У
1922 г. на базе былога народнага вучылішча
адкрываецца пачатковая
школа, у якой 109 вучняў
вучылі 2 настаўнікі.
Пры школе
працавала невялікая
бібліятэкачытальня. Пас
ля вяртання ў
1924 г.
РСФСР Беларусі
Віцебскай
і
Магілёўскай губерняў адбылося
новае адміністрацыйнае
дзяленне на
акругі,
раёны, сельсаветы.
3 гэтагачасу Жодзіна
стала
цэнтрам сельсавета ў
Смалявіцкім раёне. Паводле перапісу 1926 г.,
у сяле 193 двары і
944 жыхары,
пачатковая школа з 104 вучнямі,
бібліятэкачытальня,
2 кавальні.
У
Зарэччы —
лесапільня,
маслабойня. Гэта
сухія
лічбы статыстыкі, а
вось сведчанні
Мікалая Вікенцьевіча Зінкевіча, 1914 г.
нараджэння: «Сяло
было вялікае.
Пачыналася ад
старых могілак
і цягнулася да
рэчкі
Жодзінкі ўздоўж ракі Плісы па
старым гасцінцы
(Падасоўская вуліца).
Стары гасцінец
перасякала Рыначная вуліца (Рынак), якая пачыналася
ад млына на р. Пліса
і ішла да
чыгуначнага пераезда. Зараз гэта старая вуліца
носіць імя Калініна. У
сяле было 2 кавальні,
2 крамы,
пажарная каланча,
клуб насупраць царквы, пачатковая школа, аптэка, ашчадны банк, фельчарскі
пункт
(фельчар Дзягель),
ветэрынарны пункт
(ветфельчар П.Булаўскі).
Вакол Жодзіна былі раскіданы вёсачкі, якія зараз
уваходзяць у межы горада. Гэта Сухая Градзь, Кру
шыннік,
Кассё, Вуглы, Зарэчча, Судабоўка».
Восенню
1920 г.
у былым маёнтку ротмістра
Стэфана Свіда быў створаны саўгас «Зарэчча»,
а вясной 1930 г.
у
Жодзіна
быў створаны калгас «Чырвонае
Жодзіна»,
на
чале якога стаў
Антон
Савіцкі. Калгас налічваў у
1932 г.
74 гаспадаркі
і 360 га
зямлі. У
1933 г.
у Жодзіне
працавалі 2 млыны,
маслабойня,
лесапільня,
сталярная майстэрня, 2 кавальні.
У
1936 г. закончылася
будаўніцтва аўтамагістралі Мінск
—
Масква.
Да
пачатку вайны
ў Жодзіне было
дэпо вузкакалейнай
чыгункі. Па ёй вазілі з Плешчаніц
у
Жодзіна
камяні і лес.
Камяні
драбілі на
каменедрабілцы
ў Жодзіне. У
сярэдзіне
1930х гадоў улады закрылі праваслаўную царкву, зрабілі ў ёй збожжасховішча (у
1942 г.
на Вялікдзень,
у
час акупацыі,
яна адкрылася зноў). У
1931 г.
на базе пачатковай школы адкрываецца сямігодка,
аў 1953 г.
—
сярэдняя школа. Першым яе дырэктарам быў
Старобін, затым Талстой, які працаваў у
школе да 1941 г. У гэты час у Жодзіне
працавала
яшчэ адна чыгуначная пачатковая школа, настаўнічалі
ў ёй
А.С.Крывіцкая
і Бараўскі.
У
1940 —
1941 гг. на правым беразе ракі
Плісы, насупраць
Жодзіна,
пачынаецца
будаўніцтва
ДРЭС, але
вайна перапыніла
будоўлю. 29 чэрвеня
1941 г.
Жодзіна
было
акупіравана
немцамі. Пачаліся гады
ліхалецця.
Многія жыхары пайшлі ў партызанскія атрады «Разгром»
і
«Смерць фашызму»,
якія дзейнічалі паблізу. Сярод іх быў і будучы Герой
Савецкага
Саюза П.Купрыянаў са сваімі братамі. У
барацьбе з фашыстамі
загінулі 120 жодзінцаў.
У
Жодзіне
стаяў нямецкі гарнізон, які ахоўваў чыгунку, шашу Барысаў —
Мінск,
лесапільню ў Зарэччы. Бургамістрам Жодзінскай воласці быў Міхаіл Ханкевіч, які
быў звязаны з партызанамі, дапамагаў ім інфармацыяй, прапускамі і іншымі
дакументамі, пра што сведчыць сувязная брыгады «Смерць
фашызму» Т.Байко. Але ён
быў схоплены і расстраляны ў барысаўскай турме. Старастам Жодзіна быў Гайт
(фольксдойчэ), да
вайны ён
жыў у
Зарэччы. 2 ліпеня
1944 г.
часці
3га і 29га
танкавых карпусоў разам з часцямі
220й стралковай дывізіі вызвал
ілі
Жодзіна. Пры гэтым вызначыўся малодшы лейтэнант Фёдар Бажора, будучы
Герой Савецкага Саюза. Адна
з вуліц горада носіць яго імя. Жодзінская зямля стала
апошнім
прытулкам для
многіх
салдат, якія аддалі сваё жыццё за
вызваленне Беларусь, Спачатку
загінуўшых і памер/іых
ад
ран хавалі
калй будьтнка гтан
цыі
ў садку. Праз нейкі час
іх
перапахавалі ў брацкія магілы ў Зарэччы і на
старых жодзінскіх
могілках.