газета шырока асвятляла мясцовае жыццё і абапіралася на падтрымку рабо чых і сельскіх няштатных карэспандэн таў. Гэту традыцыю яна імкнецца захаваць і сёння.

піша: «Ад млына, які пабудаваны на рацэ Усяжа, ад вадзяной турбіны пайшло элек трасвятло ў дамы калгаса «Балыпавік» Емяльянаўскага сельсавета». Вось хвалю ючы рэпартаж аб адкрыцці Кургана Сла вы ў 1969 г. Вось матэрыялы аб будаўні цтве бройлернай птушкафабрыкі і пасёл ка Акцябрскі. Вось справаздача з перша га камсамольскага сходу на новым прад прыемстве Жодзінскай швейнатрыка тажнай фабрыцы. I ў кожным без выклю чэння нумары артыкулы, заметкі аб людзях, працаўніках, майстрах сваёй спра вы. Са здымкаў глядзяць маладыя твары людзей, якія сёння пабелены ўжо сівізной, а кагосьці ўжо, магчыма, няма сярод нас. Дзе яшчэ, у якім музеі сабраны такі ба гаты і разнастайны матэрыял пра родны край і яго людзей? У рэдакцыі заўсёды быў невялічкі калектыў супрацоўнікаў. Газета заўсёды трымалася на рэдактары. I таму добрым словам хочацца ўспомніць нястомных журналістаў даваенных рэдактараў Снежына, Старасценку, Целяшэўскую. У гады вайны газету рэдагаваў Георгій Бачароў, а потым Віктар Бандарчык. У пяцідзесятыя гады газету падпісваў Браніслаў Дзем'яновіч. А з 1965 г. дваццаць гадоў кіраваў рэдакцыйным калектывам таленавіты арганізатар газетнай справы Фелікс Антонавіч Пятроўскі. На жаль, вельмі рана пайшоў ён з жыцця. Добрая яму памяць...

Газета выхавала многіх журналістаў, чые імёны вядомы далека за межамі раёна. Сярод іх пісьменнікі Мечыслаў Шаховіч і Іван Панчанка, былы рэдактар «Советской Белоруссии», пазней рэдактар газеты «Белоруссия» Ігар Асінскі, фотакарэспандэнт газеты «Звязда» Яўген Пясецкі, вядомая журналістка Вольга Ягора

ва, рэдактар «Белорусского автозаводца» Генадзь Разумаў, рэдактар «Жодзінскіх навін» Уладзімір Яўсееў.

3 пераходам на камп'ютэрны набор газета перастала карыстацца паслугамі Смалявіцкай друкарні, але пражытыя разам гады, тысячы разам створаных газетных палое моцна згуртавалі нашы калектывы. Помніцца час, калі газета была ў друкарні галоўным заказам, і яго выконвалі, нягледзячы ні на што, затрымліваліся да позняй ночы. I падпісчыкі былі перакананы: калі газета выходзіць своечасова, значыць, у раёне ўсё ў парадку.

Сёння газета перажывае няпросты перыяд: пераход на рыначныя адносіны аднымі з першых закрануў журналісцкія, выдавецкія калектывы. Але мы ўжо набылі некаторы вопыт у новых умовах, вучымся самі зарабляць грошы — на рэкламе, на іншых паслугах. Адчуваем пастаянную падтрымку і заснавальнікаў: райвыканкома, раённага Савета дэпутатаў, аэрапорта Мінск2, а таксами многіх працоўных ка лектываў раёна. Так што не будуць згор нуты старонкі газеты. Яна будзе працягваць летапіс раёна.

Э. I. Патапчык.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024