ДЗІЦЯЧЫ
ДОМ
Прамыя
асфальтавыя дарожкі з акуратна падстрыжанымі кустамі пераразаюць зялёны покрыў
двара, злучаюць выразнымі лініямі навесы
і
іншыя збудаванні для
дзяцей.
Умела
зроблены малюнкі
казачных герояў. Казачная хатка ў традыцыйным стылі народнага драўлянага
дойлідства. Вялікі яблыневы сад
радуе вясной
сваім белым
квеценнем, а восенню —
смачнымі
яблыкамі.
Пасля
рэканструкцыі і перапланіровак тыпавы будынак дзіцячага садка стаў прыстасаваны
да
цяперашняга свайго
прызначэння. Уваходзячы ў яго, адчуваеш асобую цеплыню, уласцівую толькі
яму,
Жодзінскаму
дзіцячаму дому.
Адкрыўся
дзіцячы дом 21
студзеня
1971 г.
За
мінулы
час
у ім
знайшлі прытулак, мацярынскае цяпло, абарону ад жорсткіх удараў лёсу
2600 дзяцей.
Калісьці
тут
знаходзілася
адначасова 300 дзетак,
цяпер выхоўваецца 130 дзяцей
са зламаным лёсам.
3 дзевяці
груп чатыры для
дзяцей з
запаволеным псіхічным развіццём і дзве з пару
шэннем
зроку. Дом
працуе 24 гадзіны
ў суткі.
Дзеці
тут
зусім
звычайныя, вельмі адкрытыя, дружалюбныя, вясёлыя. Не
ўсе,
праўда. Тыя, хто толькі паступіў, часам
прыкметна
адрозніваюцца ад старажылаў. Абяздоленых дзетак прывозяць сюды дзікаватымі,
хваравітымі і недагледжанымі. I
колькі
патрэбна ўвагі, цеплыні і дабрыні, каб адагрэць гэтыя сэрцы, вярнуць
малых
у дзяцінства,
ведаюць толькі людзі, якія тут
працавалі
і працуюць. Гэта былыя кіраўнікі дзіцячага дома
М.В.Ягорава, Р.І.Будзько,
Л.А.Клімашонак; ветэраны В.Я.Бабкова, Дз.Чырок, Г.І.Нікіценка, В.М.Лістападава,
Л.А.Цімафеева, В.С.Вярбіцкая, Г.І.Ільіна, Т.Т.Лабада, Г.А.Рудзюк, А.У.Макушава,
В.Дз.Кірыльчык і інш. В.А.Рашчупкіна —
выдатнік
адукацыі Беларусі. Усяго працуюць
тут 110 чалавек:
43 педагога,
урачпедыятар,
акуліст, дэфектолагі, тэхнічны персанал.
Людзі
розныя па ўзросце і звычках, але кожны надзелены прыродным талентам —
«чытаць»
таямніцы дзіцячых душ.
Выхавацелі
напрацавалі шмат цікавага метадычнага матэрыялу, на
якім
вучацца
маладыя
педагогі.
Тут актыўна
ідзе работа
па нацыянальным адраджэнні,
па гуманізацыі педагагічнага працэсу, па стварэнні станоўчага мікраклімату ў
трупах.
Некалькі
груп
працуюць па методыцы італьянскага
педагога
Марыі
Мантэсоры. I
дзеткі
тут
растуць таленавітыя,
адораныя. Выступленні маленькіх артыстаў заўсёды падабаюцца жодзінцам.
У 1997
г. танцавальны калектыў
Жодзінскага дзіцячага дома
стаў
дыпламантам рэспубліканскага конкурсу
«Усе
мы родам з дзяцінства».
I ўсё
ж
пры ўсім
дадатным, пры ўсіх намаганнях і грамадства, і людзей, што
тут працуюць, гэта ўстанова
ўсё роўна застаецца казённай і не
можа замяніць
сям'ю. Вось чаму дырэктар Л.М.Нікалаева і яе на
He абыходзяць
дзіцячы дом
увагай і
прадпрыемствы і арганізацыі Жодзіна. Дапамагаюць парознаму, але аднолькава
шчыра. Кожная
група мае сваіх
шэфаў, сярод якіх AT
«Світанак»,
ЦЭЦ. Асабліва ўдзячны ўвесь калектыў кіраўніцтву і работнікам В
А «БелАЗ»,
якія
заўжды гатовы дапамагчы і дапамагаюць
дзіцячаму
дому.
Чужых
дзяцей не
бывае
—
так лічаць
працаўнікі Жодзінскага дзіцячага дома.
І.А.Дзясятава.