У
1793 г., пасля другога падзелу Рэчы
Паспалітай, Жодзіна апынулася ў складзе Расійскай імперыі. 3 1795 г.,
па новым расійскім
адміністрацыйным дзяленні, Жодзіна з мястэчка
стала сялом
Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Многія падзеі імперыі
не
праходзілі
міма Жодзіна. Праз
яго двойчы
праследавалі французскія войскі ў вайну 1812 г.
Адносіны да
французаў
былі розныя. 24 чэрвеня
ў Мінску мясцовая шляхта
і
мяшчане ўрачыста сустрэлі аршала
Даву як вызваліцеля.
Што тычыцца
сялян, то на іх
плечы лёг
яшчэ адзін
цяжар стварэння магазінаў, складоў
харчавання і фуражу
французскай арміі.
На
гвалт, прымусовыя работы, марадзёрства сяляне адказалі
супраціўленнем. У
ліпені
1812 г.
у Смалявічах
яны спалілі
маёнтак князей
Радзівілаў,
да
якога належала і
Жодзіна.
У
1828 г. сын генерала Пятра Вітгенштэйна
—
военачальніка
рускай арміі часоў вайны 1812 —
1813 гг.
—
Людвік
Леан
(Леў
Пятровіч) ажаніўся з Стэфаніяй Радзівіл (1809
—
1832), дачкой Дамініка
Радзівіла. 3 гэтым
шлюбам да
Вітгенштэйна
перайшлі 1,3 млн.
дзесяцін
зямлі і каля 120 тысяч
душ сялян, у тым ліку
і маёнтак
Смалявічы.
У
сярэдзіне
XIX
ст.
маёнтак знаходзіўся
ў арэндным утрыманні пана
Карказовіча.
Становішча сялян
было вельмі
цяжкае, і вось
яны, сабраўшы
грошай,
паслалі
ў Менск абранага селяніна,
каб той
адшукаў
там
страпчага, які
напісаў бы
скаргу ад імя
сялян
на арандатара і
адаслаў яе ў Парыж, дзе
ў
той
час знаходзіўся
князь.
Ахвяравалі
грошы і прынялі ўдзел у
гэтай справе і
сяляне
Жодзіна,
такія як
Сымон Ворса, Сідар
Булаўскі, Еўдакім Кулінчык.
Змоўшчыкаў
супраць пана Карказовіча асудзілі за
«хлуслівую
скаргу»
да
пакарання розгамі.
Пятру Казлову —
50 розгаў,
гэта яго адправілі ў Менск, астатнім, хто даваў грошы, —
па
35 розгаў.
Сярод пакараных —
Сідар
Булаўскі, Еўдакім Кулінчык і Сымон Ворса.
Уладальнік
маёнтка князь Вітгенштэйн вымушаны быў разарваць арэндны кантракт з панам
Карказовічам.
Мела
свой рэзананс у Жодзіне
і паўстанне 1863 г.,
у час падаўлення
якога
царскі
ўрад выкарыстоўваў стары
імперскі
прыём пугі і перніка. Пернікам павінна было
лічыцца
адкрыццё ў разгар
паўстання
ў Жодзіне народнага вучылішча. Вучні займаліся па
хатах, а будынак школы па
будавалі
толькі ў 1901 г.
Паводле архіўных звестак, у
1875 г. у вучылішчы
займаліся 40 вучняў.
Настаўнікам быў А.Гарачка. А
вось пугай стала закрыццё каталіцкіх
і уніяцкіх храмаў і адкрыццё на
іх
месцы праваслаўных. Вось чаму ўрад Расіі выдзяляе 4000 руб.,
каб пабудаваць новую праваслаўную
Міхайлаўскую царкву на
месцы разбуранай былой уніяцкай
Петрапаўлаўскай царквы. Царкве выдзяляецца 2 дзесяціны
прысядзібнай зямлі, ворыва —
20 дзесяцін,
сенакосу —
10, нязручнай
зямлі —
5 і
лесу
30 дзесяцін.
У
1871 г. праз Жодзіна
была
пракладзена чыгунка,
будуецца чыгуначная станцыя. У
пачатку
XX
ст.
на станцыі
адгружалася 100 тыс.
пудоў
лесаматэрыялу і дроў (раней лес
сплаўлялі
па р. Пліса ў Бярэзіну). Чыгунка садзейнічала ажыўленню гаспадарчай дзейнасці і
росту
насельніцтва.
У
1886 г. у Жодзіне
налічвалася 48 гаспадарак
і 470 жыхароў.
Паводле
ж перапісу
1897 г.,
іх
колькасць павялічылася да
97 гаспадарак
і
697 жыхароў.
Меліся царква, народнае вучылішча, вадзяны млын, крама, карчма, кавальня.
Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай і промысламі: дрэваапрацоўкай,
сплавам,
гарбарным, кравецкім,
ткацкім, дробным
гандлем. На пачатак
XX
ст.
у Жодзіне
ўжо 100 гаспадарак
і
800 жыхароў.
У
1905 г. у Жодзінскім
народным
вучылішчы
налічвалася 106 хлопчыкаў
і 23 дзяўчынкі.
У
жніўні
1917 г.
пры чыгуначнай станцыі было
адкрыта паштовае
аддзяленне.
18 лютага
1918 г.
Жодзіна было
захоплена
войскамі кайзераўскай Германіі. Акупацыя працягвалася да
6 снежня
таго ж
года. Чырвоная Армія
заняла
пакінутую
Германіяй тэрыторыю, але 20 жніўня
1919 г.
Жодзіна апынулася пад польскай акупацыяй. Толькі 9 ліпеня
1920 г.
пасля цяжкіх баёў яно было
вызвалена сіламі
50й брыгады 16й арміі.