ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 11:52
  З тапанімічных паданняў Смалявічыны Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Кашалёў лес

.. .Пана Кашэля лес быў, таго, у каторага брат Скурат. Які лес! Ягад, грыбоў, арэхаў цьма! Мы ўсёй вёскай туды хадзілі, і пан не сварыўся. Неблагі быў пан. Казалі, яго бацька ў гэтым лесе шмат золата ўкапаў. Можа, таму ўсё так добра там расло. А пан дзяліўся з простым людам. Пасля яго ў гэтым лесе нехта забіў.

Сёмкаў лес

...Сёмка хто такі? Ды ляснічы панскі. Сам лес пасадзіў, калі яшчэ зусім малады быў. Ён рос і дрэўцы раслі. Тады дзед наш яшчэ там бярозу маладую на венікі рэзаў. Але нязвыклы гэты лес. Роўны надта, цывільны. Лес ён жа на тое і лес, каб праз яго нельга было прадзерціся. Але і за тое дзякуй.

Кур'янішына поле

...Там Кур'яніха жыта сеяла. Дзікаватая баба была, людзей не любіла, мужыка свайго ў магілу звяла. У сё хадзіла, нешта бурчэла ды людзям соль у калодзежы сыпала. Аднаго разу нехта спаліў яе жыта, яно ўжо зусім спелае было. Дык яна зямлю сваю пракляла, людзей гэтаксама пракляла. Вунь і зараз Кур'янішына поле пустуе. Ужо колькі год пустуе. Як Кур'яніха душу Богу аддала... Ды якому Богу — д'яблу пэўна. Ну дык вось. Як Кур'яніха памерла, на тым полі камяні пачалі расці, валуны. Хто толькі не браўся яго ачышчаць! I бацька мой намагаўся. Куды там! Скулля! На праклёне яе камяні растуць. Не, зямелька гэтая ўжо радзіць не будзе. Аніколечкі! А тыя камяні, што людзі з поля выносілі, на свае месца варочаліся. Во, Кур'яніха дык Кур'яніха!..

Дуньчын пераезд

...Туды можна па лесе выйсці. Паляна каля самай чыгункі. Людзі кажуць, Дунька вар'яткай была. Але знахарыла няблага, любую навалу лячыла. Мне колькі раз малой валасень адлівала. Адзінюткай была. Па начах свет паліла, мо пужалася чаго? Дзяцей любіла, бо сваіх ніколі не было. I дзеці яе любілі. Мацяркі, барані Божа, не дазвалялі нам да Дунькі хадзіць. Мы ўпотай бегалі. Дык вось аднаго разу гуляла яна з дзецьмі і аднаго нечага, яшчэ зусім саплівага, прыдушыла ненарокам, дурніца. Ой, што было! Людзі вырашылі яе спаліць, як вядзьмарку. Дык мы папярэдзілі, шкадавалі. I яна пайшла. У сё кінула, далібог! Не чулі мы аб ей апасля. А на той паляне адзін год баравікоў было!..

Рымшава гара

...Чаму? А хто яе ведае. Мусіць, таму, што на ей некалі хутар Рымшаў стаяў. Дзікаваты, нялюдскі нейкі той Рымша быў. Бачылі яго людзі рэдка, бо ён выходзіў, як добра сцямнее. Але прыгожы быў, аж занадта, мо і багаты таксама. Бо дзеўкі да яго, як зачараваныя, ішлі. Не, доўга не жылі. Тамаката і жыць нельга было: сыра ж, зімна ў яго хаце, як у склепе. Так людзі казалі. Хутка дзеўкі мерлі, і ўсе ад беркулёзу. А потым і ён стары стаў — куды яму тыя дзеўкі ўжо?! Так вось і жыў адзінютка. Дармо, не чапаў нікога. У яго ж ні гарода, ні пунькі не было, адное хатка нізенькая. I грошай тых пасля сканання яго людзі не знайшлі мусіць, укапаў недзе. Як ён жыў, га?! Чорт карміў. Але людзям дрэннага ён нічога ні ўчыніў: нікога ж не забіў, толькі што нялюдскі быў. Можа, нават і нямы, 6о, як ён гутарыў, ніхто не чуў…  Чарцякова вока

Раней так нашае балота звалася. Тыдня не праходзіла, каб які п'янчуга або так хто не ўваліўся. I хоць бы адзін усплыў. За вярсту мы абыходзілі гэтую яму. Вада там заўсёды чорная была, нібыта нячысціка вока. I ніводнай купінкі. Вось табе і балота. Мачыха пужала нас таксама. Казала, гніляк нібыта там жыве. У самую глыб уб'ецца і пачынае нема раўці. I нібыта ад рову гэтага такі калатун прабірае, што хоць адразу лажыся і памірай. Мы нават глядзець у той бок баяліся, не тое што падыходзіць. А! Зараз там людзі прыезджыя парадак навялі: ваду памянялі, рыбу запусцілі, а народ усё роўна топіцца.

Маруцін яр

.. .Пра Маруту я не чула, але ведаю, што ў яры камень ёсць мяне яшчэ баба туды вадзіла. Прама з каменя вада сочыцца. Щпун таму на язык, хто гэты камень дурасцю абзаве, бо вада там гаючая. Казалі, што ў каго вочы сляпыя вадой іх памочыць, і слепата сыйдзе. Немач усялякую вада тая лячыла...

Запісалі Вольга Рымша і Святлана Віяленцій у в. Пераезная Смалявіцкага раёна ад Дар'і Іванаўны Селег, 1914 г.н.

Веска Калюга

Калісьці даўнымдаўно на месцы гэтай вёскі было непраходнае балота, вакол якога лясы і каляі, якія ў народзе назывался калугамі. Менавіта на месцы гэтага балота і калуг узнікла веска, якая мела першапачатковую назву Калужа, што азначае лужына, бруд. Але з цягам часу гэта веска атрымала новую назву Калюга.

Лес Рыссе

Яшчэ раней у гэтым лесе было шмат дзікіх кабаноў, якія хадзілі па ўсім лесе ў пошуках ежы або яшчэ чагонебудзь. Людзі баяліся хадзіць у лес і толькі між сабой скардзіліся на кабаноў: «Столькі гэтых дзікоў рыскае па лесе, што нельга нават схадзіць у гэты лес!» Вось менавіта ад гэтага лес атрымаў назву Рыссе.

Яшчэ ў гэтым лесе была крынічка з чыстай празрыстай вадою. Гэта было любімае месца дзікіх кабаноў. Яны заўсёды збіраліся каля гэтай крыніцы, каб напіцца чыстай вады. На гэта месца асабліва боязна было прыходзіць людзям. Але ўсё ж вяскоўцы калінікалі траплялі сюды.

Людзі нават зрабілі лесвіцу, якая вяла ў лагчынку, дзе цякла крынічная вада.

Туркунёўскі лес

Існуе такая легенда, што раней у гэтым лесе быў невялічкі хутар. Жыхары гэтага хутара пачалі аб'ядноўвацца з іншымі хутарамі ў адну вёску. Яны пакінулі свае хаты і пераехалі. Але адна жанчына не згадзілася пераязджаць на новае месца. Яна так і засталася адна на хутары сярод вялікага цёмнага лесу. Гэта ўжо старая жанчына мела, як гаварылі вяскоўцы, вельмі шмат сабак, вінтоўку і іншую гаспадарку. У народзе яе празвалі Турку Hiхай. У выніку гэтага лес, у якім яна жыла, называецца Туркунёўскім. Туркуніха адасобілася ад людзей, людскія клопаты яе не хвалявалі. Яна жыла сваім жыццём. Кажу ць, што яна ведала мову жывёл і птушак і такія лясныя мясціны, якіх не бачыў ніводзін чалавек.

Веска Рабы Слуп

Раней там была дарога, а панад дарогай раслі ліпы. Ехала тудою імператрыца. У карэце яе зламалася кола. Потым на тым месцы пачалі засяляцца людзі, і каб помнілі, што менавіта сюдою ехала імператрыца, паставілі рабы слуп. Пазней пачалі называць вёску Рабы Слуп.

Запісана ў в. Рабы Слуп ад   Ганны Іосіфаўны Данілавай.

Веска Дуброўка

Раней на тым месцы раслі дубы. 1х было няшмат, была маленькая дуброва. Ласкава яе называлі дуброўкай. Трохі пазней там пачалі яе вырубаць і засяляцца людзі. Але назва Дуброўка засталася.

Запісана ў в.  Пекалін ад Святланы Іванаўны Шабан.

Козьі Горы

У вёсцы Кавалеўшчына ёсць месца, якое называецца Козы Горы. Завецца яно так, 6о раней там быў казіны базар. Ён знаходзіўся на гарыстай мясціне. Гэтае месца завецца так і па сённяшні дзень.

Запісала Святлана Торык у в. Слабада ад Наталлі Мікалаеўны Лазюк.

Хаця асабліва і не паверылі дзядку мужыкі і жанчыны, але ўсётакі паку ль імжыў першы, пас ля той размовы, дожджык, перанеслі са свайго двара і пасадзілі на беразе Волмы пучок лазовых пруткоў. I ўсё спраўдзілася, як і казаў той дзядок. За якінебудзь тыдзень высахла лаза на двары і на агародзе, аж да апошняга прут ка. А на голым беразе Волмы вырас малады лазовы куст.

Вось ад тых дзвюх хацінак і пайшла веска. I хаця ні ў ко га больш на двары лаза не расла, нават не з'яўлялася, веска ўсё ж

паспела атрымаць сваю назву зза таго злашчаснага куста. Так яна Лазовы Куст — за ей і засталася.

Друкуецца па кн.: Пракопчык Л. П. Адкулъ у вёсцы імя. А/к., 1981. С. 3133, 110111.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024