Гісторыя
аўтапарка пачынаецца з верасня 1962 г.
Да гэтага перыяду
ў горадзе знаходзілася аўтакалона Барысаўскай аўтабазы. Першым дырэктарам тады
яшчэ аутабазы
быў
Л.А.Жуковіч, прадпрыемства мела 68
адзінак
транспарту,
працавала ў
ім 90 чалавек.
Размяшчалася аўтабаза ў прыстасаваных памяшканнях па вул. Савецкай. Да 1998
г. вытворчая база прадпрыемства павялічылася
ў два
разы, а колькасць працуючых утрая.
У 1982
г. была ўведзена
ў эксплуатацыю новая
вытворчая база і
адміністрацыйнабытавы
корпус па вул. Працы, 3. У 1984 г. у склад аўтабазы
ўвайшла Смалявіцкая аўтакалона. Больш
за 20 гадоў
(з 1970 па
1991) прадпрыемствам
кіраваў С.М.Акерман. 3 1991 г.
калектыў узначальвае М.Д.Вайнароўскі. У
красавіку
1987 г.
аўтабаза № 18
перайменавана
ў аўтапарк №
18>
У
канцы
1990х гадоў аўтапарк меў 69 грузавых
аўтамабіляў грузападымальнасцю ад 3 да 20
тон, 71 аўтобус,
добра
абсталяваную
рамонтную базу.
Грузавым транспартам штодня
перавозіцца больш
за 800 тон народнагаспадарчых грузаў.
Рэгулярныя пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца па 8 гарадскіх
і 24 прыгарадных
маршрутах.
Парк абслугоўвае
таксама жыхароў
Смалявіч
і Смалявіцкага раёна. У
канцы 1990х
гадоў грузаабарот перавысіў узровень 1962 г. у
два разы, пасажыраабарот у 16 разоў.
Дзеючая маршрутная
сетка пастаянна
ўдасканальваецца. У 1998
г. уведзена
ў эксплуатацыю
новае памяшканне
аўтастанцыі ў г. Жодзіна.
Гісторыя
прадпрыемства
і
яго «залаты
фонд»
—
гэта перш за ўсё
людзі. 3 першых
дзён стварэння прадпрыемства
працуюць у аўтапарку
Г.І.Лашук, вадзіцель брыгады гарадскіх перавозак, а
таксама вадзіцелі
В.П.Лычкоўскі, Б.В.Стралкоў, галоўны бухгалтар Л.П.Бондар, начальнік аддзела
кадраў С.С.Касцяневіч, аператар ГЗМ С.М.Красоўскі, ветэраны вытворчасці
П.Н.Купрыенка, Г.С.Булаўскі, В.А.Лях і інш. Больш
за 30 гадоў
адпрацавалі ў аўтапарку і пайшлі на
заслужены адпачынак слесар
Л.П.Лашук, начальнік аддзела эксплуатацыі Ф.В.Тарсевіч, вадзіцелі В.І.Пятровіч,
І.П.Сакалоў, П.Н.Дарафейчык, дыспетчар І.К.Вазненка, інжынер Е.В.Котава,
намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках Л.А.Чуяшкоў, аператар
М.А.Дубаніна
і інш. 11 працаўнікоў
аўтапарка адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.
М.Д.Вайнароўскі.