ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 24.04.2024, 06:15
  З гісторыі населённых пунктаў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

АКЦЯБРСКІ, пасёлак у Пліскім сельсавеце, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Мінск Орша. Узнік у 1977 г. Найменне дадзена ў гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі. На 1.4.1996 г. 782 двары, 2346 жыхароў. Камбікормавы завод, птушкафабрыка, сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, 2 дзіцячыя яслісады, амбулаторыя, аптэка, лазня, 2 сталовыя, 3 магазіны, аўтаматычная тэлефонная станцыя, стадыён.

АСІННІК, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

АСТАШОНКІ, вёска ў Курганскім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На

1.4.1996 г. 45 двароў, 83 жыхары, магазін. У 1977 г. далучаны в. Мальцы і х. Арцімовічы.

БАБІН ЛЕС, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX ст. Паводле перапісу 1897 г., сяло ў Юр'еўскай воласці Барысаўскага павета, 25 двароў, 265 жыхароў, дзейнічалі кузня, праваслаўная царква і царкоўнапрыходская школа (адкрыта ў 1892 г.). На пачатку XX ст. вёска ЛесБабін, 30 двароў, 254 жыхары. У 1917 г. 35 двароў, 251 жыхар. У 1926 г. 42 двары, 244 жыхары, працоўная школа 1й ступені (40 вучняў). На 1.4.1996 г. 35 двароў, 64 жыхары. Магіла ахвяр фашызму, за 3 км на поўнач ад вёскі. У 1965 г. на магіле пастаўлена стэла.

БАТУТА, вёска ў АзярыцкаСлабадскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінк — Орша, на р. Домелька. Вядома з XIX ст. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў АстрашыцкаГарадзецкай воласці Мінскага павета, 26 двароў, 174 жыхары. У 1909 г. 29 двароў, 165 жыхароў. Па перапісе 1917 г., 11 двароў, 75 жыхароў. У 1940 г. 43 двары, 180 жыхароў. У чэрвені 1944 г. нямецкафашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 115 жыхароў. На 1.4.1996 г. 10 двароў, 20 жыхароў.

БАРСУКІ, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, цэнтр эксперыментальнай базы «Жодзіна», за 3 км ад чыгуначнага прыпынку Барсукі на лініі Мінск — Орша, на шашы Мінск Барысаў. Паводле перапісу 1917 г., хутар у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 5 двароў, 29 жыхароў. Па перапісе 1926 г., 7 двароў, 43 жыхары. На 1.4.1996 г. 340 двароў, 962 жыхары. Сярэдняя школа, дзіцячыя яслісад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарскаакушэрскі пункт, магазін. Падведзены газ, дзейнічае водаправод. Вуліцы вёскі заасфальтаваны.


ВЫЗВАЛЕННЕ, веска ў Пекалінскім сельсавеце, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва дадзена ад наймення саўгаса «Вызваленне», які існаваў на пачатку 1930х гадоў. На 1.4.1996 г. 63 двары, 149 жыхароў. Жывёлагадоўчая ферма і магазін.

ВЫСОКАЕ, веска ў Прылепскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша пры р. Усяжа. Вядома па пісьмовых крыніцах з XIX ст. Паводле перапісу 1897 г., маёнтак АстрашыцкаГарадзецкай воласці Мінскага павета, 8 двароў, 84 жыхары, 2 вадзяныя млыны, карчма. Сумежна з маёнткам былі яшчэ 2 паселішчы з назвай Высокае Урочышча (1 двор, 6 жыхароў, смалакурнашкіпінарны завод) і Шафарыя (1 двор, 9 жыхароў). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе маёнтка ўзніклі пасёлак Высокае і саўгас «Высокае». На пачатку 1930х гадоў тут быў калгас «Бальшавік», дзейнічалі кузня, млын, сукнавальня, лесапільня. На 1.4.1996 г. 23 двары, 44 жыхары. Помнік народнай архітэктуры пачатку XX ст. драўляны двухпавярховы млын.

ВЫСОКАЯ ГОРКА, веска ў АзярыцкаСлабадскім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з пачатку XX ст. Паводле перапісу 1917 г. хутар ГоркаВысокая ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 1 двор, 9 жыхароў. На 1.4.1996 г. 11 двароў, 20 жыхароў.

ДЗЯХАНЬ, вёска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва ўтворана ад мясцовасці, ад наймення ляснога ўрочышча, дзе ўзнікла пасяленне. Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 26 двароў, 150 жыхароў. Сумежна з вёскай знаходзілася ўрочышча Дзяхань, 30 жыхароў, працаваў смалакурнашкіпінарны завод. На пачатку XX ст. 40 двароў, 277 жыхароў, адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1910 г. у школе налічвалася 35 вучняў (у тым ліку 5 дзяўчынак), настаўніцай працавала Наталля Ясінская. У ліпені 1913 г. адбылося сялянскае хваляванне, у якім удзельнічала 200 чалавек. Выступление было жорстка падаўлена. 18 актыўных яго ўдзельнікаў былі арыштаваны і заключаны ў ігуменскую турму. Паводле перапісу 1917 г. вёска, 48 двароў, 308 жыхароў, урочышча, 4 двары, 25 жыхароў, смалакурнашкіпінарны завод. У 1926 г. вёска, 63 двары, 326 жыхароў, адкрыты працоўная школа 1й стўпені (44 вучні, у тым ліку 15 дзяўчынак) і пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецкафашысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 60 двароў, 130 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

ЗАБАЛОЦЦЕ, веска ў Курганскім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. У пісьмовых крыніцах сустракаецца з XIX ст. Паводле перапісу 1897 г., сяло ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 46 двароў, 294 жыхары, дзейнічалі праваслаўная царква, хлебазапасны магазін і ветраны млын. На пачатку XX ст. 68 двароў, 387 жыхароў. У 1909 г. адкрыта народнае вучылішча. Па перапісе 1917 г. 55 двароў, 370 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1й ступені (у 1923 г. 79 вучняў, настаўніца Алена Адамаўна

Курневіч). У 1924 г. пры школе створаны пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Паводле перапісу 1926 г., веска, 70 двароў, 373 жыхары. На пачатку 1930х гадоў быў калгас «Калгаснік Беларусі», працавала кузня. У Вялікую Айчынную вайну ў наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады «Разгром», многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецкафашысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 55 двароў, 99 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

У 1977 г. з Задомляй аб'яднана вёска Пастухі.

ЗАКАЗІНЕЦ, вёска ў Пекалінскім сельсавеце, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на шашы Смалявічы — Чэрвень. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 18 двароў, 150 жыхароў. На пачатку XX ст. 20 двароў, 204 жыхары. Па перапісе 1917 г. 19 двароў, 165 жыхароў. Пас ля Кастрычніцкай рэвалюцыі створана працоўная школа 1й ступені, у якой вучылася 50 дзяцей, з іх 14 дзяўчынак (1926 г.). Паводле перапісу 1926 г., засценак, 31 двор, 190 жыхароў. У 1929 г. створаны калгас «1 Мая», дзейнічала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. На 1.4.1996 г. 84 двары, 170 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

ЗАЛАТАЯ ГОРКА, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнага прыпынку Барсукі на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

ЗАМЛЫННЕ, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. У 1909 г. урочышча ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 3 двары, 26 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., хутар, 6 гаспадарак, 47 жыхароў. У 1926 г. засценак, 11 двароў, 61 жыхар. У 1940 г. вёска, 22 двары, 99 жыхароў. У 1943 г. нямецкафашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 18 яе жыхароў. На 1.4.1996 г. 54 двары, 130 жыхароў. Магазін.

ЗАМОСЦЕ, вёска ў Курганскім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 59 жыхароў. На пачатку XX ст. 15 гаспадарак, 103 жыхары. Па перапісе 1917 г. 55 двароў, 111 жыхароў. На пачатку 1930х гадоў быў калгас «Новы свет», працавалі кузня і сталярная майстэрня. У гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі многія аднавяскоўцы. На 1.4.1996 г. 5 двароў, 8 жыхароў.

ЗАРЭЧЧА, да 1981 г. Малая Пліса, вёска ў Пліскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Дружба» і Пліскага сельсавета. за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Мінск — Орша, на р. Пліса. На пачатку XX ст. вёска ПлісаМалая ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 26 два роў, 191 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., 24 двары, 174 жыхары, вёска ПлісаМалая. У 1926 г. 41 двор, 222 жыхары. У пачатку 1930х гадоў тут быў калгас «Зарэчча», працавала кузня. У 1977 г. да вёскі далучаны пасёлак Зарэчча і вёска Жураўшчына. На 1.4.1996 г. 407 двароў, 1200 жыхароў. Гандлёвы цэнтр, дзіцячыя яслісад, камбінат «Заходні».

ЗАРЭЧЧА, вёска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск Орша. На 1.4.1996 г. 217 двароў, 736 жыхароў.

ЗЯЛЁНЫ БОР, рабочы пасёлак, цэнтр пасялковага савета, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Узнік у 1958 г. На пачатку 1996 г. 1600 жыхароў. Завод па перапрацоўцы торфу. 2 магазіны, лазня, дзіцячая музычная школа, сярэдняя школа, дзіцячыя яслісад, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, сталовая, аддзяленне сувязі, ашчадная каса. Абеліскі на брацкай магіле савецкіх лётчыкаў, якія загінулі ў паветраным баі з нямецкафашысцкімі акупантамі ў 1941 г., і на магіле сям'і партызана Б.К.Кавецкага (пахаваны бацька, маці, жонка, сястра, 4 малалетнія сыны), якіх 8.11.1942 г. загубілі гітлераўцы. Пастаўлены ў 1959 г.

ЗЯЛЁНЫ ЛУЖОК, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 13 двароў, 22 жыхары.

ЗАЯМНАЕ, вёска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісу 1897 г., маёнтак у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 61 жыхар, дзейнічаў крухмальны завод. На пачатку XX ст. маёнтак, 1 двор, 93 жыхары. Па перапісе 1917 г. маёнтак, 1 двор, 79 жыхароў. Пас ля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе памешчыцкага маёнтка створаны пасёлак Заямнае. Па перапісе 1926 г. пасёлак, 15 двароў, 65 жыхароў. У 1930я гады вёска. Пасля Вялікай Айчыннай вайны побач было дзве вёскі — Заямнае1 і Заямнае2, якія ў 1975 г. аб'ядналіся ў адну. На 1.4.1996 г. 33 двары, 84 жыхары.

ЖАЖЭЛКА, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 21 двор, 147

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024