У 1991
г. на базе клуба па месцы жыхарства «Гагарынец»
шляхам зліцця
стан
цый
юных натуралістаў
і турыстаў і Дома
піянераў
было
створана пазашкольнае творчае
аб'яднанне. У 1998
г. у 33 гуртках.
клубах
займалася больш за 1300 вучняў
школ
горада.
На
занятках дзеці
атрымліваюць неабходныя ў жыцці веды і навыкі, закладваюцца асновы
прафесіянальнай арыентацыі, развіваецца інтэлект, творчыя здольнасці, уменне
супрацоўнічаць у
калектыве, выхоўваюцца
ўважлівыя адносіны да
працы,
міласэрнасць (у
гуртках выкананы
і перададзены вязаныя рэчы для
выхаванцаў
дзіцячага дома,
сувеніры
ветэранам вайны).
Гурткі
працуюць па трох асноўных кірунках —
дэкаратыўнапрыкладны;
мастацкі; эколагатурыстычны, ваеннапатрыятычны і краязнаўчы.
У
пазашкольным творчым
аб'яднанні працуе клуб
«Падлетак».
У
ім
4 секцыі:
«Лэдзі
і джэнтльмэны»
(ахоплівае
ўсе кірункі да
сямейнага жыцця,
пры супрацоўніцтве з бацькамі).
Секцыя
выканаўцаў аўтарскай песні (аб'ядноўвае моладзь, якая захапляецца бардаўскай
песняй, валодае інструментамі і піша песні).
Секцыя
«Вольны
час»
прымае ўсіх
жадаючых арганізоўваць культурнамасавыя мерапрыемствы і ўдзельнічаць
у
іх.
Секцыя
«Сям'я»
займаецца арганізацыйнай работай
з
сем'ямі, у
тым ліку
і неблаганадзейнымі, развівае дабрачыннасць і міласэрнасць. У
клубе «Эколаг»
вучні
набываюць экалагічныя веды
з дапамогай практычнай дзейнасці.
Клуб
прымаў
удзел у
еўрапейскім
праекце «Чыстае
паветра».
Класампартнёрам клуба ў
гэтым праекце
сталі
юныя
эколагі
з Латвіі.
Пазашкольнае
творчае аб'яднанне апрабіруе
новыя формы
масавай работы выхавання і
развіцця вольнай, здольнай, таленавітай асобы, узбагачанай новымі ведам!,
здольнай да самавызначэння і
самарэалізацыі. Распрацавана праграма
«Парусы
надзеі»,
у
рамках якой праводзяцца чэмпіянат
па інтэлектуальных гульнях, навуковатэарэтычная
вучнёўская
канферэнцыя,
гарадскі
злёт пераможцаў алімпіяды,
фестываль творчасці
маладых.
Выхаванцы
аб'яднання неаднойчы станавіліся
пераможцамі і прызёрамі абласных спаборніцтваў па інтэлектуальных гульнях,
спартыўным арыентаванні і турызме.
У 1996
г. станцыя юных тэхнікаў
г.
Жодзіна
адзначыла сваё 30годдзе. За
гэты час станцыя вырасла
і якасна і колькасна.
Усяго
4 гурткі
функцыянавалі ў 1966 г.,
а ў
канцы 1990х гадоў іх было
41. Працуюць
яны па 3 накірунках:
спартыўнатэхнічныя гурткі (іх 22, у
тым ліку
авія і ракетамадэліраванне, юных
вадзіцеляў
мапедаў, матацыклістаў, аўтамадэліраванне, юных
пажарных);
вытворчатэхнічныя (радыёэлектронная аўтаматыка, фотагурткі, гурткі інфарматыкі,
кінастудыя і інш.); пачатковае тэхнічнае мадэліраванне (разьба па дрэве,
аплікацыя саломкай і інш.).
За 30
гадоў
існавання станцыя
прапусціла
праз свае
гурткі
больш за 10
000 вучняў.
Некаторыя з іх вярнуліся сюды ўжо ў якасці кіраўнікоў гурткоў.
Асноўныя
задачы станцыі юных
тэхнікаў
—
стварэнне
аптымальных умоў для
інтэлектуальнага
развіцця, задавальненне інтарэсаў вучняў, іх самаадукацыі і творчай працы,
прафесіянальнага самавызначэння,
інструктыўнаметадычнае
кіраўніцтва дзіцячай тэхнічнай творчасцю ў горадзе.
I з
гэтымі задачамі паспяхова спраўляецца хоць і малалікі, але творчы педагагічны
калектыў.
Гурткоўцы
станцыі прымалі актыўны ўдзел у
абласных і
рэспубліканскіх спаборніцтвах і выстаўках і заўсёды вярталіся з
прызамі.
Л.П.Уласік.