ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Воскресенье, 02.02.2025, 03:29
  Школа інтэрнат Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ШКОЛАІНТЭРНАТ

У Жодзінскай сярэдняй школеінтэрнаце выхоўваюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. У 1998 г. іх было 175. Пасля школы ім не будзе ў каго шукаць дапамогі, таму дырэктар Міхаіл Міхайлавіч Кашэўскі прыклаў усе намаганні для таго, каб у

школьнай майстэрні, абсталяванай Беларускім аўтазаводам, хлопчыкі атрымалі спецыяльнасці токара, фрэзероўшчыка, рэзчыка па дрэве, а дзяўчынкі прафесію швачкі.

Сістэматычна працуюць гурткі вязання, фотагурток, танцавальны і харавы, лялечны тэатр.

Вялікая заслуга ў навучанні і выхаванні вучняў належыць вопытным педагогам, выхавацелям, большасць з якіх працуе тут ужо шмат гадоў: намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Валянціне Пятроўне Іваненка, выкладчыку Ніне Вячаславаўне Драгуновай — стаж работы якіх больш за 30 гадоў, Валянціне Мікалаеўне Карабковай (25 гадоў), Святлане Дзмітрыеўне Радзіеўскай і Анне Канстанцінаўне Дашко 20 гадоў. Гэта майстры сваёй справы. У іх знаходзяць дзеці цеплыню і ласку. А дзеці тут розныя, лесам не суцешаныя, з характарамі вельмі нялёгкімі.

Выхаванцы шмат працуюць пры школьных падсобных гаспадарках — на свінаферме, у садзе, агародзе. Дзеці вырошчваюць і нарыхтоўваюць на зіму агародніну, сушаць яблыкі.

Шмат дапамагаюць шэфы: БелАЗ, кавальскі завод цяжкіх штамповак, AT «Світанак», завод «Сельэнергабудканструкцыя», эксперыментальная база «Жодзіна», калгасы «Рассвет», «1 Мая», саўгас «Пятровічы», Жодзінскі гарвыканком і Смалявіцкі райвыканком.

У снежні 1995 г. школуінтэрнат наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, які пасля дэталёвага агляду школы, падсобнай гаспадаркі даў даручэнне пабудаваць тут лазневапральны комплекс. У красавіку 1996 г. была пачата распрацоўка праекта, а з чэрвеня будаўніцтва аб'екта.

Праектам прадугледжаны плавальны басейн 6 х 10 м з саунай, душавымі і пакоем адпачынку, а таксама пральны комплекс, які ўяўляе сабой асобны корпус з памяшканнямі для мыцця, сушкі, прасавання і рамонту бялізны.

У кастрычніку 1997 г. комплекс быў адкрыты.

У рэалізацыі праекта вялікую дапамогу аказала ініцыятыва «Дзецям Чарнобыля» г. Мюльхайм (Германія) на чале з яе прэзідэнтам Дагмар фон Эммерых.

На працягу апошніх гадоў дзеці школыінтэрната ездзілі на аздараўленне ў Германію, Італію.

Для дзяцей школаінтэрнат родны дом. Сюды прыходзіць шмат пісем, віншаванняў са святамі, і пасля заканчэння школы яе выхаванцаў працягвае звязваць з ёй, з педагогамі нябачная нітка.

Л. В. Курбанава,

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Февраль 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2025