ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 06:05
  З гісторыі цэркваў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

СМАЛЯВІЧЫ

Здаўна ў Смалявічах існавала праваслаўная царква, якая звалася СвятаМікалаеўскай. У самым пачатку XVI ст. яе пабудаваў славуты апякун і абаронца праваслаўя на Беларусі князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, які праславіўся ў бітвах з татарамі і Маскоўскай Руссю.

У даравальнай грамаце, выдадзенай К. Астрожскім на гэтую царкву і пісанай 27 сакавіка 1507 г., у прыватнасці, гаварылася: «Во имя Светлое а нераздельное Тро ицы Бога Отца и Сына и Духа Светого... збудовалем церковь... заложенья Светого Миколы тым листом... моим на вечность... записуем, даруем и фундуем... волоки две грунту пашного з огородами сяножатьми... огород тое церкви над озером... и дом тамже збудованый церковний для мешканья отцом священником... и повинни они парфяне до тое церкви належачыя своим отцом священником во всем в потребах церковных помогати, а по смер ти моей мають о душе моей печаловати и в церкви Божой молитвами своими при хвале Божой вспоминати...»1.

Як відаць з граматы, К.Астрожскі не толькі пабудаваў у Смалявічах царкву, але і надзяліў яе зямлёй, узвёў для святара дом, абавязаў мясцовых прыхаджан матэрыяльна падтрымліваць новапабудаваны храм і памінаць яго самога ў малітвах.

Мінула зусім няшмат часу, і польскі кароль Сігізмунд I пацвердзіў са свайго боку правамоцнасць даравання К.Астрожскага, выдаўшы адпаведны прывілей. «Мы, пісаў ён у сваім прывілеі, з ласки нашое господарское... тот фундуш его вечне утверждаемы... и мает то вечными часы быти держано, абы хвала Пану Найвышому шырылася и размножалася...»2.

У перыяд шырокага распаўсюджвання на Беларусі уніяцтва (XVII XVIII ст.) Смалявічы належалі ўжо не Астрожскім, а Радзівілам. Апошнія, хоць і не з'яўляліся, накшталт сваіх папярэднікаў, прыхільнікамі праваслаўя, але ўсё ж часткова апекавалі тых, хто трымаўся ранейшай веры. Дзякуючы гэтым абставінам, СвятаМікалаеўская царква дзейнічала як праваслаўная даволі доўга, да самага 1745 г.,

і толькі потым была ператворана ва уніяцкі храм3.

Здаўна ў прыход Смалявіцкай царквы ўваходзіла шмат паселішчаў, у тым ліку тыя, у якіх знаходзіліся прыпісаныя да іх капліцы. Такія меліся: у в. Пліса Раства Прасвятой Багародзіцы; у в. Забалоцце Успення Божай Маці; у в. Дамашаны — Св. Міхаіла Архангела; у в. СлабадаАзярыцкая СвятаПакроўская; у в. Дынараўка — Св. Ізафата; у в. Гарадзішча (або Замчышча) у імя Усіх Святых; у в. Падыгрушша Св. Іаана Багаслова. Усе пералічаныя капліцы былі драўляныя і стая л і на могілках.

Ацалелі візіты СвятаМікалаеўскай царквы канца XVIII пачатку XIX ст. Яны сведчаць, што ў гэты час у Смалявічах усё яшчэ захоўваўся храм, пабудаваны некалі К.Астрожскім. Ён быў драўляны, пакрыты гонтай; яго ўпрыгожвалі тры купалы; у храме меўся арган, які размяшчаўся над бабінцам (на колішніх хорах); у вялікім алтары знаходзіўся абраз Божай Маці з дзвюма сярэбранымі каронамі; бакавыя алтарыкі былі пасвечаны: Св. Мікалаю Цудатворцу і Св. Ізафату. Згодна з данымі за 1806 г., у мястэчку налічвалася 90 дамоў; колькасць прычаснікаў у велікапосны час складала: мужчын — 510 чалавек, жанчын 5204.

Хаця Смалявіцкі прыход і адрозніваецца прыстойнымі памерамі, аднак ні СвятаМікалаеўская царква, ні тым болыы прыпісаныя капліцы багаццем не вызначаліся. Адзін чыноўнік, агледзеўшы ў 1837 г. уніяцкія епархіі пры наведванні в. Заба лоцце, ахарактарызаваў мясцовую капліцу наступным чынам: у ёй была замест іканастаса перагародка самай грубай работы, і няма ніводнае іконы ва ўсёй царкве; прастол лацінскі, кнігі уніяцкія... са свяшчэннага посуду адна толькі чаша»5.

У 1839 г. прыхаджане СвятаМікалаеўскага храма нарэшце прынялі праваслаўе, услед за сваім настаяцелем а. Ізафатам Зубовічам. Спадчынны святар айцец Ізафат закончыў Лядаўскае павятовае вучылішча і служыў у Смалявічах з 1817 г. адразу ж пасля рукапакладання. У яго бытнасць царква рамантавалася6.

У 1856 г. настаяцелем храма стаў айцец Гаўрыіл Зубковіч, які навучаўся ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі; пасвечаны ў іерэя ў 1848 г. «...за выдатна старанную службу, епархіяльным начальствам засведчаную», ён быў уганараваны Благаславеннем Свяцейшага Сінода. Пры ім у 1859 г. царква таксама рамантавалася7. Айцец Гаўрыіл праслужыў у Смалявічах да 1888 г. Ён стараўся даглядаць СвятаМікалаеўскі храм як мог.

У 70я гады XIX ст. старажытная Смалявіцкая царква, згодна з апісаннямі таго часу, выглядала наступным чынам: «...Мае выгляд падоўжанага крыжа з адным глухім купалам на фронце. Вокны размешчаны ў адзін рад, двое дзвярэй, дах гонтавы... падлога драўляная, сцены выбеленыя... Іканастас нанова зроблены, з пазалочанымі рамамі і карнізамі, толькі месцамі пафарбаваны ў попельны колер, складаецца з 9 абразоў, размешчаных у адзін рад. Акрамя таго, ёсць яшчэ некалькі абразоў, якія зусім не маюць выгляду. 3 начынных рэчаў каштоўнасць уяўляе адзіны сярэбраны прыбор... У царкоўным архіве маюцца візітныя запісы і некаторыя старажытныя дакументы на польскай мове, якія яшчэ не разабраныя. На званіцы, пабудаванай асобна ад царквы, размешчаны 4 званы ў 8, 1,3, 1 пуд і 20 фунтаў...»8.

Нягледзячы на частыя рамонты, пад канец XIX ст. СвятаМікалаеўскі храм усё ж зрабіўся непрыдатны, моцна струхлелы. Таму вырашана было распачаць збор сродкаў для будаўніцтва новай драўлянай царквы. На 1896 г. прыхаджане сабралі звыш 6000 руб. і хутка прыступілі да працы. Да 1899 г. храм пабудавалі. Ён атрымаўся сярэдніх памераў, у агульнай сувязі са званіцай; быў пакрыты жалезам; звон ку і ўнутры пафарбаваны алейнай фарбай. У ім быў пастаўлены аднаярусны іканастас, які каштаваў 2000 руб. Шмат у чым храм быў узведзены дзякуючы клопатам і намаганням айца Уладзіміра Зенюка, што з 1903 г. служыў у Смалявічах. Паводле традыцыі, царкву асвяцілі ў імя Св. Мікалая Цудатворца9.

Перад пачаткам 1й сусветнай вайны ў прыход СвятаМікалаеўскага храма ўваходзіла 925 двароў і каля 7000 прыхаджан, якія жылі ў 43 паселішчах; прычт царквы быў двухклірны і, акрамя настаяцеля, на працягу 2й палавіны XIX пачатку XX

ст. у ёй служыў яшчэ і другі святар; у складзе маёмасці прычта знаходзілася 149 дзесяцін зямлі; у межах прыхода дзейнічалі школы: у Смалявічах двухкласная народная; у в. СлабадаАзярыцкая зем ская; у в. Пліса царкоўнапрыходская; у в. Забалоцце земская10.

У пачатку XX ст. за храмам захаваліся ўсе прыпісаныя могілкавыя капліцы, за выключэннем той, што раней знаходзілася ў в. Падыгрушша. Капліцы неаднаразова рамантаваліся, а некаторыя з іх былі адбудаваны нанава.

Наступныя падзеі пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. прывялі да разбурэння прыходскага жыцця, упарадкаванага працай многіх пакаленняў вернікаў...

У 1920я гады ў Смалявічах яшчэ працягваў служэнне айцец Уладзімір Зянюк; у блізкай СвятаПакроўскай царкоўцы ў СлабадзеАзярыцкай святаром заставаўся айцец Васіль Ізмайлаў. Абодва яны не прынялі аднаўленства, захаваўшы вернасць праваслаўю.

У трагічныя 1930я гады СвятаМікалаеўскі храм закрылі і неўзабаве знішчылі. Спынілі сваю дзейнасць і прыпісныя капліцы.

Міласцю Божай у час Айчыннай вайны царкоўнае жыццё ў Смалявіцкім прыходзе зноў аднавілася. Хто з пастыраў служыў у гэтых мясцінах у час ваеннага ліхалецця невядома.

Пасля заканчэння вайны з былых прыпісаных капліц мы застаем дзеючымі толькі тры: у в. Пліса, у в. Забалоцце і ў в. СлабадаАзярыцкая. Слабадская капліца заставалася адчыненай нядоўга. Што ж датычыцца цэркавак у Плісе і Забалоцці, то яны ўладамі больш не закрываліся. 3 1989 г. іх колькасць папоўнілася за кошт царквы ў в. Дамашаны.

Цяпер гэтыя тры храмы разам з адноўленай праваслаўнай абіпчынай у Смалявічах уяўляюць сабой тое, што засталося за апошнія дзесяцігоддзі ад старажытнага СвятаМікалаеўскага прыхода.

ПЛІСА

Як паселішча, Пліса згадваецца ўжо ў 1642 г. У гэты час яна знаходзілася ва ўладанні харунжага Вялікага княства Літоўскага Багу слава Радзівіла11. Капліца ў Плісе існавала з даўніх часоў. Згодна з апісаннем 1806 г., яна была асвечана ў гонар Раства Багародзіцы. Яна была драўляная, з адным купалам пасярэдзіне і адзіным звонам; у ёй мел ася ўсяго два акны12. У 1905 г. у замен гэтай капліцы ў Плісе пабудавалі новы храм, таксама асвяціўшы яго ў гонар Божай Маці. Пасля Айчыннай вайны ён стаў прыходскім. У 19501960я гады ў ім служыў айцец Васілій Сакалоўскі. Пры ім храм неаднаразова рамантаваўся; у 1955 г. капітальна (тады замест гонты дах храма перакрылі бляхай, зрабілі новы купал і паставілі на ім металічны крыж)13.

ЗАБАЛОЦЦЕ

Нейкае Забалоцце, размешчанае непадалёку ад Барысава, згадваепца А.П.Талстым,

стольнікам Пятра I, які ў 1697 г. праязджаў гэтымі мясцінамі14. Спрадвеку капліца ў Забалоцці звалася СвятаУспенскаю. У 1818 г. яе адбудавалі нанава, разабраўшы папярэдні храмік. У 1865 г. і ў 1892 г. капліцу рамантавалі15. У 1900 г. узвялі сучасную цэркаўку. Адноўленая пасля Айчыннай вайны як прыходская, яна іменавалася ўжо СвятаГеоргіеўскай16. Доўгія гады ў ёй служыў протаіерэй Мікалай Сакалоўскі (захавалася яго магіла). Пры ім царква нанава перакрывалася бляхай17.

ДАМАШАНЫ

Захаваная дагэтуль цэркаўка ў Дамашанах была пабудавана каля двухсот год таму, у канцы XVII ст18. Раней яна насіла імя Св. Міхаіла Архангела; была вельмі бедная, крытая драніцамі, з адным купалам і трыма абразамі19. Пазней яе пераасвяцілі ў памяць Св. Іаана Багаслова. Сёння яна мае патрэбу ў капітальным рамонце, часткова ўжо распачатым.

Крыніцы:

1. Археографический сборник документов, относящихся к истории СевероЗападной Руси. Вильна, 1867. С. 6.

2. Тамсама. С. 8.

3.  Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь (НГАРБ). Ф. 136. Воп. 1. Спр. 65. Л. 12.

4. Тамсама. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41254. Л. 512; Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41264. Л. 1 4.

5.  Морошкин М.Я. Воссоединение унии. //Вестник Европы. 1872. 8. С. 545.

6. НГАРБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40683. Л. 275276.

7. Тамсама. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40854. Л. 269270.

8.  Описание церквей и приходов Минской епархии. Борисовский уезд. С. 326 327.

9. НГАРБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41151. Л. 402410.

10. Тамсама.

11.  Архив униатских западнорусских митрополитов. Т. 1.722.

12. НГАРБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41254. Л. 8 ада.

13.  Архив Минского епархиального управления.

14. Русский архив. 1888. 2. С. 183.

15. НГАРБ. Ф. 769. Воп. 2. Спр. 16.

16. Архив Минского епархиального управления.

17.  Тамсама.

18.  НГАРБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40746. Л. 262.

19.  Тамсама. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41254. Л. 45.

Свяшчэннік Фёдар Крыванос.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024