ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 09:17
  З гісторыі экперыментальных баз Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Экспериментальная база «Зарэчча» пачынае сваю гісторыю з 1 красавіка 1921 г., калі быў арганізаваны аднайменны саўгас. Яго загадчыкам быў прызначаны Фрыдрых Львовіч Кальмейнер. На дзень стварэння саўгаса мелася зямлі 154 дзесяціны, коней 18, кароў і маладняку буйной рагатай жывёлы 13 галоў, плугоў — 18 штук, сеялак конных адна. 3 грамадскіх пабудоў быў адзін кароўнік на 19 галоў і канюшня на 15 коней.

3 культурнабытавых аб'ектаў была адна прыстасаваная хатачытальня плошчай 6 м2 з кніжным фондам 250 кніг. Кінафільмы дэманстраваліся толькі ў летні час, бо паказваліся на вуліцы. Ведамаснага жылля для рабочых не было.

У маі 1922 г. у саўгасе была створана прафсаюзная арганізацыя. У ей налічвалася 10 членаў. Старшынёй быў выбраны Фёдар Паўлавіч Граковіч.

Надой на адну карову па гадах быў наступны: у 1924 г. 285 літраў, у 1925  572, у 1926  649, у 1927 г. 1149 літраў.

Ураджайнасць (у цэнтнерах з гектара) была наступная: Гады     Жыта   Авёс      Бульба    Сена

1924      6,25       7,25       82,54        12,94

1925      10,48    6,0         70,76        11,63

1926      7,21       3,74       103,33      17,82

1927      8,41       4,93       100,92      12,30 На 1.1.1941 г. саўгас меў буйной рагатай жывёлы  359 галоў, у тым ліку кароў — 164 галавы, свіней 467 галоў.

Надой на фуражную карову складаў 3119 кг. Мелася ў наяўнасці 5 трактароў, адзін зернеўборачны камбайн, 5 грузавых аўтамашын.

На 1 ліпеня 1945 г. саўгас меў буйной рагатай жывёлы 22 галавы, з іх кароў 14, свіней 37 галоў.

Надой на фуражную карову складаў 1500 кг.

Ураджайнасць зерневых складала ў сярэднім 5,6 ц з гектара, а асобных зерневых (гарох) 2,2 ц з га, ураджайнасць бульбы 50 ц з га.

У наяўнасці былі адзін кароўнік, адна канюшня, зернесклад на 200 тон. Да канца першай пасляваеннай пяцігодкі гаспадарка набыла 5 трактароў, 1 зерневы камбайн, 5 грузавых аўтамабіляў.

У 1950 г. агульная пасяўная плошча складала 1079 га, у тым ліку пад зерневымі 390 га з ураджайнасцю 12 ц з га. Ураджайнасць бульбы 123 ц, караняплодаў — 313 ц, сена шматгадовых траў   — 20,9 ц.

Павелічэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур адбылося за лік унясення мінеральных угнаенняў, захавання агратэхнікі, пасеву насеннем раяніраваных гатункаў.

У гаспадарцы мелася буйной рагатай жывёлы 473 галавы, у тым ліку кароў   — 110, свіней 39 галоў.

Надой на адну фуражную карову складаў 3701 кг.

Да канца другой пасляваеннай пяцігодкі (1955) гаспадарка дасягнула некаторага росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і тэхнічнага аснашчэння. Было ў наяўнасці 12 трактароў, 2 камбайны, 10 аўтамашын.

У 1956 г. на базе саўгаса «Зарэчча» была арганізавана эксперыментальная база Беларускага навуковадаследчага інстытута жывёлагадоўлі, і да 1960 г. за кошт далучэння прылягаючых калгасаў памеры гаспадаркі значна павялічыліся.

У сувязі з павелічэннем вытворчасці кармоў значна ўзрасло пагалоўе жывёлы і яго прадукцыйнасць.

Вырасла тэхнічная аснашчанасць, павысіўся ўзровень механізацыі працаёмкіх працэсаў у паляводстве і жывёлагадоўлі. Гаспадарка мела 39 трактароў, 17 камбайнаў, 32 грузавыя аўтамашыны. Механічная падача вады для буйной рагатай жывёлы склала 80%, для свіней 100%.

У 1960 г. быў здадзены ў эксплуатацыю тыпавы кароўнік на 200 галоў з гідраўлічнай сістэмай уборкі гною і механічным даеннем.

У 1963 г. эсперыментальная база «Зарэчча» была раздзелена на 2 гаспадаркі, і была дастаткова арганізавана эксперыментальная база «Жодзіна» Беларускага навуковадаследчага інстытута земляробства.

У наступныя гады эксперыментальная база «Зарэчча» дамаглася росту вытворчасці прадуктаў паляводства і жывёлагадоўлі. 3 1965 г. у гаспадарцы пачалі прымяняць круглагадовы рамонт трактароў і сельскагаспадарчых машын. Былі створаны механізаваныя звенні па вывядзенні прапашных культур. Прымянілі тэхналагічныя карты з адбіццём затрат на вырошчванне сельскагаспадарчых культур, што дало магчымасць устанавіць ліміт затрат на кожную культуру і весці кантроль за іх выкананнем.

Закончылі перабудову ажыццёўленай сістэмы на закрыты дрэнаж на плошчы 545 га. Больш чым на 300 га закустараных і забалочаных зямель былі праведзены меліярацыйныя работы. Пачалі прымяняць мікраўгнаенні (малібдэн, медзь і інш.).

Правялі землеўпарадкаванне, асвоілі севазвароты, і на гэтай аснове была павышана ўраджайнасць глебы і павялічылася ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур.

У снежні 1968 г. частка гаспадаркі была перададзена новай эксперыменталь

най базе Беларускага навуковадаследчага інстытута жывёлагадоўлі «Будагова», цяпер гэта доследнаплемянная гаспадарка «Будагова».

Са студзеня 1969 г. эксперыментальная база «Зарэчча» была пераведзена на поўны гаспадарчы разлік. Асноўнай задачай з'явілася забеспячэнне правядзення вопытаў па жывёлагадоўлі, прадугледжаныя тэматыкай інстытута.

У складзе гаспадаркі два трактарнапаляводчыя ўчасткі, тры фермы буйной рагатай жывёлы і свінаферма. Асноўныя накірункі дзейнасці вытворчасць малака і мяса, вырошчванне і рэалізацыя племяннога маладняку і гатунковага насення, вырошчванне і развядзенне беларускіх вупражных коней.

Асноўны ўпор у гаспадарчай дзейнасці робіцца на рэалізацыю прадукцыі вышэйшай якасці.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024