ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 00:24
  Этнаграфічнае апісанне Смалявічыны Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ

У дарэвалюцыйны час гаспадарка сялян Смалявіччыны, як і іншых мясцін Бе ларуси, насіла паўнатуральны характар. Амаль усё неабходнае для сям'і (прадукты харчавання, адзенне, абутак, мэблю, іншыя прадметы хатняга ўжытку) сяляне выраблялі самі. Усё гэта патрабавала не толькі ўмення, але і вялікіх намаганняў, на пру жанай працы.

Як вядома, здаўна галоўным заняткам беларускіх сялян з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля, якія давалі асноўныя прадукты харчавання, а таксама сыравіну (лён, пяньку, скуру, воўну) для вырабу адзення і абутку. Апрача земляробства і жывёлагадоўлі, у нашых мясцінах бытавалі многія промыслы, якія былі звязаны з мясцовай сыравінай і насілі дапаможны характар, служылі дзеля задавальнення патрэб сялянскай сям'і, яе гаспадаркі.

Найболып пашыранымі хатнімі про мыслам! з'яўляліся збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, якія давалі дадатковыя прадукты харчавання для сям'і, асабліва ў неўраджайныя гады. Гэтыя заняткі сваімі каранямі ўваходзяць у глыбокую даўніну. Сама прырода садзейнічала іх узнікненню і развіццю. Палі, лясы, лугі Смалявіччыны былі вельмі багаты ягадамі, грыбамі, арэхамі, лекавымі травамі, звярамі, птушкамі, а рэкі рыбай і ракамі. Вяскоўцы нарыхтоўвалі бярозавы сок, які ўжывалі ў ежу як напітак. Многія карэнні, лісце, галінкі і кветкі раслін выкарыстоўвалі як лекі (крапіва, зверабой, мята, рамонак, дзевясіл, васількі і інш.).

Нашы продкі ўмелі здабываць саматужным спосабам жалеза з балотнай руды, смалу з дрэва. Як назвы старажытных майстэрняў па здабычы жалеза і смалы, да нашага часу захаваліся назвы паселішчаў Рудня, Рудамейка, Смалявічы, Смольніца.

Для нашых паселішчаў характэрны былі таксама шорныя і скураныя промыс лы. Мясцовыя майстры ўмелі апрацоўваць шкуры хатніх і дзікіх жывёл, рабіць з іх конскую збрую (хамуты, сядзёлкі, шлеі, аброці, лейцы і іншыя часткі збруі), шыць з вырабленай скуры боты, чаравікі, кажухі, шапкі.

Амаль кожная сялянская сям'я займалася прыгатаваннем лыка і лубу з ліпавай

кары, пляла лыкавыя лапці, кошыкі з маладых дубцоў ракітніку ці лазы, з каранёў хваёвых або яловых дрэў для сваіх гаспадарчых патрэб.

Віццё вяровак з пянькі таксама адзін з самых распаўсюджаных хатніх сялянскіх промыслаў.

Смалявіччына багата лесам. Таму аднымі з самых распаўсюджаных промыслаў тут былі лесараспрацоўчыя і дрэваапрацоўчыя. Сярод дрэваапрацоўчых вызначаліся цяслярства і сталярства, якія часта былі ўзаемазвязаны. Гэта вельмі працаёмкія віды гаспадарчай дзейнасці. Амаль кожны селянін умеў збудаваць хату і гаспадарчыя пабудовы для сваей сям'і, зрабіць простую хатнюю мэблю. Аднак некаторыя сталярныя работы патрабавалі, акрамя значнага ўмення, яшчэ і спецыяльных інструментаў, якія былі даступны не кожнаму селяніну. Таму вокны і дзверы нярэдка выконвалі мясцовыя майстрысамавучкі.

Даўней у сельскай мясцовасці асноўным відам транспарту быў гужавы. Таму выраб калёс і саней, колаў і палазоў быў пашыраным промыслам. Варта адзначыць, што майстэрні па іх вырабе былі яшчэ ў 1930я гады у Шыпянах, Юзафове і некаторых іншых вёсках Смалявіцкага раёна.

Жыхары населеных пунктаў, што знаходзіліся каля рэк і азёраў, для пераездаў і перавозак грузаў выкарыстоўвалі самаробныя драўляныя плыты і чаўны. У сялянскім быце Смалявіччыны прымяняліся таксама і болын простыя прыстасаванні для пераносу гаспадарчых грузаў, бытавых рэчаў. Напрыклад, здаўна для пераносу двух вёдзер вады ўжывалі і самаробны драўляны каромысел, а для пераносу сена, саломы, умецця, травы насілкі, посцілку («лясёнка»), дроў — звычайную вяроўку; бульбы, гародніны, ягад, грыбоў каробкі, кашы, мяхі. Для дарогі выкарыстоўвалі самаробныя торбы. Гэтыя прыстасаванні бытуюць і ў цяперашні час.

Для некаторых сем'яў, пераважна маламаёмных сялян, было характэрна і адыходніцтва. Каб пазбегнуць голаду і хоць крыху ўмацаваць сваю гаспадарку, сялянемужчыны Смалявіччыны, як і іншых мясцін Беларусі, былі вымушаны ў воль ны ад сельскагаспадарчых работ час (звычайна вясной) наймацца гнаць платы па Ушы, Волме, Бярэзіне і некаторых іншых рэках, на дарожнабудаўнічыя работы.

На Смалявіччыне бытаваў і такі від промыслаў, як кавальства. Для таго, каб займацца гэтай справай, патрэбна было не толькі валодаць пэўнымі навыкамі, кваліфікацыяй, але і мець кузню спецыяльнае памяшканне з абсталяваннем і інстру

ментамі. На Смалявіччыне кузні даўней былі ў шматлікіх паселішчах. Кузня ўяўляла сабой невялікі драўляны будынак без столі і падлогі, крыты дранкай ці дошкамі. Яе абсталяванне горан з паддувалам і мяхамі для паддування, кавадла (жалезная падстаўка) для коўкі жалеза, тачыла і некаторыя іншыя прыстасаванні і інструменты. Такія кузні былі ў многіх калгасах і саўгасах нашага раёна яіпчэ ў 1930 1950я гады.

Мясцовыя кавалі выраблялі з жалеза розныя рэчы хатняга ўжытку, сельскагаспадарчыя прылады працы. Кавалі падкоўвалі коней, акоўвалі палазы саней і колы павозак, рабілі завесы, клямкі, ручкі, прабоі для дзвярэй і варот і іншыя рэчы. Кавалі з'яўляліся адметнымі майстрамі сва ей справы. Яны ўмелі выкаваць амаль лю бую рэч, неабходную для гаспадаркі і побыту селяніна.

У другой палове XIX ст. пачатку XX ст. на Смалявіччыне, як і іншых рэгіёнах Беларусі, бытаваў і такі від промыслаў, як млынарства. У многіх месцах працавалі вадзяныя і ветраныя, зрэдку паравыя млыны, дзе малолі зерне на муку, рабілі з яго крупы.

Млыны дзейнічалі ў многіх месцах Смалявіцкага раёна яшчэ ў 1930я і пасляваенныя гады, а ступы і жорны пад час Вялікай Айчыннай вайны.

Даволі працаёмкім і важным этапам з'яўлялася ператварэнне валакна ў ніткі прадзенне. Ад якасці прадзіва ў значнай ступені залежала якасць гатовай даматканіны. У сялянскіх сем'ях дзяўчынак вучылі прасці, як толькі яны падрасталі, прыкладна з сямівасьмі гадоў. Пачынаючым праллям павяралі атрэп'е, а кужаль пралі толькі вопытныя жанчыны.

Прасці пачыналі пасля заканчэння ўсіх уборачных работ, з глыбокай восені, калі наступала сумная пара года з кароткімі днямі і доўгімі начамі. Жанчыны займаліся прадзеннем ва ўсе дні тыдня, за выключэннем свят і нядзелі. Гэты момант знайшоў адлюстраванне ў беларускім фальклоры. Так, у адной песні гаварылася:

Ой, кудзелька мая, ты назола мая, Я цябе прала і ў  дзень, і ў ночы, А ты на мяне вырачыла вочы. Пайду ў лужочак, выражу пруточак, Заганю кудзельку ў цёмненькі куточак, Ой, стой, кудзелька, аж да панядзелка.

Нярэдка для прадзення кудзелі замуж нія жанчыны і дзяўчаты збіраліся ў адну, звычайна найбольш прасторную хату. Звычай сумеснага прадзення на Смалявіччыне называўся вячоркамі ці попрадкамі. Ён вельмі старажытны, бярэ свой пачатак з эпохі родаваабшчыннага ладу. Пад час вячорак расказвалі казкі, жартавалі, пелі песні.


Пражу змотвалі ў маткі на самаробных драўляных прыстасаваннях матавілах, якія ў нашых мясцінах называліся крыжы. Потым з маткоў ніткі змотвалі рукамі ў клубкі.

У працэсе апрацоўкі і падрыхтоўкі пражы для ткання важнае значэнне мела фарбаванне.

На працягу доўгага часу нашы продкі для гэтых мэт выкарыстоўвалі траву, кару, лісце і кветкі розных дрэў. К канцу XIX пачатку XX ст. на Смалявіччыне, як і ў іншых месцах Беларусі, раслінныя фарбы былі выцеснены фабрычнымі.

Значную цікавасць уяўляюць ткацкія прылады і спосабы вырабу тканіны. У канцы XIX пачатку XX ст. асноўным прыстасаваннем для ткання быў драўляны самаробны станок, які ў нашых мясцінах называўся «ставы». Неабходнымі і асноўнымі часткамі станка з'яўляліся: на вой, набілкі («набіліцы») з бёрдам, панажы і ніть'і. Іншыя прыстасаванні чаўнок, цэўка, сукала непасрэдна не ўваходзілі ў канструкцыю станка, але і яны з'яўляліся неабходнымі і важнымі элементамі ў працэссе ткання. Прыступалі да ткання звычайна пасля Каляд, калі ўжо было зроблена шмат пражы. Але перш чым ткаць, пражу снавалі. На Смалявіччыне снавалі звычайна на сцяне. Калі аснова была гатова, яе далей апрацоўвалі. Найбольш распаўсюджаным спосабам апрацоўкі асновы на Смалявіччыне з'яўляўся спосаб, калі пра жу мачылі, а потым раскладвалі на падлозе ў хаце і білі пранікамі. Праца гэта была марудная і нярэдка яе выконвалі гуртам («талака») з дапамогай суседзяў і сваякоў. Пасля гэтага наладжвалі, навівалі кроены. Калі пачыналі навіваць, жанчыны прыгаворвалі: «Праміна ў кроены, а крывіна ў лес», «Будзьце, кроены, як сцяна, а нітачка, як струна».

Як і прадзенне, праца за ткацкім стан ком адбывалася ў хатніх умовах і з'яўля лася выключна жаночым заняткам. Нашы жанчынысялянкі рабілі тканіну як самых простых, так і складаных узораў. Самымі нескладанымі па тэхнічных прыёмах былі тканіны з узорам «у рады», «у елачку» ці «ромб». Іх рабілі з дапамогай чатырох нітоў. Такія ўзоры магла накідаць у ніты і выткаць кожная жанчынасялянка. 3 такіх тканін шылі штодзённае адзенне, пасцельную бялізну і інш.

Болей складаным быў выраб тканіны з дапамогай шасці, васьмі і больш нітоў. Гэтым спосабам звычайна вырабляліся больш якасныя і дэкаратыўныя тканіны (абрусы, посцілкі, ручнікі), што служылі для ўпрыгожвання інтэр'еру. У штодзённым побыце ручнікі прымяняліся для выцірання рук, твару, посуду. Ручнікі на Смалявіччыне, якіх і іншых месцах Беларусі, мелі і абрадавае значэнне. Яны шырока выкарыстоўваліся ў вясельным цырыманіяле. Кожная нявеста, паводле сялянскай традыцыі, павінна была падрыхтаваць некалькі прыгожых ручнікоў, якія яна ў час вяселля развешвала на іконах у хаце жаніха, перавязвала сватоў і інш.

Працэс вырабу тканіны, як бачна, вялікая і нялёгкая праца жанчынысялянкі. Ён вёўся на працягу некалькіх месяцаў. Пры гэтым жанчыне даводзілася працаваць па 10 і больш гадзін у суткі. Адна жанчына, як сведчаць этнаграфічныя крыніцы, магла спрасці і выткаць за зіму да 100 аршын палатна (аршын каля 70 см).*

У ткацтве найбольш ярка адлюстравана шматвяковая гісторыя развіцця творчых сіл беларускіх сялянак, іх майстэрства і эстэтычныя густы.

Усе названыя промыслы былі звязаны са спецыфічным укладам і бытам патрыярхальнай сям'і. У сувязі з развіццём прамысловасці некаторыя віды сялянскіх промыслаў перасталі існаваць, бо ў іх адпала неабходнасць. Зараз хатнім ткацтвам жанчыны займаюцца вельмі рэдка, галоўным чынам для вырабу дэкаратыўных тканін.

У цяперашні час працягваюць жыць такія народныя промыслы, як вязание, пляценне, вышыўка, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторая частка насельніцтва займаецца ама

тарскім паляваннем, якое носіць характар адпачынку.

Але і сёння ў нашых вёсках жывуць здольныя людзі, якія прыгожа аздабляюць хаты, умеюць плесці кошыкі, шыць і вязаць адзенне, прыгожа вышываюць, робяць лыжкі і іншы посуд. Пра гэта яскрава сведчыць выстаўка народнай творчасці, якая нядаўна была арганізавана ў Смалявіцкім раённым Доме культуры. На ёй былі прыгожыя экспанаты нашых народных умельцаў: вышыўка В.Савіцкай з Барсукоў, вязанне кручком Н.Сушкевіч з Кургання, вязание прутком В.Сіняўскай з Мгле, плеценыя вырабы з саломкі В.Гнедай з Забалоцця, разьба па дрэве В.Шабасава з Куркава, У.Уладыкі з Прылепаў і ініы. Усе яны таленавітыя майстры народнага мастацтва працягваюць справу сваіх продкаў. Некаторыя традыцыі народных промыслаў выкарыстоўваюцца нашай лёгкай прамыс ловасцю.

ЖЫЛЛЁ, ГАСПАДАРЧЫЯ ПАБУДОВЫ, АДЗЕННЕ, ЕЖА

Комплекс традыцыйнай сялянскай сядзібы ўключаў жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Асноўным матэрыялам для будаўніцтва з'яўлялася дрэва. I гэта зразу мела: Смалявіччына, як і суседнія Лагойшчына, Барысаўшчына, Чэрвеньшчына, багатая лясамі, якія даўней абступалі шматлікія населеныя пункты. Сялянскае жыллё ў канцы XIX пачатку XX ст. уяўляла са бой аднапавярховую драўляную зрубную хату, якая тарцовым бокам звычайна была арыентавана да вуліцы. У смалявіцкіх мясцінах сялянскае жыллё найчасцей было двухкамерным, радзей трохкамерным. У першым выпадку яно складалася з халодных сенцаў і ацяпляемай хаты, у другім з хаты, сенцаў і яшчэ адной хаты пад агульнай страхой. Зруб рабіўся з хваёвых (радзей яловых) бярвенняў. Колькасць яго вянкоў залежала ад таўшчыні бярвенняў. Зруб у сярэднім складаўся з 1314 вянкоў. Самы ніжні вянок (падрубы) рабілі з болын тоўстых бярвенняў, часам дубовых. Перад тым, як будавалі хату, нарыхтоўвалі бярвенні, ачышчалі іх ад сучча і кары, прасушвалі. Бярвенні злучаліся спосабам урубкі аднаго бервяна ў другое па вуглах. Пры гэтым іх канцы выступалі за сцяну зруба. Гэты тэхнічны прыём называўся ў народзе вуглом з астаткам, ці простым вуглом, і з'яўляўся

характэрнай рысай мясцовай сялянскай архітэктуры. Будаўніцтва жылля вуглом без астатка («чысты вугал», «нямецкі вугал», «гладкі вугал») было ўласціва ў асноўным заможным. Пры будаўніцте хаты і іншых гаспадарчых пабудоў часта выкарыстоўвалі дапамогу сваякоў, суседзяў («талака»). Для ўцяплення хаты паміж бярвеннямі закладвалі мох. Каб хата не ўрастала ў зямлю, пад вуглы падруба падкладвалі значныя валуны альбо дубовыя калодкі, а прастору між імі запаўнялі меншымі каменнямі. Дзеля таго, каб паверхня сцен была роўная, бярвенне з унутранага боку склюдвалі.

Адметнай рысай і важнай часткай канструкцыі сялянскай хаты Смалявіччыны з'яўляліся драўляныя столь, падлога і двухсхільны дах на крохвах. Матэрыялам для столі і падлогі служылі дошкі, а для пакрыцця хаты выкарыстоўвалі дранку, салому, дошкі, радзей гонты. Дошкі для столі і падлогі ўкладваліся шчыльна адна да другой («упрытык»). Для столі яны насцілаліся на папярочныя драўляныя бэлькі, а для падлогі на лагі («лягары») таксама з дрэва. Дзеля захавання цяпла на столь клалі мох, лісце, апілкі, кастру, якія прысыпалі пяском. У хаце рабілі 3 4 невялікія вокны, па традыцыі іх размяшчалі ў тарцовай і ў адной падоўжанай сценах. Двайных рам даўней сяляне не рабілі. Часам рабілі аканіцы. Вокны ў многіх хатах упрыгожваліся разьбой, ліштвай, што з'яўлялася адметнай рысай народнага дойлідства.

Другім найбольш важным месцам хаты была покуць («чырвоны кут»), што знаходзілася ў супрацьлеглым ад печы вуглу. Гэта было ганаровае месца хаты. На покуці знаходзіліся абразы, упрыгожаныя арнаментаванымі ручнікамі («набожнікамі»), стаяў вялікі самаробны стол, засланы абрусам, за якім снедала, абедала, вячэрала

сям'я. Паабапал стала ўздоўж дзвюх сцен былі нерухомыя лавы, прымацаваныя да сцен.

У сялянскім асяроддзі покуці надавалі магічнае значэнне, лічылі, што яна засцерагае ад галечы і няшчасця. У хаце меліся 2 3 пераносныя ўслоны («зэдлі», «зуслоны») і такія  

 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024