| На
працягу шматвяковай гісторыі
беларускі народ
стварыў
багатую і самабытную духоўную культуру,
якая найбольш выразна прадстаўлена
фальклорнымі творамі, што
перадаваліся
з пакалення ў пакаленне,
і
шматлікія з іх дайшлі да
нашага часу.
Беларускаму
фальклору ўласцівы
спецыфічныя, нацыянальныя рысы.
Ён мае розныя жанры. Гэта песні,
прыпеўкі, балады,
замовы, казкі,
паданні, анекдоты,
жарты, прыказкі
і прымаўкі, загадкі. У
фальклорных творах увасоблена народная мараль, этычныя нормы і
погляды.
Вялікай
папулярнасцю сярод
сялян
карысталіся
казкі. Іх любілі слухаць не
толькі
дзеці, але і дарослыя. Даўней у
нашых
паселішчах былі свае
казачнікі,
якія ведалі
шмат
казак, валодалі
добрай памяццю і творчым дарам
іх
расказваць. Бытавалі казкі пра жывёл, пра магутных багатыроў (асілкаў, волатаў).
Нашы народныя казкі вызначаюцца добрым
гумарам, у іх
адлюстравана мара працоўных аб шчаслівай долі. Казкі расказвалі ў час
доўгіх
восеньскіх і зімовых вечароў, пад
час вячорак,
калі пасвілі жывёлу, пры правядзенні вольнага часу.
Асабліва
багаты беларускі фальклор песнямі.
На
Смалявіччыне,
як
і
ў Беларусі ўвогуле, песні з'яўляліся найбольш выразным, папулярным і вельмі
любімым жанрам
народнай
творчасці. У
іх
яскрава праявіўся та
лент нашага народа, яго мастацкія
здольнасці. Вызначаюцца багаццем абрадавыя песні, якімі суправаджаліся розныя
рытуалы: радзіны, вяселле, Каляды, Вялікадне, Купалле і інш. Пра іх ужо гаварылі
ў сувязі з характарыстыкай абрадавых дзеянняў.
Вялікае
месца ў вуснапаэтычнай творчасці нашых продкаў займалі і лірычныя песні, якія
ўвасобілі многія бакі народнага жыцця. Іх спявалі ва ўсе поры
года, у будныя
і святочныя дні, пад час
попрадак, святочных вячорак
і ігрышчаў, пры розных
іншых
абставінах (за
працай на сенакосе, пры
праполцы лёну і агародніны, калі пасвілі жывёлу, па дарозе ў лес
за грыбамі
і ягадамі і т.д.).
Былі
сярод гэтых песень вясёлыя, жартоўныя і сумныя. Многія з іх сваёй шчырасцю
краналі сэрца і душу,
выклікалі
слязінку, увасаблялі высокую
чалавечую
годнасць.
Трэба
адзначыць таксама, што спяванне хорам
ці
ў сольным
варыянце з'яўлялася
старадаўняй традыцыяй жыхароў Смалявіччыны. Яны ўмелі і любілі спяваць.
Без
песень не абыходзіўся
ні адзін абрад, ні адно святочнае застолле, пра што сведчаць нашы старажылы.
Спяваць
вучыла з самага
маленства маці ці бабуля.
Менавіта
ад іх або іншых членаў сям'і дзецям прывівалася любоў да
народнай песні,
выхоўваліся эстэтычныя пачуцці. Харавым спевам вучылі дзяцей і ў школах.
Гэта бачна
з архіўных крыніц. Так,
у Нацыянальным
гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца справаздачы за 1902
г. інспектара
Мінскай дырэкцыі народных
вучылішчаў
Сяргея Квасніцкага аб праверцы Верхменскага і Юр'еўскага народных
вучылішчаў
(пачатковых школ),
у якіх
ён адзначаў высокі ўзровень харавых спеваў у
гэтых вучылішчах,
што
вучні
дружна,
зладжана і
добра
спяваюць песні
пад
час свят.
Сярод
нашых продкаў
быў пашыраны і такі жанр
вуснай паэтычнай
творчасці, як прыпеўкі (частушкі). Яны ўяўлялі сабой кароценькія, звычайна
чатырохрадковыя песенькі. Дзякуючы гібкай форме,
якая дае вялікія
магчымасці для
ўвасаблення
актуальных
матываў,
яны
з другой палавіны
XIX ст.
сталі вельмі папулярнымі сярод вяскоўцаў, асабліва моладзі. Заўважым, што
прыпеўкі карысталіся вялікай любоўю ўдзельнікаў ігрышч, гульбішчаў, вячорак.
У іх,
як
і
ў песнях,
адлюстраваны
розныя бакі і з'явы народнага жыцця.
Шмат прыпевак
народ
прысвяціў
каханню. Яны напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай пяшчотай і з'яўляюцца выс
капаэтычнымі творамі. Любіла моладзь спяваць
на вячорках і
ігрышчах і прыпеўкі, дзе вобразна паказваецца лянота, дурасць, разявацтва.
Прасякнутыя тонкім і здаровым гумарам, прыпеўкі краналі душы, узнімалі
настрой
удзельнікаў
вячорак. 3 мноства
прыпевак.
якія
аўтарам давялося чуць на
Смалявіччыне,
мы
прыводзім
некаторыя з іх:
Эх,
не кукуе то зязюля, Не саловушка пяе,
Плача
то мая мату ля, Мяне замуж выдае.
Усе
дзяўчаты,
як
дзяўчаты,
А
мая, як пузырок, Увалілася
ў канаву,
Ледзь на бераг узвалок.
Наша
вуліца
шырока, Уся
пасыпана пяском, Здалі
мілага ў салдаты, Галасіла галаском.
Сорак
лет кароўкі
нет,
А маслам атрыгаецца, Пайшоў
курыцу даіць, А
курыца брыкаецца.
Тьші,
тылі, скрьшачка, Ляціць баба
з прыпечка, А дзед яе за вуха: —
Куды ляціш,
старуха?
I вяселле
ў
нас,
I
ігрышча
ў нас,
Пахаваемся ў
салому,
Няхай ішчуць
нас.
Адметным
і адным з самых
папулярных
жанраў беларускага фальклору з'яўляюцца прыказкі і прымаўкі. Яны і цяпер шырока
бытуюць сярод жыхароў Смалявіччыны, як і Бел
ару сі
ўвогуле, характэр ны
для іх
жывой, гутарковай мовы. У
прыказках
і прымаўках увасоблены калектыўны розум народа,
яго
ідэалы. Гэта своеасаблівая народная
педагогіка,
у
якой адлюстравана
шмат музычных і выразных абагульненняў і разважанняў, трапных
меркаванняў
і павучэнняў. 3 мноства
выразных
прыказак
і прымавак, якія пашыраны сярод жыхароў Смалявіцкага раёна, прывядзем
для
прыкладу наступныя:
«Золата
і ў попеле блішчыць»,
«Бяду
не
абыдзеш
і не
аб'едзеш»,
«Хітрасцю
свет
прой
дзеш,
а
назад не вернется»,
«Не
чапай ліха,
калі спіць ціха»,
«Хто
пытае, той
не блудзіць»,
«Чужое
вокам вылезе»,
«Старасць
не
радасць, а горб не карысць»,
«Калі
хочаш прапасці, пачні красці».
Найболып
пашыраным і любімым жанрам
беларускага
фальклору з'яўляюцца загадкі. Яны, як і песні, прыказкі і прымаўкі, —
каштоўная
частка духоўнай культуры
нашага
народа.
Г.
I.
Дулеба,
Г. М. Курыловіч.
| |