ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 15:34
  Вытокі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ВЫТОКІ

Пра гісторыю Жодзіна існуе як мінімум пяць легендаў, дзве з якіх нагадаем. Першая сцвярджае, што паселішча ўзнікла ў часы вайны 1812 г., калі нейкі французскі генерал дэ Жодзінэ адпусціў на волю палонных рускіх салдат, заснаваўшых у яго памяць паселішча Жодзіна. Другая версия на створанай у 1871 г. чыгунцы Варшава Масква жыў абходчык Жодзін, з будынка якога і пачалося Жодзіна. Ёсць і іншыя паданні. Між тым гісторыя Жодзіна куды болын старажытная. Пстарычная навука мае такія цудоўныя інструменты грунтоўнага аналізу, як гістарычная гідратапаніміка, археалогія, крыніцазнаўства і архівы, што збераглі праз стагоддзі багата цікавых і важных звестак.

Найстаражытнейшымі назвамі на Беларусі з'яўляюцца назвы рэк і азёр, ад якіх паходзіць і болыпасць населеных пунктаў. Даследчыкі сцвярджаюць, што назвы Пліса, Уса, Эса, Жодзінка і многія іншыя належаць балтамоўным плямёнам, што займалі тэрыторыю сённяшняй Беларусі да прыходу сюды славян у VI IX ст. Назва Жодзінка паходзіла ад балцкага слова «жодзіс», што азначае «слова». Значыць, Жодзінка рачулка, якая гаворыць. Не ўсе жыхары Жодзіна ведаюць, што той імклівы гаманкі ручай, цераз які перакінуты невялікі масток на вуліцы Падасоўская перад Зарэччам, гэта Жодзінка, якая дала імя паселішчу, што ўзнікла на яе правым беразе пры ўпадзенні ў Плісу. Не трэба здзіўляцца гэтаму факту, бо такая ўжо традыцыя існавала ў даўнія часы: назву паселішчу давалі ад меншай рэчкі, упадаўшай у большую. Так узнікла назва Полацк ад р. Палата, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну, Віцебск ад Віцьбы, прытока той жа ракі, а даўнейшы Менск узнік на р. Менцы прытоку Пцічы, і быў пазней, у XI ст., перанесены на рэкі Свіслач і Нямігу. Слова «Пліса» таксама балтамоўнае, што ў

перакладзе азначае «балота». Была яшчэ рачулка Паджодзінка, але яе ўжо няма, загінула, а працякала яна ўсходней старых могілак, праз вуліцу Падасоўская.

Калі ж аселі першыя жыхары на рэчках Жодзінцы і Плісе?

Восенню 1978 г. і вясной 1979 г. было праведзена археалагічнае абследаванне тэрыторыі ў межах горада сіламі археалагічнага атрада Інстытута гісторыі АН Беларусі на чале з кандыдатам хістарычных навук М.Ткачовым, пры дапамозе настаўніка гісторыі А.Каралёва і школьнікаў горада. Самыя старажытныя сляды жыцця людзей удалося зафіксаваць на высокім правым беразе Плісы, каля будынка былой паліклінікі (раён ЦЭЦ). Мяркуючы па знойдзеных матэрыялах, тут на мяжы нашай эры існавала паселішча эпохі ранняга жалеза. Аб гэтым сведчаць фрагменты ляпнога посуду* так званай культуры штрыхаванай керамікі, пакінутай балтамоўным насельніцтвам. На жаль, гэты цікавы і важны археалагічны помнік незваротна знішчаны землянымі работамі ў час будаўніцтва электрастанцыі. Другі ж помнік археалогіі славянскае селішча Кіеўскай Русі выяўлена пры ўпадзенні Жодзінкі ў Плісу. Яно займае невысокі мыс, які цяпер поўнасцю разараны і забудаваны. Чорны пласт глебы (культурны пласт) на агародах утрымлівае чарапкі глінянага посуду розных часоў, а гэта верны доказ існавання тут старажытнага паселіпіча. Пласт гэты невялікі — ад 30 да 50 сантыметраў, але ў ім была знойдзена кераміка XI XIII ст., якая з'яўляецца своеасаблівай метрыкай помніка. Мяркуючы па памерах селішча і таўшчыні культурнага пласту, гэта была невялікая вёсачка. Жыццё было малаінтэнсіўнае, існавала з перапынкамі, затухаючы на нейкі час, а потым зноў аднаўляючыся.

Гэта невялікае адкрыццё пацвердзіла звесткі беларускага археолага А.М.Ляўданскага, які ў 1924 г. зафіксаваў каля в. Зарэчча невялікі курганны могільнік, цяпер, на жаль, разараны. Між тым вядома, што такія могільнікі (някропалі вясковага насельніцтва ў X XIII ст.) звычайна размяшчаліся на адлегласці 0,5 1,5 км ад паселішча. Значыць, ёсць усе падставы звязаць гэтыя два археалагічныя помнікі ў адзін, паколькі каля сённяшняй в. Зарэчча слядоў селішча XI XIII ст. не знойдзена. Тут былі знойдзены матэрыялы больш позняга часу XI XVI ст., а вось іх вельмі мала на месцы ўзнікнення Жодзіна. Верагодна, на нейкі час жыццё тут затухла, магчыма ў выніку вайны 1558 1583 гг. з Расіяй (Лівонская вайна) і перамясцілася за Жодзінку, за рэчку, што дало падставу назваць новае паселішча Зарэччам. Гэта б выклікала недавер, калі б на правым беразе Плісы, там, дзе цяпер гарадскі Дом культуры, мелася паселішча таго часу. Аднак нічога падобнага там у XIV XVI ст. не было. Значыць, Зарэчча можна звязаць толькі з першапачатковым Жодзінам.

Між тым аргументаваным пацвярджэннем такой версіі служаць пісьмовыя крыніцы. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены дакументы, дасланыя з Польшчы, пра гаспадарку князёў Радзівілаў, якім належала Барысаўскае староства. I там ёсць звесткі аб в. Зарэчча уладанні Крыштафа Радзівіла. Дакумент 1586 г. сведчыць: «падданыя сяла Зарэчча маюць плаціць чынш грашовы падатак з валокі (21,36 га зямлі) па 2 капы грошай, ад жыта вольная, аўса — карэц адзін, даюць барана, 2 курыцы, дані мядовай даўняга звычаю даваць маюць пудоў 24, а таксама мусяць сена касіць дворнае, будаваць двор і работнікаў даваць да двара Смалявіцкага». Зарэчча тады складалася з 18 хат.

Бясспрэчна, калі б тады Зарэчча і Жодзіна існавалі адначасова, апошняе абавязкова было б названа сярод падатнага насельніцтва. Значыць, паселі

шча Жодзіна тады не было. Тым больш яго б назвалі ў сваіх запісках розныя падарожнікі, якія праязджалі з Барысава на Мінск, бо, як вядома, сённяшняя вуліца Маскоўская гэта нішто іншае, як колішні шлях праз Беларусь на Маскву. Між тым маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў, едучы з Барысава на Мінск у 1593 г., не зафіксаваў Жодзіна, хаця ўсе паселішчы, якія трапляліся па дарозе, ён акуратна адзначаў у сваіх дарожных нататках: «А от городка Борисова до села Плиса 30 вёрст, всё лесом, а от Плисы до посадцу, до Смолевич 5 вёрст».

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024