ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 03.07.2025, 02:37
  Прамысловасць горада Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Жодзіна — буйны прамысловы цэнтр. На тэрыторыі горада размешчана пяць буйных прадпрыемстваў: вытворчае аб'яднанне «Беларускі аўтамабільны завод», акцыянернае таварыства «Світанак», кавальскі завод цяжкіх штамповак (КЗЦШ), Жодзінская ЦЭЦ, хлебазавод. Усяго ў горадзе 1.5.2000 г. было 234 прадпрыемствы, з іх 18 дзяржаўных, 5 калектыўных, 8 кааператываў, 6 адкрытых і 16 закрытых акцыянерных таварыстваў, 132 таварыствы з абмежаванай адказнасцю, 49 іншых камерцыйных арганізацый, 901 індывідуальны прадпрымальнік.

Галоўнай галіной народнагаспадарчага патэнцыялу Жодзіна з'яўляецца прамысловасць, дзякуючы размяшчэнню тут у свой час машынабудаўнічага комплексу. Машынабудаванне і металаапрацоўка з'яўляюцца найбольш паказальнымі як па колькасці

працуючых у горадзе, так і па аб'ёмах выпускаемай прадукцыі.

Развіццё прамысловасці Жодзіна ў найбольш агульным выглядзе характарызуецца суадносінамі занятых на прадпрыемствах трох галін:

1я група машынабудаванне і металаапрацоўка (68% працоўных аб'ядноўваюць БелАЗ, КЗЦШ).

2я група энергетыка (ЦЭЦ адзінае прадпрыемства, з'яўленне якога тут было абумоўлена мясцовымі сыравіннымі рэсурсамі).

3я група — лёгкая і харчовая прамысловасць (значная частка працоўных працуе ў акцыянерным таварыстве «Світанак» і на хлебазаводзе).

Вядучае прадпрыемства горада ВА «Беларускі аўтамабільны завод» адзінае ў краінах СНД спецыялізаванае прадпры емства па вытворчасці велікагрузных кар'ерных самазвалаў і адно з нямногіх у свеце, выпускаючых такую тэхніку серыйна.*

Традыцыйная прадукцыя прадпрыемства кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 200 тон, паралельна з імі завод выпускав розную спецтэхніку: франтальныя пагрузчыкі, колавыя бульдозеры, колавыя транспартныя сродкі для металургічных прадпрыемстваў, аэрадромныя цягачы для буксіроўкі самалётаў, паўпрычэпысамазвалы аўтамабільныя, болыы як 55 відаў тавараў народнага спажывання.

У аб'яднанні працуе болын за 7000 чалавек.

3 1965 г., калі на канвеер стаў БелАЗ540 грузападымальнасцю 27 тон, да 1999 г. распрацавана канструкцыйна і выпушчана 400 мадыфікацый кар'ерных самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю ад 27 да 280 тон, розная спецыяльная тэхніка.

Да паслуг спажыўцоў прадукцыі БелАЗа больш за 20 рэгіянальных цэнтраў «БелАЗсэрвісу», занятых тэхнічным абслугоўваннем кар'ернай тэхнікі і забеспячэннем запаснымі часткамі.

Маецца разгалінаваная дылерская сетка.

Самазвалы БелАЗ надзейна працуюць амаль у 50 краінах свету. Галоўнымі краінаміспажыўцамі з'яўляюцца Расія, Украіна, Казахстан, Германія, Грэцыя, Турцыя, Балгарыя, Лівія, В'етнам, Кітай і інш.

Пасля пуску БелАЗа востра ўзнікла пытанне па забеспячэнні аўтамабільных заводаў ВА «БелаўтаМАЗ» пакоўкамі і штампоўкамі.

Пазбаўленне гэтага дэфіцыту і паскоранае стварэнне магутнасцей па вытворчасці кар'ерных самазвалаў і аўтапаяздоў вялікай і асоба вялікай грузападымальнасці з'явілася асновай для распрацоўкі праекта будаўніцтва кавальскага завода цяжкіх штамповак.

Спрыяльнымі ўмовамі для размяшчэння завода менавіта ў Жодзіне з'явіліся: блізкая адлегласць ад асноўных спажыўцоў прадукцыі Мінскага і Беларускага аўтазаводаў, стварэнне прамысловага вузла з адзінымі сеткамі энерганосьбітаў і магчымасцю кааперавання з БелАЗам, знаходжанне завода ў непасрэднай блізкасці ад чыгункі і аўтамабільных магістралей.

Праект будаўніцтва завода быў зацверджаны 15 красавіка 1977 г., двойчы пераглядаўся і ўдакладняўся ў сувязі са зменамі

праграмы выпуску і ўвядзеннем новых магутнасцей.

Будаўніцтва прадпрыемства і ўвядзенне новых вытворчых магутнасцей ажыццяўлялася пускавымі комплексамі.

Першая прадукцыя на заводзе была выпушчана 19 лістапада 1982 г.

Кавальскі завод цяжкіх штамповак __гэта спецыялізаванае прадпрыемства гіа вытворчасці буйнагабарытных і цяжкіх штамповак (паковак), гатовых дэталей і вузлоў для прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці. Ён аснашчаны унікальным тэхналагічным абсталяваннем: крывашыпнымі гарачаштамповачнымі прэсамі магутнасцю 40 000 65 000 КН з прымяненнем індукцыйнага нагрэву нарыхтовак, штамповачнымі молатамі з масай падаючых частак 5 16 тон, з прымяненнем нагрэву нарыхтовак газавым полымем, малаткамі вольнага кавання з масай падаючых частак 15 тон, камплектам імпартнага абсталявання для вытворчасці абадоў колаў аўтамабіляў БелАЗ грузападымальнасцю 75 180 тон, высокамеханізаваным комплексам на базе крывашыпнага прэса магутнасцю 63 000 КН для вытворчасці ланжаронаў аўтамабіляў МАЗ даўжынёй ад 5,5 да 9,5 метра з прабіўкай да 300 адтулін адначасова са штампоўкай.

На заводзе маецца поўны камплект абсталявання для тэрмічнай апрацоўкі і ачысткі паковак.

Для лепшага выкарыстання вытворчых магутнасцей на заводзе асвоена вытворчасць прадукцыі, не прадугледжанай праектам: падрыхтоўка дыскавага кола аўтамабіляў МАЗ; вытворчасць штамповак і механічная апрацоўка злучальнай арматуры трубаправодаў (фланцы); выраб аснасткі для вытворчасці сілікатнай цэглы; вытворчасць дэталей і вузлоў да сельгасмашын і агрэгатаў (лапы культыватараў, спружыны, дэталі плугоў); асвоена вытворчасць зборназварачнага камплекта картэра задняга моста аўтамабіляў МАЗ.

Акрамя прадукцыі вытворчатэхналагічнага прызначэння на заводзе вырабляюцца тавары народнага спажывання: скабяныя вырабы, інструмент гаспадарчы, апоры для тэатральных крэслаў, запасныя часткі да легкавых аўтамабіляў, вырабы лёгкай прамысловасці (швейныя, вязаныя трыкатажныя вырабы, гардзіннае палатно).

Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі з'яўляюцца: аўтазаводы ў Жодзіне і Мінску, Мінскі завод колавых цягачоў, аўтаагрэгатныя і аўтарамонтныя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь.

Спажыўцамі тавараў універсальнага прызначэння з'яўляюцца цагельныя заводы рэспублікі, сельскагаспадарчыя і гандлёвыя прадпрыемствы.

Адзіным і даволі вялікім прадпрыемствам лёгкай прамысловасці ў горадзе з'яўляецца AT «Світанак». Яно ўзнікла ў 1975 г. як швейнатрыкатажная фабрыка ў дадатак да машынабудаўнічага комплексу з мэтай прыцягнення ў вытворчасць жаночых працоўных рэсурсаў. Праз дзесяць гадоў былі ўведзены вязальная і фарбавальная вытворчасці. Значна пашырыўшы сваю дзейнасць, фабрыка атрымала статус аб'яднання. Акцыянернае таварыства «Світанак» з'яўляецца адной з буйнейшых трыкатажных вытворчасцей у лёгкай прамысловасці, вядучым прадпрыемствам па вупуску бялізнавых і трыкатажных вырабаў для дарослых і дзяцей, у тым ліку і для самых маленькіх.

Амаль 3,2 тысячы кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў працуюць над стварэннем і выпускам трыкатажных вырабаў з натуральнай баваўнянай пражы і ў спалучэнні са штучнымі валокнамі.

Прадукцыя «Світанка» карыстаецца заслужаным попытам і папулярнасцю, яе добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх краінах СНД. Прадпрыемства выйшла на рынкі Італіі, Германіі, ЗША, дзе належным чынам ацанілі майстэрства і прафесіяналізм жодзінскіх трыкатажнікаў.

Значнае развіццё атрымала прадпрымальніцтва і ў сферы паслуг: 15 прадпрыемстваў і 262 прадпрымальнікі без утварэння юрыдычнай асобы. Яны аказваюць паслугі па рамонце і пашыве адзення, трыкатажных вырабаў, па рамонце і пашыве абутку, па рамонце гадзіннікаў, складанай бытавой і электрабытавой тэхнікі, па рамонце і тэхабслугоўванні аўтамабіляў, а таксама такія паслугі, як капіраванне, пракат, бухгалтарскія паслугі, зубапратэзаванне, культура і спорт, грузаперавозкі, таксі і інш.

А. Я. Ізафатаў, Г. У. Разумаў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Июль 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2025