ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 13:50
  Развіццё горада паводле генплана Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У сувязі з актыўным развіццём горада ўзнікла неабходнасць распрацоўкі яго генплана, работа над якім была закончана ў 1969 г. Прадугледжвалася размяшчэнне чатырох новых буйных прадпрыемстваў. Пры гэтым эканамічныя і сацыяльнаэканамічныя патрабаванні да іх размяшчэння не ўлічваліся, прыярытэт аддаваўся ведамасным інтарэсам.

Прапановы генплана 1969 г. не былі рэалізаваны з чатырох пазначаных мерапрыемстваў былі выкананы толькі два, развіццё сацыяльнай інфраструктуры адстала ад нарматыўных паказчыкаў. З'явілася неабходнасць карэкціраваць генплан, што і было выканана ў 1980 г. з разліковым тэрмінам да 2000 г.

Была прынята арыентацыя на стрыманае развіццё прамкомплексу, абмяжоўваючыся патрэбамі фарміравання цэнтра адносна абасобленай жодзінскай мясцовай сістэмы.

Граніцы мясцовай сістэмы вызначаны як зона уплыву горада, якая ўключае насту пныя тэрыторыі: г. Жодзіна, пас. Зялёны Бор, экспериментальную базу «Зарэчча», доследнавытворчую гаспадарку <<Будагова», эксперыментальную базу «Жодзіна», БелНДІЗ. Асаблівасцю сістэмы з'яўляецца тое, што сельскагаспадарчая сфера ў ёй набыла асобую накіраванасць: тут сканцэнтраваны арганізацыі навуковавытворчага профілю.

Сацыяльная інфраструктура горада ў асноўным не атрымала патрэбнага развіцця. Адставала ад прапаноў генплана будаўніцтва школ, лячэбных устаноў. У той жа час спрыяльная сітуацыя склалася ў сферы гандлю і камунальнабытавога абслугоўвання, дзе забяспечанасць дасягнула і перавысіла нарматыўны ўзровень.

Размеркаванне шматпавярховага жыллёвага будаўніцтва ажыццяўляецца галоўным чынам у двух раёнах горада: заходнім (жылы раён БелАЗА) і ўсходнім (раён вуліцы Савецкай). Размяшчэнне аднадвухпавярховай прысядзібнай забудовы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з прапановамі генплана ў раёнах Судабоўкі і Зарэчча.

Паводле плануемай структуры і архітэктурнапрасторавай кампазіцыі горада прадугледжвалася размяшчэнне асноўных грамадскіх будынкаў горада (Дом Саветаў, ДК, гасцініца). Аднак адсутнасць такога арганізуючага элемента планіровачнай структуры горада, як агульнагарадскі грамадскі цэнтр, прыводзіць да таго, што архітэктурнамастацкае аблічча горада не склалася.

Найбольш насычаным аб'ектамі гандлёвага абслугоўвання з'яўляецца раён БелАЗа. Сістэма грамхарча горада размешчана галоўным чынам у гэтым жа раёне.

У горадзе дастаткова высокая ступень бытавога абслугоўвання насельніцтва. Пе ралік аказваемых паслуг даволі разнастайны, аднак і тут адчуваецца сканцэнтраванасць практычна ўсіх відаў паслуг у адным месцы жылым раёне БелАЗа.

Генпланам прадугледжана шматступеньчатая сістэма культурнабытавога абслугоўвання. У самых спрыяльных умовах знаходзіцца жылы раён БелАЗа, дзе ступень развіцця розных галін сацыяльнай інфраструктуры перавышае па многіх відах нарматыўныя паказчыкі. У той жа час раёны Зарэчча, Судабоўкі, НДІЗ пазбаўлены шэрагу неабходных відаў паслуг.

Прапановы па развіцці інжынернай інфраструктуры горада поўнасцю не рэалізаваны. Гэта тычыцца галоўным чынам развіцця сістэм водазабеспячэння, каналізацыі. Да цэнтралізаванай сістэмы водазабеспя

чэння не падключаны некаторыя аб'екты. Водазабеспячэнне іх ажыццяўляецца, як і раней, ад лакальных ведамасных сістэм водаправода (ЦЭЦ, БелНДІЗ, НДІЖ).

Ландшафтнарэкрэацыйныя аб'екты горада прадстаўлены трыма паркамі (вуліцы Дзеравянкі, Ціміразева і Жодзінская), 10 скверамі, бульварам па вул. Купрыянава. У рамках агульнай праграмы развіцця горада прадугледжана ўпарадкаванне існуючых і фарміраванне новых зон на аснове сучасных патрабаванняў.

3 устаноў працяглага і змешанага адпачынку горад мае 2 аздараўленчыя лагеры — БелАЗа і ЦЭЦ, якія размешчаны ў Барысаўскім раёне.

3 аб'ектаў кароткачасовага адпачынку горад мае базы адпачынку В А «БелАЗ» і AT «Світанак». База адпачынку БелАЗа знаходзіцца ў комплексе з аздараўленчым лагерам у раёне в. Дудзінка. Прафілакторый «Світанак» знаходзіцца на тэрыторыі горада.

Жодзіна размешчана на абодвух берагах р. Пліса і Пліскага вадасховішча. Вадасховішча мае наибольшую шырыню 460 м, наибольшую глыбіню — 6 м.

Агульная колькасць садовых участкаў, якія належаць жыхарам горада, складае каля 9000 (імі забяспечаны болын за 65% сямей). Размешчаны яны ў асноўным на тэрыторыі Смалявіцкага раёна, два таварыствы знаходзяцца на тэрыторыі Барысаўскага раёна. Адначасова на тэрыторыі горада маюцца ўласныя домаўладальнікі з зямлёй ад 5 да 15 сотак.

Г. У. Разумаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024