Ахова
здароўя
Крыху
гісторыі. У
архівах
маюцца даныя, што ў Жодзіне працавалі фельчары С.С.Дымкавец (да
1917 г.), С.Д.Дзягель (19171923), К.Н.Сцёпкін
(19231929).
Фельчарскі
пункт
размяшчаўся
ў доме
псаломшчыка
і ў наёмным
памяшканні.
3 1929
г.
адкрываецца ўрачэбны ўчастак. Абавязкі яго загадчыка да 1931
г. выконваў
фельчар Ю.М.Сіліч. У
1931 —
1939 гг.
участкам загадваў
А.П.Рашаль. У
наступныя
два гады да ўрачэбнага
участка
дадаецца радзільны
дом на
10 ложкаў.
Загадвала ў гэты перыяд
урачэбным участкам М.Ю.Сіліч,
дачка
фельчара Ю.М.Сіліча.
За
перыяд 1941 — 1944
гг. даных пра медыцынскае абслугоўванне
насельніцтва няма.
Але па звестках мясцовых жыхароў
меддапамогу
жодзінцам
аказваў фельчар
Тромпель Пасля
вайны ўрачэбны ўчастак з раддомам
рэарганізуецца
ў Жодзінскую аб'яднаную сельскую
бальніцу
на 10
ложкаў
(рашэнне выканкома Смалявіцкага райсавета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня
1949 г.,
штатны расклад бальніцы
зацверджаны ў колькасці 20 адзінак).
Першым галоўным урачом назначаецца М.Ю.Сіліч, удзельніца Вялікай Айчыннай
вайны.»
3 1953
г. да
1956 г. участковую бальніцу
на 25
ложкаў
узначальвае галоўны урач В.І.Фёдараў.
У
перыяд
з 1956 г. да
1962 г. бальніца
павялічваецца на 10
ложкаў
(галоўны ўрач М.
К.
Андруковіч).
У 1958
г. ствараецца бальніца
Беларускага аўтазавода на 75
ложкаў,
галоўным урачом
назначаецца У.Г.Масловіч.
1.3.1963
г.
участковая бальніца
і бальніца БелАЗа
аб'яднаны ў
Жодзінскую гарадскую бальніцу на 150
ложкаў.
Галоўны ўрач —
А.А.Мандрукевіч.
За
тэты перыяд колькасць
ложкаў павялічылася да 300
(1971).
3 1972
г. да
1978 г. галоўным
урачом
гарадской бальніцы
працаваў В.М.Зоркін, а з
1978 г. да 1990 г. І.Ф.Кот.
У 1982
г. бальніца
перайменавана ў Жодзінскую цэнтральную
гарадскую бальніцу.
У 1989
г. колькасць ложкаў
у
ей павялічылася
да
580.
3 чэрвеня
1990 г. галоўны
ўрач Н.П.Целябук.
1.10.1990
г.
створана Жодзінскае
гарадское
тэрытарыяльнамедыцынскае аб'яднанне ў
складзе:
— ЦТБ на 580 ложкаў;
— Зеленаборская бальніца
на 50
ложкаў;
— станцыя хуткай меддапамогі;
— стаматалагічная
паліклініка на 250
наведванняў
у
змену;
— санэпідстанцыя;
— гарпаліклініка
на 750
наведванняў
у
змену;
— дзіцячая
паліклініка на 350
наведванняў
у
змену;
— ФАПы (Прыборскі,
Барсукоўскі, Будагоўскі);
— цэнтралізаваная
бухгалтэрыя. Колькасць
працуючых на 1 студзеня
1998
г.
складала 1158 чалавек,
у
тым ліку
ўрачоў — 170,
сярэдняга
медперсаналу —
554. •
Добрасумленная
праца жодзінскіх медыкаў была
адзначана дзяржаўнымі
ўзнагародамі, ганаровымі званнямі і іншымі рэгаліямі. Ордэнам «Знак
Пашаны»
ўзнагароджаны
ўрачы Кот
Іван
Фёдаравіч —
(1976) і
Шыдлоўская Зоя
Міхайлаўна
—
(1980), ордэнам
Працоўнай славы
III
ступені
—
санітарка
Макарэвіч Надзея Яфімаўна (1986),
медалём
«За
працоўную
адзнаку»
—
урач Каняхіна
Валянціна Фёдараўна (1986),
Граматай
Вярхоўнага Савета БССР —
урач
Целябук Ніна Пятроўна (1987).
М.Ю.Сіліч
было
прысвоена званне
«Заслужаны
ўрач БССР».
Знакам
«Выдатнік
аховы
здароўя»
ўзнагароджаны ўрачы І.Ф.Кот, І.Я.Ганчарык, В.С.Мытнік, І.А.Булва, Н.А.Бехцерава,
Я.П.Шынгірэй, Н.П.Целябук, Ю.А.Лісін, М.І.Крупскі, Н.І.Бараноўская, В.В.Латушка,
Т.І.Якубоўская, Л.А.Макарава, В.Ф.Каняхіна, Я.Я.Кунат, Р.І.Здончык, медсястра
Т.Г.Наскавец, многія работнікі бальніцы адзначаны Ганаровымі граматамі
Міністэрства аховы
здароўя
Рэспублікі Беларусь.
Г.
У. Разумаў.