ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 24.11.2017, 10:40
  Фірма батырскіх машын Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

БелАЗ. Гэта слова нарадзілася ў 1958 г., калі ў Жодзіне быў створаны Беларускі аўтамабільны завод. Адкрыццё прадпрыемства дало магутны імпульс сацыяльнаэканамічнаму і культурнаму развіццю невялікага рабочага пасёлка, якім было Жодзіна ў канцы пяцідзесятых гадоў. Сёння БелАЗ адзінае ў СНГ спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці велікагрузных кар'ерных самазвалаў і адно з нямногіх у свеце, выпускаючых тэхніку серыйна.

Традыцыйная прадукцыя прадпрыемства кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 200 тон. Паралельна з гэтым завод выпускае розную спецтэхніку:

франтальныя пагрузчыкі, колавыя бульдозеры, аэрадромныя цягачы для буксіроўкі самалётаў, паліваарашальныя машыны, паўпрычэпысамазвалы аўтамабільныя, запчасткі да велікагрузных аўтамабіляў, больш як 55 відаў тавараў народнага спажывання.

Аўтамабілі БелАЗ з'яўляюцца высокапрадукцыйным і эканамічным відам транспарту, які шырока выкарыстоўваецца пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, пры будаўніцтве буйнейшых гідратэхнічных збудаванняў, пракладцы каналаў і праходаў тунэляў.

Жодзінскія самазвалы працуюць амаль у 50 краінах свету: галоўным чынам у Расіі, Украіне, Казахстане, а таксама ў краінах далёкага замежжа ПАР, Германіі, Грэцыі, Турцыі, Балгарыі, Лівіі, Гвінеі, В'етнаме, Кітаі і інш. Завод заўсёды імкнецца да пашырэння геаграфіі дзелавога супрацоўніцтва.

Псторыя Беларускага аўтамабільнага завода бярэ пачатак у першай пасляваеннай пяцігодцы.

У адпаведнасці з яе планам у чэрвені 1948 г. каля чыгуначнай станцыі Жодзіна пачалося будаўніцтва вытворчых пляцовак завода тарфянога машынабудавання. 3 мая 1950 г. «Торфмаш» пачаў выпуск кантэйнераў для перавозкі торфу, варушылак і іншых нескладаных агрэгатаў і прыстасаванняў для тарфяной прамысловасці. У лістападзе 1951 г. прадпрыемства было перайменавана ў завод дарожных і меліярацыйных машын «Дармаш». Яно пачало выпускаць дарожныя каткі, кустарэзы, снегаачышчальнікі, трактарныя лябёдкі. Усё гэта было патрэбна ў той час народнай гаспадарцы. Але праз сем гадоў завод зноў быў перапрафіляваны. У краіне развівалася здабыча карысных выкапняў адкрытым метадам, пачалі будаваць буйныя гідратэхнічныя збудаванні. Для гэтых патрэб Мінскі аўтамабільны завод распрацаваў і асвоіў выпуск велікагрузных аўтасамазвалаў МАЗ525 грузападымальнасцю 25 тон. Цэх цяжкіх машын гэтага завода быў не ў сілах даць у дастатковай колькасці такіх самазвалаў, да таго ж гэта прадукцыя не з'яўлялася асноўнай на прадпрыемстве. Трэба было ствараць асобае спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску велікагрузных самазвалаў. \2 лсрасавіка 1958 г.  была прынята Пастанова ЦК

КПСС і Савета Міністраў СССР, у якой гаварылася: «Спецыялізаваць Жодзінскі машынабудаўнічы завод на вытворчасць самазвалаў грузападымальнасцю 25 тон і сядзельных цягачоў на іх базе. У далейшым пазначаны завод іменаваць «Беларускі аўтамабільны завод».

3 нараджэннем новага прадпрыемства невялікаму рабочаму пасёлку Жодзіна суджана было вырасці ў горад, стаць другім цэнтрам аўтамабілебудавання ў Беларусі. Усебаковую дапамогу свайму малодшаму брату аказаў Мінскі аўтамабільны завод прамысловы флагман рэспублікі. Многія вопытныя рабочыя, інжынеры і тэхнікі з Мінскага аўтазавода пераехалі працаваць у Жодзіна, узначалілі брыгады, участкі завода, цэхі і аддзелы, сталі выхавацелямі мясцовых кадраў. На працягу сямі гадоў (з лістапада 1958 г. да верасня 1965 г.) з канвеера Беларускага аўтамабільнага завода сыходзілі 25тонныя самазвалы МАЗ525.

Маладое прадпрыемства хутка набірала сілу, рос выпуск машын. Расла і патрэбнасць з боку народнай гаспадаркі краіны да заводскай прадукцыі. Перад заводам была пастаўлена задача ў кароткі тэрмін стварыць прынцыпова новую кар'ерную машыну, вартую па сваіх тэхнічнаэксплуатацыйных якасцях лепшых сусветных узораў сучасных велікагрузных аўтамабіляў.

За выкананне гэтага адказнага дзяржаўнага задания з вялікім энтузіязмам узяўся калектыў аддзела галоўнага канструктара, які быў створаны на заводзе ў красавіку 1960 г. Напружаная творчая праца закончылася паспяхова. У верасні 1961 г. у эксперыментальным цэху быў сабраны першы доследны ўзор 27тоннага самазвала БелАЗ540, які перавышаў па прадукцыйнасці ў 1,5 2 разы аўтасамазвал МАЗ525.

Гэта было вялікае дасягненне жодзінскіх аўтамабілебудаўнікоў. У трэцім квартале 1965 г. без спынення вытворчасці завод поўнасцю перайшоў на серыйны выпуск 27тонных аўтамабіляў, зняўшы з канвеера МАЗ525

Ёсць у музеі стэнд ветэранаў вайны і вытворчасці. Не забыліся і пра першага дырэктара БелАЗа М.І.Дзеравянку. Наведвальнікі могуць убачыць яго фатаграфію, узнагароды.

Затрымліваюцца наведвальнікі і перад стэндам, на якім размешчаны узоры парод, якія перавозяць БелАЗы, занятыя ў горназдабываючай прамысловасці краін СНД.

Пра сувязі, якія завод падтрымлівае з многімі краінамі свету, расказвае стэнд, дзе сабраны сувеніры, якія дарылі прадпрыемству прадстаўнікі Балгарыі, Чэхаславакіі, Японіі, Кітая, Расіі, Украіны і многіх іншых краін.

Заводскі музей з'яўляецца зберагальнікам не толькі падзей, якія адбываліся дзесяцігоддзі назад, але і дня ўчарашняга — у Кнігу гонару кожны год змяшчаюцца дзесяткі партрэтаў лепшых работнікаў.

У 1959 г. выйшаў у свет першы нумар заводскай газеты «Белорусский автозаводец». Шматтыражка асвятляла працоўную дзейнасць прадпрыемства, яго станаўленне і развіццё, пісала пра пытанні арганізацыі працы, перадавікоў вытворчасці, шмат увагі надавала праблемам адпачынку аўтазаводцаў, патрыятычнаму выхаванню моладзі, фізкультуры і спорту і інш.

У сакавіку 1995 г. Мексіканскім нацыянальным інстытутам па маркетынгу праводзілася канферэнцыя па выніках даследаванняў сярод розных фірмаў для прысуджэння Міжнароднай брыльянтавай зоркі якасці. Яна была прысуджана Беларускаму аўтамабільнаму заводу.

Міжнародная брыльянтавая зорка якасці была зацверджана ў 1991 г. для заахвочвання тых кампаній, што змаглі падняць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі, нягледзячы на ціск інфляцыі, падаткаў і канкурэнцыі, і якія насуперак усяму ўмацоўваюць уласную рэпутацыю прафесіяналізму ў сэрвісе і якасці сваёй прадукцыі.

У маі 1997 г. В А «БелАЗ» была ўру чана яшчэ адна міжнародная ўзнагарода «За тэхналогію і якасць».

Міжнародны прыз «За тэхналогію і якасць» быў створаны, каб адзначыць і выд зеліць фірмы з усіх краін свету, якія накіроўваюць свае намаганні на развіццё і паляпшэнне ўласнага тэхналагічнага ўзроўню.

Больш за 70 кампаній занесены ў Ганаровую кнігу тэхналогіі, і ўсім ім уручаны важны міжнародны прыз «За тэхналогію і якасць» як сведчанне і прызнанне іх выдатных намаганняў у галіне тэхналагічных даследаванняў і эканамічнага развіцця.

Міждзяржаўтная вытворчаэканамічная праграма «Развіццё кар'ернай тэхнікі да 2001 года» вызначыла асноўныя напрамкі работы прадпрыемства на бліжэйшую перспектыву. 3 рэалізацыяй гэтай праграмы звязана і пачатая ў 1998 г. рэканструкцыя вытворчасці. Інвестыцыйньі праект у 277 млн. долараў прадугледжвае самую буйнамаштабную за апошнія два дзесяцігоддзі

мадэрнізацыю абсталявання і тэхналогій. Для фінансавання праекта прыцягнуты крэдыты чэшскіх банкаў пад гарантыі ўрада. Рэалізацыя праекта дазволіць ужо ў бліжэйшы час абнавіць кар'ерную тэхніку, якую выпускаюць для паставак на сусветны рынак, а таксама істотна павысіць яе якасць. Асноўная мэта мадэрнізацыі вытворчасці павышэннеяемабільнасці, стварэнне вытворчых магутнасцей, якія дазволяць рэагаваць на любыя запыты спажыўцоў, без значных затрат істотна мяняць аб'ект вытворчасці з мэтай павышэння яго спажывецкіх якасцей. Рэалізацыя праекта закране практычна ўсе віды тэхналагічных працэсаў, усе сферы дзейнасці. БелАЗ стане прадпрыемствам еўрапейскага тыпу.

Г.У.Разумаў.



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Ноябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017