ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 10:30
  З гісторыкаархітэктурнага мінулага Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У гісторыкаархітэктурным сэнсе Сма лявіцкі край прыкметны выключна шчыльным насычэннем праваслаўнымі храмамі. Менавіта ў іх архітэктуры адлю страваліся як светапогляд народа, так і творчасць мясцовых дойлідаў, якія бераж ліва са стагоддзя ў стагоддзе пераносілі традыцыі народнага будаўнічага мастацт ва, захоўвалі і кіраваліся канонамі стварэн ня праваслаўнай архітэктурнай святыні.

Буйнейшым, нават адзіным мураваным культавым архітэктурным помнікам у раёне з'яўляецца царква манастыра Даб равешчання, размешчаная ў цэнтры в. Ляды. Яна пабудавана ў 1792 1794 гг. па фундацыі Тэрэзы Тышкевіч. Але першы драўляны храм быў пабудаваны ў 1732 г. па фундацыі Розы ТышкевічЗавішы пры базыльянскім манастыры, на ўтрыманне якога Завішы ахвяравалі дзве вёскі. Ідэя пабудаваць мураваны храм належыць зас навальніку манастыра мечніку Ігнацію Завішу. Пасля яго смерці (1739 г.) яго жонка Марцыбела Агінская ахвяравала на гэтую мэту ў 1746 і 1756 гг. значныя гра шовыя сродкі. Пазней ахвяраванні на ма настыр і царкву рабілі Ю.Ілліч і А.Бе ніцкі. Рымскі Папа Пій VI надаў царкве права індульгенцыі. Манастыр з'яўляўся адным з вядомых на Беларусі цэнтраў адукацыі і духоўнага жыцця, тут мелася духоўнае вучылішча. Летам 1922 г. з хра ма было канфіскавана сярэбраных куль тавых рэчаў вагой 3 фунты 81 залатнік. У даваенны час царква выкарыстоўвалася пад збожжасховішча, у гады Вялікай Айчыннай вайны была адчынена, у 1950я гады зноў зачынена.

Царква манастыра Дабравешчання помнік архітэктуры барока. Вырашана трохнефавай бязвежавай базілікай з пра мавугольнай апсідай і бакавымі нізкімі рызніцамі. Па цэнтры двухсхільнага даху ўзведзены гранёны барабан з цыбулепа добнай галоўкай. Галоўны фасад здвое нымі і адзінарнымі пілястрамі падзелены на тры праслы, у цэнтральным з якіх раз мешчаны партал галоўнага ўвахода з хва лістым антаблементам і арачнае акнобіфо рыум, у бакавых адзінарныя вузкія і высокія арачныя вокны. Плоскасць фаса да завершана фігурным шчытом з трохву гольным франтонам і бакавымі валютамі, арачным прасветамзваніцай па цэнтры. Арачнымі вокнамі расчлянёны і плоска сныя бакавыя фасады.

Прастора малітоўнай залы чатырма магутнымі пілонамі падзелена на тры нефы, цэнтральны з якіх перакрыты цы ліндрычным скляпеннем на падпружных арках і распалубках, вузейшыя бакавыя крыжовымі. Сцены крапаваны пілястрамі і паўкалонамі карынфскага ордэра. Пры ўваходзе на дзвюх калонах узняты хоры. Тарцовыя сцены апсіды і бакавых нефаў дэкарыраваны размалёўкай у тэхніцы «грызайль». Галоўны алтар вырашаны барочнай каланадай на высокіх устоях, другі ярус у выглядзе арачнага атыка. Шанаваўся абраз «Божая Маці Жырові цкая» (копія XVIII XIX ст. абраза Жы ровіцкага СвятаУспенскага сабора).

Жылы корпус манастыра ўзведзены ў 1811 1850 гг. у стылі класіцызму і вы рашаны аднапавярховым Гпадобным у плане мураваным будынкам, накрытым двухсхільным дахам. Тоўстыя сцены пра рэзаны прамавугольнымі вокнамі ў плос касных ліштвах, апяразаны прафіляваным карнізам, цокальны паўпаверх расшыты рустам. Планіроўка галерэйная з тыповымі келлямі. Цокальны паўпаверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі.

Архітэктурнацаркоўная спадчына ра ёна амаль выключна прадстаўлена драўля нымі храмамі. Найболып старажытным помнікам гэтай галіны архітэктурнай твор часці з'яўлялася СвятаГеоргіеўская цар ква ў в. Юр'ева. Невялікі храм уяўляў сабой твор народнаэтнаграфічнага дой лідства прамавугольны зруб з прыру бам двух'яруснай званіцы (21 х 12 х 9 арш.) Сілуэт будынка фарміравалі тры вялізныя і 2 малыя цыбулепадобныя галоўкі на гон тавым даху. Абшытыя цёсам фасады чля ніліся пяццю вялізнымі вокнамі і трыма ўваходнымі дзвярмі.

Прыходская СвятаМіхайлаўская цар ква ўпрыгожвала в. Верхмень, пануючы ў забудове яе цэнтральнай плошчы. Царква

была пабудавана ў в. Шыпяны ў 1815 г. на месцы спаленага храма 1799 г. Па прычы не страты прыходам царкоўнай зямлі ў 1839 г. перанесена ў в. Верхмень на сродкі мясцовай памешчыцы і прыхаджан. Але ўжо ў 1879 г. адзначаецца як трухлявая. Царква з'яўлялася творам народнага драў лянага дойлідства. У плане ўяўляла падоў жаны крыж, была на падмурку і з двума глухімі купаламі пад гонтавым дахам. Ашаляваныя сцены чляніліся адным ра дам акон і дзвюма ўваходнымі дзвярмі. Спрошчана быў вырашаны і інтэр'ер хра ма дашчаная падлога, падшыўная бэлеч ная столь, пабеленыя сцены. Апсіду ад малітоўнай залы вылучаў аднаярусны іканастас старой работы з 16 абразамі. Адасоблена ад царквы, у кутку акаймаванага штакетам цвінтара стаяла драўляная званіца з чатырма званамі.

Прыходская царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Волма была пабудавана ў 1837 г. (не захавалася) таксама ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Уяўляла сабой звычайны прамавугольны зруб пад двухсхільным гон тавым дахам, вільчык якога ўпрыгожвалі тры невялікія цыбулепадобныя купалы. Сцены чляніліся адным радам 10 прамавугольных вокнаў і аднымі ўваходнымі дзвярмі. Як у сялянскай хаце, малітоўная зала мела драўляную падлогу, плоскую падшыўную па бэльках столь, пабеленыя сцены. Культавую прыналежнасць памяшкання вызначаў дашчаны двух'ярусны іканастас старой работы, афарбаваны ў блакітны колер і падзелены 10 абразамі. Адасоблена ад храма ў кутку рубленай агароджы цвінтара стаяла драўляная званіца на тры званы. У 1882 г. прыход хадайнічае перад епархіяльным начальствам пра неабходнасць капітальнага рамонту трухлявага будынка, што і ажыццяўляецца інжынерам Нектар'еўскім.

Могілкавая СвятаКазьмаДзям'янаўская царква ў цэнтры в. Драчкава пабуда вана ў 1850 г. Помнік народнаэтнаграфічнага драўлянага дойлідства. Кубападобны зруб малітоўнай залы аб'яднаны з больш нізкімі прамавугольнымі прырубамі прытвора і апсіды. Цэнтральны павышаны зруб накрыты чатырохсхільным шатро вым гонтавым дахам, завершаным васьмігранным шатровым барабанам. Над двухсхільным дахам больш нізкага прытвора ўзведзена чацверыковая вежачказваніца з крыжам над шатром. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кансольнай двухсхільнай навіссю. Неашаляваныя сцены, складзеныя з магутных брусоў, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. Дынаміка ўнутранай прасторы дасягаецца перападам вышынь плоскіх столяў, прыт вора і апсіды адносна высокай малітоўнай

залы. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Крыху шырэй прадстаўлены ў раёне помнікі прамысловай архітэктуры. На ўскраіне в. Алесіна ў пачатку XX ст. пабудаваны мураваны бровар. Спалучэнне рознакаляровых камянёў і чырвонай цаглянай муроўкі надае будынкам маляўнічы каларыт. Вытворчы корпус бровара складаецца з чатырох рознавялікіх аб'ёмаў, скампанаваных Тпадобна. Сцены будын ка ўзведзены з каменявалуна, вуглы і абрысы шчытоў двухсхільных дахаў выкананы з цэглы, крапаваны лапаткамі. Дэкаратыўная апрацоўка збудавання сціплая, надае яго архітэктуры утылітарны характар. У агульнай кампазіцыі будынка дамінуе высокі трох'ярусны аб'ём, які высту пав невялікім рызалітам за плоскасць галоўнага фасада. У бакавых двухпавярховых крылах размяшчаліся кантора і службовыя памяшканні. Пад правым крылом сутарэнні для захоўвання гатовай прадукцыі. Аналагічную Тпадобную кампаноўку і архітэктуру атрымаў жылы корпус з гаспадарчай прыбудовай. Яго сцены прарэзаны паўцыркульнымі і прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, люкарнамі, паўцыркульнымі варотамі. У дэкаратыўным убранні фасадаў выкарыстаны нішы, лапаткі, прафіляваныя цягі, ліштвы з броўкамі і карнізамі. Простае дэкаратыўнае вырашэнне будынка склада таксама прадыктавана яго утылітарным прызначэннем. Прамавугольны ў плане будынак накры ты двухсхільным дахам, сцены крапаваны лапаткамі, арачнымі нішамі, расчлянёны арачнымі вокнамі. Глухія тарцовыя сцены завершаны трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі вокнамі ў тымпанах.

На паўднёвазаходняй ускраіне в. Высокае, на правым беразе р. Усяжа ў пачатку XX ст. пастаўлены драўляны млын. Двухпавярховы прамавугольны ў плане зруб накрыты двухсхільным дахам. 3 трох бакоў да яго далучаны больш нізкія падсобныя памяшканні, у адным з якіх устаноўлена турбіна (з боку ракі), у гэтым месцы будынак пастаўлены на палі. 3 заходняй часткі млына створаны пандус для падачы зерня на другі размеркавальны паверх. На першым паверсе зманціравана трансмісія (захавалася часткова), што перадае вярчальны момант ад турбіны да жорнаў. Уваход у млын вылучаны двухсхільнай навіссю на падкосінах. Ступеньчатае размяшчэнне даха, рознавялікія зрубы млына ствараюць своеасаблівую асіметрычна маляўнічую, шматпланавую кампазіцыю.

Аднатыпны вадзяны млын на той жа рацэ Усяжа захаваўся і ў в. Рудня (на паўночнай яе ўскраіне). Зрублены ў пачатку XX ст. на адхіне правага берага ракі. Пра мавугольны ў плане двухпавярховы буды нак накрыты высокім двухсхільным дахам. Вялікія плоскасці сцен прарэзаны прама

вугольнымі вокнамі, пазбаўлены дэкору, умацаваны брусамісцяжкамі. Ва ўсходняй частцы млына ўстаноўлена турбіна, над ей памяшканне для рэгулявання падачы вады на лопасці. Тут жа зманціравана трансмісія, якая перадае момант вярчэння ад турбіны да жорнаў. Памяшканні другога паверха прызначаны для сартавання, ачысткі і захавання збожжа. Паверхі злучаны аднамаршавай драўлянай лесвіцай. Падобны млын пачаў працаваць з 1890 г. і ў Смалявічах на р. Пліса.

А.М.Кулагін.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024