ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 19:44
  Гандаль і бытавое абслугоўванне Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Гандаль і бытавое абслугоўванне

У пачатку 1947 г. быў створаны аддзел рабочага забеспячэння Упраўлення будаўніцтва Смалявіцкай ДРЭС (АРЗ). У 1962 г. ён быў ператвораны ў гархарчпрамгандаль.

Спачатку ў яго склад уваходзіла 15 крам, 4 прадпрыемствы грамадскага харчавання, нарыхтоўкі, пераапрацоўкі і рэалізацыі пладоваагародніннай прадукцыі.

У 1979 г. са склада ГХПГ выдзеліўся камбінат грамадскага харчавання (КГХ), у 1981 г. гарпладаагароднінагандаль.

У 1991 г. у горадзе пабудаваны гандлёвы цэнтр «Універмаг», праз год ён быў выдзелены са склада гандлю і ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Універсам «Центральны», а сам гархарчпрамгандаль з 1990 г. пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства « Мерку рый і К». На канец 1990х гадоў гандлёвае абслугоўванне насельніцтва горада ажыццяўлялі 25 арганізацый розных формаў уласнасці.

Найбольш буйныя з іх «Меркурый і К» і «Універсам «Цэнтральны», АП «Жодзінскі гандлёвы цэнтр», ААТ «Гандлёвыдом «Альянс», АП «Будсэрвіс», Гарпладовахарчгандаль.

Для стварэння найбольш поўнага асартыменту выпускаемых прамысловых тавараў у горадзе адкрыты 8 фірменных крам: «Гарачы хлеб» Жодзінскага хлебазааода, «Жарптушка» Смалявіцкай птушкафабрыкі, «Світанак» аднайменнага AT, і інш.

Сістэма грамадскага харчавання горада ўключае гарадское арэнднае гандлёвавытворчае прадпрыемства грамадскага харчавання, камбінат школьнага харчавання, а таксама аб'яднанне сталовых, арганізаваных пры прамысловых прадпрыемствах ВА «БелАЗ», AT «Світанак», КЯТТТТТ

Акрамя сваей непасрэднай задачы арганізацыі харчавання жыхароў горада гэтыя прадпрыемствы вырабляюць і дастаўляюць у гандлёвую сетку ў шырокім асартыменце булачныя, кандытарскія і кулінарныя вырабы, паўфабрыкаты.

У 1994 г. у горадзе пабудаваны рынак, а ў 1996 г. яго філіял у раёне вул. Савецкай.

Сваей працай вялікі уклад у развіццё гандлю ў горадзе ўнеслі:

Бальшакоў Віктар Паўлавіч, першы дырэктар АРЗ, а затым Жодзінскага ГХПГ, удзельнік Вялікай Айчыннай вайы, узнагароджаны многімі ордэнамі і медалям!;

Гайдук Раіса Мітрафанаўна, дырэктар Жодзінскага ГХПГ, узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР;

Барысевіч Софія Аляксандраўна, прадавец 1й катэгорыі, узнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Граматамі Міністэрства гандлю, значкам! «Выдатнік савецкага гандлю» адзначаны: загадчыкі магазінаў Л.Г.Тарановіч, Г.І.Сіманчык, А.П.Пяршай, Л.М.Швульская, Т.І.Падносава, загадчыкі складоў А.В.Паўлава, Т.І.Гламбоцкая, В.В.Шумская, Г.Р.Шахновіч, прадаўцы Л.Я.Балабановіч, І.І.Кійко, Л.У.Лаўрэцкая, Г.В.Мароз, загадчык секцыі Я.С.Мурашка, дырэктар базы С.І.Булаўская, начальнік гандлёвага аддзела Н.П.Доўгая, таваравед М.М.Гаравая, эканаміст Р.М.Шаміна, бухгалтар А.С.Талмачова, слесар А.М.Пяршай, сталяр Л.П.Залескі, шафёры П.П.Мілкоўскі і М.С.Сяцко.

Г.В.Трубліна. * * *

Жодзінскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва створаны ў 1968 г. Тут аказвалі наступныя віды бытавых паслуг: рамонт абутку, індпадшыў і рамонт адзення, вязанне і рамонт трыкатажу, хімчыстка, цырульня, фатаграфія, рамонт кватэр.

У 1981 г. адкрыўся новы Дом быту па вул. Леніна, з прасторнымі салонамі і цэлым комплексам бытавых паслуг індпадшыў і рамонт адзення, вязанне трыкатажу, рамонт абутку, фатаграфія, рамонт гадзіннікаў, тэле і радыёапаратуры, складанай бытавой тэхнікі, пральня і хімчыстка.

У 1982 г. уводзяцца ў эксплуатацию пральня самаабслугоўвання, Дом быту «Рамонак» па вул. Савецкай з комплексам

сацыяльна значных бытавых паслуг для насельніцтва гэтага раёна горада.

У 1985 г. у новым мікрараёне горада па вул. Ракасоўскага адкрыты Дом быту «Вясёлка» з комплексам неабходных насельніцтву бытавых паслуг.

У 1988 г. пачынаюць аказвацца паслугі насельніцтву па хімічнай чыстцы адзення ў новым памяшканні па вул. 50 год Кастрычніка.

У 1992 г. працаўнікі Жодзінскага КБА, якія аказваюць такія бытавыя паслугі, як рамонт і індпашыў абутку, рамонт гадзіннікаў, фатаграфія, цырульня, пераходзяць на прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць.

У лістападзе 1994 г. Жодзінскі ГКБА пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Элегант». Асноўны род занятку аказанне платных паслуг насельніцтву горада і выпуск тавараў народнага ўжытку.

Прадпрыемства працягвае аказваць насельніцтву паслугі па індпаіпыве, рамонце і хімчыстцы адзення, па вязанні трыкатажу, пракаце, мыцці бялізны, рамонце мэблі, а таксама рытуальныя паслугі.

У 1997 г. на прадпрыемстве арганізавана новая вытворчасць трыкатажных інтэрлочных, паўшарсцяных, баваўняных, сінтэтычных палотнаў.

ААТ «Элегант» выкарыстоўвае шырокія магчымасці рынку ў Мінскай вобласці па збыце трыкатажных палотнаў, а таксама беларускі і расійскі рынкі па рэалізацыі вязаных і швейных мадэляў жаночага, мужчынскага і дзіцячага асартыменту.

Шматгадовай добрасумленнай працай вызначыліся краўцы Ф.М. Гаранок, Т.А.Гладкіх, В.П.Сямашка, З.В.Ісаёнак, Н.П.Апанасевіч, А.Э.Лазоўская і інш.

Н. I. Савасцеева.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024