Сувязь
Сувязь
у
г. Жодзіна
з моманту яго ўтварэння забяспечваў участак ад Барысаўскай канторы
сувязі,
у
якім
працавалі некалькі чалавек. 3 ростам
горада
і колькасці насельніцтва ўзнікла неабходнасць у
стварэнні
ўласнага вузла сувязі. I
ён
быў створаны ў 1963 г.
Гэта было паштовае аддзяленнепавул.
Камсамольскай, 14, радыёвузел
невялікай магутнасці, два
камутатары на 200 абанентаў,
адзін канал
на Мінск,
адзін тэлеграфны апарат. Да
канца 1964 г.
у
горадзе з'явілася
першая
АТС на 100 нумароў.
Па
тым часе гэта быў
прагрэс.
У 1968
г. закончана будаўніцтва
ўласнага
памяшкання вузла сувязі
і гарадской тэлефоннай
станцыі
на 1000
нумароў.
За 35
гадоў
з дня
ўтварэння
гарадскога
вузла сувязі
былі ўведзены магутнасці на 10
296 нумароў
на
мясцовыя тэлефонныя
сеткі, выдзелена 270 міжгародніх
каналаў, тэлеграфная сувязь
забяспечана на
вейшым
камп'ютэрным абсталяваннем. Уведзены новыя паслугі сувязі: тэлефакс,
электронная
пошта,
радыёсувязь, наложаная лічбавая сетка,
сетка БелПАК, Інтэрнет
і інш. У 1998
г. здадзена ў
эксплуатацию
АТС тыпу
AXE10
вытворчасці
Харватыі на 2620
нумароў.
Гэтыя
дасягненні былі немагчымы без
добрасумленнай
працы супрацоўнікаў вузла
сувязі.
Больш як 40 гадоў
Л.Г.Тумар, В.А.Кавалец, А.С.Аўсееў аддалі развіццю сродкаў сувязі ў
горадзе.
Такія
сувязісты, як Л.М.Дзем'яновіч, Г.М.Івашка, А.Ф.Лаўлінская, В.Ф.Іванчанка,
З.В.Цішкавец працуюць у
гарадскім
вузле сувязі болын як 30 гадоў.
Усе
свае веды і
вопыт яны перадаюць маладому пакаленню. Дзякуючы самааддачы і добрасумленнай
працы гэтых
і іншых работнікаў жыхары горада карыстаюцца ўсімі магчымымі паслугамі
сувязі.
В.А.Удот.