ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 21:03
  Раённы цэнтр дзіцячага турызму і Экскурсій Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Аматары турысцкакраязнаўчай рабо ты былі ва ўсе часы. Першы турыстычны злёт школьнікаў раёна быў праведзены ў 1957 г. Вялікі уклад у развіццё школьна га турызму ўнес Іван Адамавіч Кошаль. Ён нарадзіўся ў 1934 г. у Смалявічах. Пасля заканчэння БДУ працаваў настаўнікам геаграфіі ў СШ № 2 г. Смалявічы, Пятро віцкай, Юр'еўскай, Клянніцкай школах ра ёна. У гэты час праводзіў шмат турысцкіх паходаў па родным краі.

Як арганізатар турысцкакраязнаўчай работы ў раёне ён праявіў сябе працуючы ў аддзеле народнай адукацыі з 1966 г. па 1985 г. На жаль, цяжкая і працяглая хва роба прывяла да заўчаснай смерці Івана Адамавіча, але пасля сябе ён пакінуў шмат вучняўпаслядоўнікаў.

Калі ў Прылепскай сярэдняй школе заходзіць размова пра турысцкакраязнаў чую работу, то ўспамінаюць былую настаў ніцу геаграфіі Дар'ю Цімафееўну Абмёт ка, якая нарадзілася ў Смалявіцкім раёне ў 1930 г.

У 1953 г. Дар'ю Цімафееўну накіроўва юць настаўніцай геаграфіі і біялогіі ў Прылепскую школу. 3 гэтага перыяду і пачынаецца яе работа па краязнаўстве.

Спачатку вяліся гутаркі з вяскоўцамі старажыламі, удзельнікамі ваенных падзей, а потым былі распрацаваны маршруты

турысцкіх паходаў, за час якіх быў сабра ны багаты матэрыял для стварэння музея.

Былі ўзяты на ўлік усе ўдзельнікі вай ны. На ўшанаванне памяці загінуўшых аднасяльчан быў закладзены парк Пера могі. Кожнае дрэва мела таблічку ў памяць аб тым ці іншым загінуўшым земляку.

У брацкай магіле, якая знаходзіцца ў в. Прылепы, пахаваны воіны, якія загінулі у гады вайны на тэрыторыі сельсавета. На невялікім помніку былі напісаны толькі 8 прозвішчаў. Дзякуючы пошукавай рабоце школьнікаў пад кіраўніцтвам Дар'і Ціма фееўны вядомымі сталі імёны 27 воінаў. Усе прозвішчы былі высечаны на вялікім помніку, які паставіў калгас імя Леніна.

У 1968 г. у школе быў адкрыты музей, кіраўніком якога і стала на многія гады Д.Ц.Абмётка. Яе высокая працаздольнасць. душэўная чысціня, мэтанакіраванасць у рабоце запальвалі сэрцы не толькі вучняў. але і настаўнікаў.

Да такіх энтузіястаў, як Д.Ц.Абмётка. можна аднесці і Пятра Паўлавіча Ашука Ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў 1937 г У гады вайны за сувязь з партызанамі яго бацькі былі расстраляны, таму дзяцінства хлопца прайшло ў дзіцячых дамах. Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча ён працаваў настаўнікам пачатковых класаў у дзіцячых дамах. Закончыўшы Свярдлоўскі універсітэт, прыехаў працаваць у Прылепскую школу, дзе пачынае вывучаць гісторыю разгрому нямецкай групоўкі ў 1944 г. у раёне мінска га «катла».

3 1974 г. Пётр Паўлавіч працуе ў Вал мянскай СШ і стварае там музей баявой славы, які стаў філіялам Беларускага дзяр жаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У 1988 г. у сувязі з перадачай Валмян скай СШ Кастрычніцкаму раёну г. Мінска музей быў ліквідаваны. П.П.Ашук, на жаль, не знайшоў падтрымкі ў кіраўніцтва СШ № 149 г. Мінска (пасёлак «Сокал»), куды былі пераведзены вучні і настаўнікі з Валмянскай СШ. Пётр Паўлавіч пайшоў на пенсію, частка матэрыялаў музея была перададзена ў музеі Пятровіцкай, Драчкаў скай, Пекалінскай школ раёна.

У 1986 г. адкрываецца краязнаўчы му зей у Драчкаўскай СШ, у стварэнні якога прынялі актыўны ўдзел былы настаўнік геаграфіі Сяргей Іванавіч Гушчаў і цяпе рашні кіраўнік музея Галіна Цімафееўна Раманюк, настаўніца гісторыі.

Экспазіцыі музея расказваюць аб гісто рыі в. Драчкава, аб героях мінскага «кат ла», ветэранахземляках.

Дзякуючы пошукавай рабоце вучняў праз 50 гадоў на магілу бацькі, які загінуў у раёне мінскага «катла» і пахаваны ў брацкай магіле ў в. Драчкава, прыехаў з Уладзівастока яго сын І.М.Давыдаў. Пры язджалі родзічы Міхаіла Сцяпанава, які

таксама пахаваны ў брацкай магіле ў Драчкаве. Гэта адзін з 9 загінуўшых сыноў Епісцінні Сцяпанавай.

Музей вайсковай славы створаны і ў Пекалінскай СШ, заснавальнікам і цяпе рашнім кіраўніком якога з'яўляецца на стаўнік гісторыі, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікалай Леанідавіч Арцямкоў. Пад яго кіраўніцтвам вучнямі сабраны багаты матэрыял аб Героях Са вецкага Саюза, якія атрымалі гэта званне ў час разгрому нямецкай групоўкі ў мін скім «катле». Асобная зала музея прысве чана Таццяне Мікалаеўне Барамзіной, якая гераічна загінула ў наваколлі в. Пекалін у ліпені 1944 г.

Адна з экспазіцый музея апавядае аб баявым шляху легендарнага 873га арты лерыйскага палка, які вызваляў гэту вёс ку. Штогод ветэраны палка збіраюцца на сустрэчу ў Пекалін. У год 50годдзя Пе рамогі імі каля будынка школы была ўста ноўлена гарматапомнік. Увекавечана па мяць Таццяны Барамзіной: адна з вуліц в. Пекалін і Пекалінская СШ носяць яе імя.

У ходзе пошукавай работы вучняў пад кіраўніцтвам былога дырэктара Верхмен скай СШ Віктара Сцяпанавіча Мішкевіча быў створаны музей вайсковай славы. Матэрыялы музея апавядаць аб Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Смалявіцкага раёна, Віктару Андрэевічу Тумару, чыё імя носіць Верхменская школа.

3 мэтай увекавечвання памяці беларус кага песняра Якуба Коласа, які ў свой час  працаваў настаўнікам у Верхмені, у школьным музеі быў створаны коласаўскі зал. Вялікая заслуга ў гэтым належыць бы лой настаўніцы гэтай школы Марыі Ва сільеўне Розум.

У Клянніцкай СШ створаны музей, прысвечаны дзейнасці партызанскай бры гады «Разгром». Пад непасрэдным кіраў ніцтвам Тамары Сцяпанаўны Рагалевіч, кіраўніка музея, вядзецца работа з вучнямі па добраўпарадкаванні помнікаў і магіл у раёне дыслакацыі партызанскай брыгады.

Музей гісторыі вёскі створаны ў Азя рыцкаСлабадской СШ. Стваральнікам яго з'яўляецца былая настаўніца гэтай школы Алена Сяргееўна Войценка.

У час турысцкіх паходаў і этнаграфіч ных экспедыцый пад кіраўніцтвам дырэк тара Пятровіцкай СШ Марыі Іванаўны Івашынай быў сабраны багаты матэрыял аб побыце, звычаях і святах сялян Смаля віччыны. Дзякуючы гэтаму ў школе быў створаны этнаграфічнакраязнаўчы музей. Тут бываюць на экскурсіях вучні з іншых школ раёна, праводзяцца ўрокі гісторыі, літаратуры, народныя святы.

Стварэнне музеяў у раёне працягваец ца і цяпер. Аднавіў сваю работу пас ля рэ канструкцыі краязнаўчы музей у Зелена борскай СШ, у 1996 г. адкрыты музей дзіця чай творчасці ў Задамлянскай базавай школе. Вялікая заслуга ў стварэнні гэтага музея дырэктара школы Тамары Станіс лаваўны Болтуць і настаўніка тэхнічнай працы Ігара Міхайлавіча Грынкевіча. Гэта яны навучылі дзяцей рабіць розныя выра 6ы з саломкі і мастацка апрацоўваць драў ніну.

 

У 1993 г. яна была перапрафілявана ў раённы цэнтр дзіцячага турызму і экс курсій, мэтай якога стала задавальненне запатрабаванняў дзяцей і падлеткаў у ар ганізацыі вольнага часу (арганізацыя ту рысцкакраязнаўчых гурткоў, экскурсій і паходаў), аказанне метадычнай дапамогі арганізатарам турысцкакраязнаўчай рабо ты ў школах раёна.

Цяпер у цэнтры турызму працуе 40 гурткоў, дзе займаецца да 600 школьнікаў раёна. Кіруюць гурткамі вопытныя туры стыкраязнаўцы. Да ліку іх можна аднесці сям'ю Юрчукоў з Клянніцкай сярэдняй школы Канстанціна Якімавіча, настаў ніка фізічнай культуры, і Вікторыю Аляк сандраўну, настаўніцу пачатковых класаў. Яны стварылі на грамадскіх пачатках ту рыстычны клуб «Вытокі», дзе займаецца звыш 60 вучняў школы, у тым ліку і іх дзеці Таня, Лена і Дзяніс. Дарэчы, Дзяніс у першы турысцкі паход пайшоў у 2 гады. Удзельнікі гэтага клуба пабывалі ў Кар патах, Крыме, на Каўказе, у Туркменіста не, Польшчы, Чэхіі і многіх іншых мясці нах. На турыстычных спаборніцтвах раё на, вобласці каманда гэтай школы заўсёды займае прызавыя месцы.

Другі турыстычны клуб «Эквадыян» мае статус міжнароднага. Існуе звыш 10 гадоў. Узначальвае яго настаўнік Азярыц каСлабадской школы, кіраўнік гуртка

раённага цэнтра дзіцячага турызму і экс курсій М.М.Ігнацік.

Удзельнікі гуртка эколагаўвеласіпеды стаў, які вядзе Мікалай Мікалаевіч, право дзяць даследчую і выхаваўчую работу па экалогіі. Члены гэтага клуба маюць магчы масць арганізоўваюць экскурсіі ў Польшчу, Чэхію, Балгарыю. Праз клуб за 10 гадоў яго існавання прайшлі многія выхаванцы. Для асобных з іх турызм і краязнаўства сталі асноўным арыенцірам у выбары далейшага жыццёвага шляху. Так, Яўгенія Уладзіміраўна Марозава, былая выхаванка турклуба, закончыла БДУ па спецыяльнасці географ. Зараз працуе настаўніцай геаграфіі ў СШ № 1 г. Смалявічы і з'яўляецца кіраўніком ту рыстычнага гуртка цэнтра дзіцячага турыз му.

Н. М. Герасімчык.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024