БЕЛАРУСКІ
НАВУКОВАДАСЛЕДЧЫ ШСТЫТУТ ЗЕМЛЯРОБСТВА I
КАРМОЎ
Вядучая
навуковадаследчая ўстанова Рэспублікі Беларусь
у галіне
земляробства і раслінаводства. На
яго аснове створана НВА
«Колас»,
галоўная задача
якога звязана з
вытворчасцю і павышэннем якасці прадукцыі зерневых і кармавых культур.
Стварэнне
і станаўленне інстытута звязана
з
імёнамі знакамітых вучоных: І.С.Лупіновіча, В.І.Шэмпеля, А.І.Лапо.
За
гады існавання
інстытут вырас у
буйны навуковадаследчы цэнтр рэспублікі,
дзе вывучаюцца праблемы арганізацыі земляробства,
тэхналогіі
апрацоўкі сельскагаспадарчых культур,
селекцыі
і насенняводства зерневых,
зернебабовых і
крупяных
культур, шматгадовых траў
і караняклубняплодаў.
Калектыў
інстытута ўнёс важны
уклад у развіццё
аграбіялагічнай навукі па такіх надзвычай важных
кірунках,
як павелічэнне вытворчасці зерня
і
кармоў, ільнопрадукцыі, цукровых буракоў, экалагізацыя земляробства
і
апрацоўкі глебы, аптымізацыя харчавання сельскагаспадарчых
культур, экалагічна
і эканамічна абгрунтаваных сістэм земляробства,
рацыянальных севазваротаў.
Ужо
ў першыя гады
пасля стварэння
інстытута (1927)
былі
праведзены шырокамаштабныя даследаванні глебы рэспублікі, вынікам якіх
стала
схематычная глебавая
карта
БССР. Выяўленыя
аграхі
мічныя
і фізічныя ўласцівасці глебы сталі асновай для
вывучэння дзеяння
вапнавання і ўжывання калійных і магніевых угнаенняў. Шырокую вядомасць па
вапнаванні дзярновападзолістых кіслых глеб, прымяненні калійных і магніевых
угнаенняў у
сувязі
з вапнаваннем атрымалі працы В.І.Шэмпеля і К.Т.Старавойтава. Вучоныя інстытута
надавалі вялікую ўвагу вывучэнню эфектыўнасці мінеральных і арганічных угнаенняў
у
розных севазваротах,
размешчаных у
асноўных
глебавакліматычных зонах.
Шматгадовыя даследаванні
сістэм угнаенняў, праведзеныя ў Беларускім НДІ земляробства
і
кармоў на
розных глебах,
далі магчымасць вызначыць найболып высокую
прадукцыйнасць севазвароту.
Распрацаваны і прапанаваны калгасам і саўгасам навуковыя метады эфектыўнага
выкарыстання арганічных угнаенняў (В.І.Лаўроўскі, І.П.Тараноўскі). Вядомы
даследаванні па выкарыстанні ў севазвароце вадкага гною,
птушынага памёту
(Н.Р.Бачыла).
Вялікую
цікавасць у
рэспубліцы
і за
яе межамі
выклікалі работы
В.І.Шэмпеля
і М.П.Бязлюднага па
праблеме азоту ў
земляробстве. Вынікі шматгадовых
даследаванняў
у
палявых умовах
дазволілі выявіць цэлы шэраг заканамернасцей ператварэння азотных
угнаенняў
у
глебе і
раслінах, распрацаваны
шляхі,
а
таксама метады павышэння яго каэфіцыента
выкарыстання
і
скарачэння страт
у выніку
вымывання прадуктаў. Распрацавана тэхнічнае выкарыстанне вадкага азотнага
ўгнаення на
пасевах зерневых культур. Прычым гэта
ўгнаенне выкарыстоўваецца як асноўнае азотнае ўгнаенне, так
і
ў якасці падкормкі.
Шырока
вядомыя ў рэспубліцы і за
яе межамі
даследаванні па вывучэнні севазваротаў (Н.Е.Пракопаў), ужыванні прамежкавых
культур
і
розных
відаў
севазваротаў у
біялагічным
кругазвароце рэчываў у
земляробстве (Н.І.Ніканчык).
Шырокамаштабныя
даследаванні сістэм апрацоўкі мінеральных глеб спрыялі павышэнню іх
прадукцыйнасці, эканоміі гаручага і рабочага часу
(Г.Д.Бялоў,
В.
I.
Барташэвіч
).
Распрацаваны
і шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тэхналогіі выкарыстання камбініраваных
агрэгатаў, тэхналогія распрацоўкі пласта
шматгадовых злакавых
траў (Г.В.Сімчанкаў).
У
апошнія
гады
выключная ўвага
вучонымі інстытута ўдзяляецца распрацоўцы тэарэтычных асноў падбору і
фарміравання злакавабабовых культур.
Распрацаваны
сумесі
яравога ячменю
з гарохам
на
зернефураж
і азімага жыта з азімай вікай на
сілас,
сянаж і зялёны корм.
Вядзецца
пошук высокаэфектыўных біялагічна актыўных прэпаратаў для
зерневых культур (І.Г.Бруй).
Галоўнай
праблемай у
навуковай дзейнасці
інстытута з'яўляецца павелічэнне вытворчасці зерня,
што выкарыстоўваюцца
на
харчовыя
мэты і на
корм жывёле. Вялікі
уклад
у справу павышэння вытвор
часці
зерня
і
кармоў добрай якасці ўнеслі селекцыянеры інстытута. Выведзены гатункі азімага
жыта
«дружба»
і
«белта»
селекцыянерамі М.Дз.Мухіным, Н.Ю.Сямёнавай, Т.І.Пугачовай і
Н.І.Сакаловай.
Toe ж
можна
сказаць і ў адносінах яравога
ячменю. Многія
гады
карысталіся
поспехам у
рэспубліцы
гатункі грэчкі
«юбілейная2»
(Е.Д.Горына), гароху, вікі.
У
інстытуце
працягваецца далейшая работа
па селекцыі
азімай пшаніцы, азімага жыта,
ячменю, аўса,
лубіну, гароху і грэчкі.
Толькі
за 1991
— 1996
гг. было падрыхтавана
і перададзена ў Дзяржкамісію па гатунках 90 гатункаў.
Асабліва варта адзначыць дасягненні ў селекцыі ячменю
(М.А.Кадыраў,
Ф.Н.Батура, І.І.Мельнік, А.С.Данілаў). Імі створаны такія гатункі, як
«жодзінскі5»,
«крынічны»,
«візіт»,
«верас»,
якія займаюць у
рэспубліцы
больш за 800
тыс. га.
Многія
гатункі яравога
ячменю асвоены
ў Расіі, на
Украіне
і другіх краінах былога СССР.
За
поспехі
ў селекцыі ячменю
трупе селекцыянераў
(М.А.Кадыраў, С.І.Грыб, І.І.Мельнік) у 1994
г. прысуджана Дзяржаўная
прэмія Рэспублікі Беларусь
у галіне
навукі і тэхнікі.
Выведзены
і
раяніраваны новыя гатункі аўса «буг»,
«асілак»
і «паланэз»
(Н.Г.Быстрэнка,
С.І.Грыб, М.А.Кадыраў).
Значныя
поспехі дасягнуты ў рабоце па стварэнні высокаўраджайных гатункаў азімай пшаніцы
харчовага прызначэння: ус тойлівая да
хвароб, шкоднікаў
і палягання. Дзякуючы шматгадовай рабоце селекцыянераў І.К.Копціка, А.В.Місько,
Г.В.Будзевіч рэспубліка ў значнай ступені вызвалілася ад
завозу пшаніцы
для
хлебапячэння.
У
Беларусі
97% плошчаў
займае азімае жыта БелНДІЗК. Усе
гатункі
адрозніваюцца высокай зімастойкасцю, устойлівыя да
хвароб і
палягання. У 1994
г. за поспехі
ў селекцыі азімага жыта М.Дз.Мухіну, В.І.Рубану
і
С.Д.Лаўруковічу прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
у галіне
навукі і тэхнікі.
Выключна
важнае навуковае і практычнае значэнне маюць вынікі даследаванняў вучоных
інстытута па селекцыі кармавога лубіну.
Значны
уклад
у развіццё
селекцыйным спосабам гароху і вікі ўнеслі Л.В.Кукраш і Н.П.Лукашэвіч. Выведзены
і ўведзены ў вытворчасць гатункі гароху «белус»
і «агат».
Распрацаваны для вытворчасці
зернебабовыя культуры,
якія
даюць ураджайнасць гароху
35 — 40
ц/га
і яравой вікі 30 — 35
ц/га.
Інтэнсіўна
ў інстытуце вядзецца селекцыйная работа
з грэчкай. У сучасны момант
сеюць такія гатункі, як «чарнаплодная»,
«жалейка»,
«аніта»,
«беларуская»,
«жняярка»,
«смуглянка».
Працягваецца
селекцыйная работа
па льну. Створаны гатунак «аршанскі2».
За
стварэнне
і ўкараненне ў вытворчасць
новых гатункаў
льнудаўгунцу ў 1979 г.
М.І.Афоніну і В.І.Рубану
прысуджана
прэмія Савета Міністраў СССР.
У сучасны момант выведзены новыя
высокапрадукцыйнью гатункі ільну з высокай якасцю валакна.
У
выніку
селекцыйнай работы
выведзена 18 гатункаў
шматгадовых траў (А.В.Сямёнаў, К.С.Уласава, С.І.Чэкель). Асаблівую цікавасць
выклікаюць новыя гатункі канюшыны: «даўгалетняя»,
«устойлівая»,
«віцябчанка»,
«яскравая»
і «духмяная».
У
выніку
даследаванняў створаны
тэхналагічныя
сістэмы пасеваў прамежкавых культур,
якія
даюць магчымасць павялічыць вытворчасць
кармоў,
палепшыць іх якасны склад
і
распрацаваць новыя спосабы нарыхтоўкі сенажу
і
сіласу.
У
інстытуце
створаны
гатункі
кармавых буракоў «смалявіцкі»
і «жодзінка»,
якія высяваюцца па ўсёй рэспубліцы, а
кармавыя
буракі «лань»
і
ў Расіі.
У
апошнія
гады
ў
інстытуце праводзіцца селекцыйная
работа па вырошчванні
рапсу.
Створаны гатункі
азімага рапсу
«мажор», які
адрозніваецца высокай
зімастойкасцю,
прадукцыйнасцю і добрымі якаснымі паказчыкамі. Выведзены
першы беларускі
гатунак
яравога рапсу «явар»
(Я.Э.Пілюк, В.М.Бяляўскі, В.В.Сушкевіч).
Значнае
месца ў інстытуце займаюць пытанні аховы
раслін
ад пустазелля і хвароб.
Важнае
навуковае і
практычнае значэнне
маюць вынікі
даследаванняў па
насенневодству
зерневых і зернебабовых культур,
караняклубняплодаў
(М.Ф.Свірыдаў, С.П.Халецкі, І.Я.Шчаглова).
Вялікая
і шматпланавая работа
праводзіцца
вучонымі інстытута па прапагандзе і засваенні новых
гатункаў
і тэхналогій.
Інстытут
заўсёды быў і застаецца буйным
цэнтрам
падрыхтоўкі навуковых кад
раў
Тут
працуе Савет
па абароне доктарскіх дысертацый, які за
час сваёй
работы
падрыхтаваў
і атэставаў у якасці кандыдатаў і дактароў навук 235 чалавек,
якія працуюць у
навуковадаследчых
установах і на
вытворчасці.
У 1998
г. у інстытуце
праходзілі падрыхтоўку 33 аспіранты,
працавалі 87 кандыдатаў
навук і 13 дактароў,
у
ліку
якіх 4 акадэмікі
і адзін членкарэспандэнт Акадэміі аграрных
навук Рэспублікі
Беларусь.