Упершыню
ў
дакументах Жодзіна ўпамінаецца як
Жодзінская
слабада ў студзені 1688 г.,
калі
магілёўскі лаўнік Трафім Дзявульскі, едучы
на сейм у Гродна,
адпачываў тут
і
купіў «у
Жодзінскай слабадзе абед, піва і сена».
Потым магістрацкі служка
з Магілёва
С.Дземянцэвіч, у
лютым таго ж 1688 г.,
таксама спыніўся
тут
і
браў «у
Жодзінскай
слабадзе
пірагі
і сена».
I
яшчэ
адзін
цікавы факт
—
на старым царковішчы
ў 1980 г.
быў
знойдзены
невялікі
грашовы
скарб, сярод якога была дацкая марка 1618 г. Канчаткова святло на гісторыю
Жодзіна пралівае запіс у дзённіку сакратара аўстрыйскага пасольства Іагана
Георга
Корба, які
ехаў у
1698 г. у Маскву цераз Беларусь: «Мы
прыбылі
ў Смалявічы. Пастаялы
двор трымае тут яўрэй
і ў карчме
было так брудна, што мы вырашылі
адкласці святкаванне да
месца абеду —
гарадка, які
называецца аднымі
Жодзін, а
другімі
—
Багуслаў. Але
і
тут
карчма належыць яўрэю,
таму набажэнства
не было зусім».
Вяртаючыся
назад з Масквы, Корб у сваім
дзённіку пазначыў: «Барысаў.
Пакінуўшы яго,
мы спыніліся
на
гэтую ноч
у
мястэчку Жодзіна,
ці паіншаму —
Багуслаў».
Усе
гэтыя звесткі
сведчаць аб
часе адраджэння Жодзіна
—
XVII
ст.
Мы ведаем, што Смалявіччына
і Ба рысаўшчына тады належалі Радзівілам. Князь Багуслаў Радзівіл жыў
у
1620 —
1669 гг.
і
быў адным з самых
багатых
магнатаў Вялікага княства Літоўскага. Каб прыцягнуць на
свае землі
новых
сялян,
ён заснаваў у
Жодзіне
паселішча, бо тут
праходзіў
бойкі гасцінец. Як
вядома, у тыя часы для болынага
падахвочвання новапасяленцаў магнаты
вызвалялі
іх на
поўны
тэрмін (часам
на 15 —
20 гадоў)
ад
падаткаў
і розных
павіннасцей,
давалі ім так
званыя слабоды,
адсюль і ўзніклі многія падобныя геаграфічныя назвы на
Беларусь Пасля заканчэння тэрміну
льгот
насельніцтва
слабод выконвала павіннасці і плаціла падаткі, як і ўсе астатнія. Такім чынам,
можна меркаваць, што дзесьці незадоўга да
сваей смерці
(1669)
Багуслаў
Радзівіл заснаваў на
разбуранай Смалявіччыне
некалькі слабод,
у тым ліку
і Жодзінскую.
У
1698 г. Жодзіна
ўжо называюць то
гарадком, то мястэчкам, прычым
ужываецца падвойная назва ЖодзінаБагуслаў. Відаць, дачка
Багу слава Радзівіла
—
Людвіка
Караліна Радзівіл, якой у
спадчыну перайшлі
Смалявіччына і іншыя шматлікія ўладанні, вырашыла ўвекавечыць імя свайго бацькі,
замяніўшы назву Жодзіна на
Багуслаў.
А
асоба яго была вельмі
цікавая. Сын
Януша
VI
Радзівіла
і князёўны Сафіі Брандэнбургскай быў вельмі чаканы,
таму
і назвалі яго
Багу славам. Праз 7 месяцаў
памёр бацька, праз 8 гадоў
маці выйшла замуж
другі
раз.
Сын выхоўваўся
дзедам Хрыстафорам Радзівілам, які ўсё жыццё адмоўна ставіўся да
Польшчы
і Расіі. Таму
польская гістарыяграфія
негатыўна ставіцца да
яго гістарычнага
партрэта. Малады князь шмат вандраваў па Прусіі, Памераніі, Галандыі і Францыі,
сябраваў з асобамі каралеўскіх
дынастый. Як заўзятага дуэлянта
кардынал Мазарыні
заключыў князя
Багу слава ў
Бастылію, але ён хутка быў вызвалены.
Аднак
новая
назва мястэчка не прыжылася:
гістарычная традыцыя і памяць людская
аказаліся
мацнейшымі. Так
і
панесла мястэчка
Жодзін
сваё імя ў наступныя стагоддзі, праўда, з гадамі дадаўся канчатак —
«а».
Так што, як бачым,
генералу
дэ Жодзінэ
і «пуцявому
абходчыку Жодзіну»
не
трэба было засноўваць
паселішча. Яно ў іх часы
мела біяграфію
«з
барадой»...
Вядома,
што ў 1745 г.
у мястэчку Жодзіна
была
уніяцкая
Петрапаўлаўская царква, якая праіснавала болын за
стагоддзе,
і толькі ў 1859 г.,
праз 20 гадоў
пасля
Полацкага царкоўнага
сабора, прыход быў пераведзены ў праваслаўе. У
1779 г. у Жодзіне
на
гасцінцы
Барысаў —
Менск
была
паштовая
станцыя з 12 ямшчыкамі
і 24 канямі.