ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 06:16
  Адраджэнне Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Закончылася крывавая вайна, і пачалася новая старонка ў гісторыі Жодзіна. У кастрычніку 1946 г. прынята рашэнне аб будаўніцтве тут завода тарфянога машынабудавання. Будоўля пачалася ў чэрвені 1948 г., а ў маі 1950 г. «Торфмаш» выдаў першую прадукцыю. Аднавілася будаўніцтва ДРЭС (1946), першая чарга якой у лістападзе 1951 г. дала ток. Кіраўніком будаўніцтва быў Якаў Барадзін, а першым дырэктарам Яўген Аўруцін. Адраджалася Жодзіна на старым месцы, з 250 дамоў захаваліся толькі 7 і царква. «Торфмаш» у пачатку 1950х гадоў перайшоў на выпуск болыи складаных дарожных і меліярацыйных машын і змяніў сваю назву на «Дармаш». На яго базе 5 лістапада 1958 г. з'яўляецца першы самазвал, і завод атрымаў назву БелАЗ.

12 студзеня 1958 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Жодзіна атрымлівае статус гарадскога пасёлка. Да гэтага часу побач з вёскай Жодзіна выраслі рабочыя пасёлкі завода дарожных і меліярацыйных машын і ДРЭС, у песках Зарэччя і Круніыпн!кі былі размешчаны два НДІ. Усе гэтыя вёскі і рабочыя пасёлкі былі аб'яднаны ў адзін гарадскі пасёлак. Насельніцтва яго на той час складала 6,6 тыс. чалавек.

У 1962 г., другі раз за XX ст., савецкай уладай была закрыта праваслаўная царква ў Жодзіне. Будынак быў разабраны і перавезены ў в. Пліса, дзе з яго матэрыялаў пабудавалі Дом культуры.

3 1949 г. святаром у Жодзіне быў Яўген Зубовіч, былы сакратар Жодзінскага сельсавета, удзельнік вайны. Прыход быў адноўлены ў 1989 г. На 2000 г. у Жодзіне дзейнічала 7 рэлігійных абшчын.

У 1962 1965 гг. у сувязі са скасаваннем Смалявіцкага раёна г. Жодзіна ўваходзіў у Барысаўскі раён, з 1965 г. зноў у Смалявіцкі. Хуткае развіццё Жодзіна, рост насельніцтва паслужылі падставай для надання яму 7.3.1963 г. статусу горада абласнога падпарадкавання.

Першым старшынёй гарвыканкома (мэрам горада). быў абраны Канстанцін Коршунаў (сесія 13.3.1963 г.). Ha 1.1.1965 г. у горадзе пражывала 19 тыс. чалавек. Яго далейшаму развіццю спрыялі як выгаднае геаграфічнае становішча, так і рост магутнасці аўтазавода, будаўніцтва новых прамысловых і сацыяльных аб'ектаў. Сучасны Жодзіна — гэта горад аўтамабілебудаўнікоў, швейнікаў, энергетыкаў, кавалёў, будаўнікоў, вучоных і навучэнцаў. Горад маладых і працуючых.

А.І.Каралёў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024